Разм. Занятак, пасада папа. Бацька .. [Сяргея Антонавіча] быў папом і хацеў да папоўства прыгатаваць сына і таму аддаў яго, пасля чатырох год гімназіі, у навучанне ў духоўную семінарыю.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БУ́ДСЛАЎСКАЯ БЕЛАРУ́СКАЯ ГІМНА́ЗІЯ,
сярэдняя агульнаадук.навуч. ўстанова ў мяст. Будслаў Вілейскага пав. (цяпер Мядзельскі р-н) у 1917—19. Засн. па ініцыятыве дзеячаў бел.нац.-вызв. руху І.І.Васілевіча (дырэктар) і Э.А.Будзькі ў канцы 1917 (афіц. адкрыта ў студз. 1918) на базе бел.пач. школы. У 1918/19 навуч.г. дзейнічала 1-я ступень гімназіі (2 падрыхтоўчыя, 2 першыя, 2-і, 3-і і 4-ы класы). Навучалася больш за 300 сял. дзяцей абодвух полаў. Выкладанне вялося на бел. мове. Пры гімназіі дзейнічаў вучнёўскі кааператыў. У 1918 пачалося буд-вагімназіі паводле праекта, распрацаванага ў традыцыях нац. дойлідства арх. Л.І.Дубейкаўскім. Сродкі на будынак выдзеліў Нар. сакратарыят Беларусі. Мясц. спаланізаваныя памешчыкі разгарнулі кампанію супраць гімназіі, і перад пачаткам 1919/20 навуч.г. яна была забаронена польск. ўладамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
паўбіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Убраць усіх, многіх або ўсё, многае. — Наш валасны пісар, — казаў бацька, — вунь як жыве, зусім панам: дочак паўбіраў, сына ў горадзе ў гімназіі вучыць.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прадузя́ты, ‑ая, ‑ае.
Заснаваны на думцы, якая загадзя беспадстаўна была прынята за правільную. Кася вярнулася дамоў, там была ўжо Чырвоная Армія, да якой у дзяўчыны было прадузятае стаўленне, вынесенае з гімназіі.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прагімна́зія
(ад лац. pro = замест + гімназія)
мужчынская або жаночая чатырохкласная навучальная ўстанова, якая адпавядала чатыром малодшым класам гімназіі, у царскай Расіі (з 1864 г.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЗАМО́К (замковы камень) у архітэктуры, камень ці цагліна (звычайна клінападобныя) у вяршыні аркі або скляпення. Дэкар. З. часам упрыгожвалі цэнтр.ч. плоскай перамычкі над аконным праёмам (будынак б. мужчынскай гімназіі ў Гомелі) або парталам. У бел. архітэктуры найб. шырока выкарыстоўваліся ў стылях класіцызму, неакласіцызму, мадэрн, у архітэктуры 1950-х г. З. часта аздаблялі арнаментам, арх. дэталямі (мадульёнамі і інш.), скульптурай.
Замок у афармленні акна будынка былой мужчынскай гімназіі ў Гомелі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
грашаві́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае многа грошай або прыносіць вялікі даход. [У гарадку] жывуць.. грашавітыя людзі: баяры, княжацкія ваякі-дружыннікі, багатыры-гандляры.Багдановіч.Пасля гімназіі .. [Адам] будзе мець грашавітую службу, хутар жа будзе яго моцнай падмогай у жыцці.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Прадаць усю сваю маёмасць, свае рэчы; прадаць і тое, што сабе неабходна. Бацька распрадаўся зусім, а ўтрымаць мяне ў гімназіі не здолеў.Карпюк.— [Лосік], кажуць, распрадаецца ўжо і едзе на Урал.Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МІ́НСКАЯ ЖАНО́ЧАЯ ГІМНА́ЗІЯ.
Дзейнічала ў 1899—1918. Адкрыта як 8-класная (8-ы клас педагагічны). Утрымлівалася за кошт сродкаў гар. думы і платы за навучанне. Выкладаліся: рус., ням., франц. і лац. мовы, педагогіка, матэматыка, фізіка, гісторыя, прыродазнаўства, геаграфія, чыстапісанне, маляванне, рукадзелле, музыка, танцы, гімнастыка. Выкладчыцкі корпус: начальнік, гал. наглядчыца і 15 класных, 3 законанастаўнікі, 20 выкладчыкаў. У гімназіі працавалі выхаванцы ун-таў Пецярбурга, Юр’ева, Магілёўскай духоўнай семінарыі, Пецярбургскай духоўнай акадэміі і жаночай гімназіі, Царскасельскага жаночага вучылішча, Херсонскіх пед. і Віленскіх Марыінскіх вышэйшых жаночых курсаў, Пензенскага маст. вучылішча. Сярод навучэнцаў С.М.Станюта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІЯ МУЗЫ́ЧНЫЯ КУ́РСЫ Адкрыты Г.Львовай у вер. 1914 у Мінску пры Аляксееўскай жаночай гімназіі на базе класа фп. ігры
(існаваў пры гімназіі з 1913). Тэрмін навучання 3 гады. Заняткі праводзіліся па класах фп. (выкладчык Львова),
скрыпкі (Ю.Жухавіцкі), спеваў (Ю.Багуслаўскі), сумеснай ігры (Г.Іваноўскі), хар. спеваў (Ф.Леўчанка). Выкладаліся таксама агульнатэарэт. дысцыпліны — методыка фп. ігры, тэорыя музыкі і эстэтыка (Львова), сальфеджыо і гармонія (Л.Эмерман). Асаблівая ўвага аддавалася вывучэнню методыкі ігры на фп., заснаванай на навейшых прыёмах выканання. 2 разы на год адбываліся канцэрты навучэнцаў. Выпускнікі атрымлівалі кваліфікацыю выкладчыкаў муз. школ.