Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сы́каць, -аю, -аеш, -ае; незак.
1. Утвараць глухія гукі, якія нагадваюць працяжнае вымаўленне гука «с».
Гусі выцягнулі шыі і пачалі с.
2.перан. Гаварыць здушаным ад раздражнення голасам (разм.).
3.перан. Злоснічаць, выказваць сваё незадавальненне (разм.).
С. на мужа.
|| аднакр.сы́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні (разм.).
|| наз.сы́канне, -я, н.ісык, -у, м. (разм.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тэмбр, ‑у, м.
1. У музыцы — якасць гуку (яго афарбоўка), якая дазваляе адрозніваць гукі аднолькавай вышыні пры выкананні на розных інструментах або рознымі галасамі. М. Ворвулеў шчасліва спалучае ў сабе прыемны па тэмбру голас, адменную музычнасць і пачуццё сцэны.«Беларусь».Галасы ўсё больш скрыжоўваюцца, пераплятаюцца, узбагачаюць напеў тэмбрамі, робяць яго ўсё больш імклівым і рэльефным.«Полымя».//перан. Аб афарбаванасці, настроенасці чаго‑н. Мяккі тэмбр душы.
2. У фанетыцы — афарбоўка гука, якая вызначаецца становішчам фармант у частотным спектры гука.
[Фр. timbre.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ёта́цыя, ‑і, ж.
Спец. З’яўленне зычнага гука ёт (й) у пачатку слова перад галосным або ў сярэдзіне слова паміж галоснымі гукамі, напрыклад: ёд, свая, дзе «я» = «йа», «е» = «йэ», «ё» = «йо», «ю» = «йу».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Гука закон 4/79, 371, 600; 7/287; 8/583; 10/122
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
фіта́, ‑ы, ДМ фіце, ж.
Перадапошняя літара рускага алфавіта, якая была запазычана з грэчаскай мовы для перадачы гука «ф» у словах грэчаскага паходжання і існавала ў рускім пісьмо да рэформы арфаграфіі 1917–1918 гг.
[Грэч. thēta.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыпадабне́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. прыпадабняць — прыпадобніць і прыпадабняцца — прыпадобніцца.
2. У літаратуразнаўстве — рытарычная фігура параўнаная.
3. Вымаўленне якога‑н. гука ў слове так, што ён становіцца падобным на сумежны з ім, блізкім да яго.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
алафо́н
(ад ала- + -фон)
лінгв. гук, які адрозніваецца ад іншага гука фанетычнай прыметай, а не функцыяй.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АЎДЫЁВІЗУА́ЛЬНАЯ ТЭ́ХНІКА, аўдыёвідэатэхніка,
сукупнасць тэхн. сродкаў, прызначаных для запісу, захоўвання, перадачы і ўзнаўлення інфармацыі, якая адначасова можа ўспрымацца органамі слыху і зроку чалавека.
Да аўдыёвізуальнай тэхнікі адносяць кіназдымачныя апараты, тэлевізійныя перадавальныя камеры, кінапраекцыйныя апараты, тэлевізары, магнітафоны (у т. л.відэамагнітафоны), відэатэлефоны, некаторыя персанальныя камп’ютэры і інш. Носьбіты аўдыёвізуальнай інфармацыі: дыяфільмы, кінафільмы, галаграмы, магн. стужкі і касеты, дыскі (у т. л.аптычныя дыскі) гука- і відэазапісу.