1.злуч. параўнальны. Ужыв. ў параўнальных зваротах і сказах; па значэнні адпавядае злучніку «як».
Гул нарастаў, н. пры абвале.
2.злуч. тлумачальны. Выражае адценне недаверу да выказанага.
Так дакладна расказвае, н. сам бачыў.
3.часц. Выражае ўпэўненасць у адваротным, адмаўляючы магчымасць сумнення.
Н. я не клапацілася аб дзецях!
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
забу́хкаць, ‑ае; зак.
Разм. Пачаць бухкаць. Забухкалі гранаты, застрачылі кулямёты і аўтаматы, ўдарылі вінтоўкі. Шалёная страляніна злілася ў суцэльны гул.Курто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЫШЫ́НСКІ (Міхась) (Міхаіл Антонавіч; 27.1.1940, Мінск — 18.1.1996),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1965). Настаўнічаў на Лагойшчыне, у 1967—70 працаваў у выд-ве «Беларусь», час. «Нёман», у 1970—75 на Бел. радыё. Друкаваўся з 1959. Пісаў пра жыццё вясковай інтэлігенцыі, пошукі моладдзю свайго жыццёвага шляху (зб. апавяданняў «Вокны ўначы», 1969, «Крыніца, светлая вадзіца», 1979, «У полі, за сялом...», 1981; аповесць «На павароце», 1971). Апавяданні пераважна лірычныя, у іх паэтызуецца свет прыроды, душэўны стан герояў, іх перажыванні. Аўтар зб. нарысаў «Людзі вясны» (1982), твораў для дзяцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ДЗІНЬ, Радзіня (Radziņa; па мужу Шалконе,
Šalkone) Элза Янаўна (н. 10.2.1917, г. Харкаў, Украіна), латвійская актрыса. Нар.арт.СССР (1976). З 1936 у Елгаўскім, з 1953 у Валміерскім т-рах, з 1954 у Латвійскім т-ры драмы імя А.Упіта (з 1989 Нац.т-р Латвіі). З 1949 здымалася ў кіно: «Райніс» (1949), «Гамлет» (1964), «Эдгар і Крысціна» (1966), «Кароль Лір» (1971), «Вей, ветрык!» (1974), «Насуперак лёсу» (1975), «Тэатр» (1978), «За шклянымі дзвярыма», «Інспектар Гул» (абодва 1979), «Сяргей Іванавіч ідзе на пенсію» (1981), «Тайна «Чорных драздоў» (1983), «Апошні візіт» (1984), «Фотаздымак з жанчынай і дзіком» (1987), «Мая і Пая» (1990) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Разгагу́лі: гу́лі‑разгагу́лі ’свавольная гульня’ (Юрч. СНЛ). Экспрэсіўнае рыфмаванае ўтварэнне на аснове слова гу́лі (гл. гуляць) і гукапераймання гагу, параўн. гугу́ ’гул, шум’ (Нас.), гуга́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лінаты́п, ‑а, м.
Друкарская наборная машына, якая адлівае набор цэлымі радкамі. З сярэдзіны будынка прабіваўся рытмічны стук лінатыпаў і прыглушаны гул ратацый.Хадкевіч.
[Ад лац. linea — лінія і грэч. typos — адбітак.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ляската́нне, ‑я, н.
Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. ляскатаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. [З будаўніцтва] далятаў да нас густы гул матораў і ляскатанне жалеза.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
peal1[pi:l]n.
1. звон звано́ў
2. гру́кат, гул (грому, апладысментаў, навальніцы і да т.п.);
a peal of laughter вы́бух сме́ху
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
го́ман, -ну м., разг.
1. го́вор; разгово́р; (громкий) го́мон, галдёж;
2.перен. шум, го́мон; гуд, гуде́ние ср.; гул
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
thunder
[ˈӨʌndər]1.
n.
1) гром -у m., грымо́ты pl.
2) гул -у m.
the thunder of Niagara Falls — грымо́тны гул Ніяга́рскага вадаспа́ду
2.
v.i.
1) грыме́ць, груката́ць
2) мо́цна гавары́ць; крычэ́ць, грыме́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)