абстра́ктна-геаметры́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. абстра́ктна-геаметры́чны абстра́ктна-геаметры́чная абстра́ктна-геаметры́чнае абстра́ктна-геаметры́чныя
Р. абстра́ктна-геаметры́чнага абстра́ктна-геаметры́чнай
абстра́ктна-геаметры́чнае
абстра́ктна-геаметры́чнага абстра́ктна-геаметры́чных
Д. абстра́ктна-геаметры́чнаму абстра́ктна-геаметры́чнай абстра́ктна-геаметры́чнаму абстра́ктна-геаметры́чным
В. абстра́ктна-геаметры́чны (неадуш.)
абстра́ктна-геаметры́чнага (адуш.)
абстра́ктна-геаметры́чную абстра́ктна-геаметры́чнае абстра́ктна-геаметры́чныя (неадуш.)
абстра́ктна-геаметры́чных (адуш.)
Т. абстра́ктна-геаметры́чным абстра́ктна-геаметры́чнай
абстра́ктна-геаметры́чнаю
абстра́ктна-геаметры́чным абстра́ктна-геаметры́чнымі
М. абстра́ктна-геаметры́чным абстра́ктна-геаметры́чнай абстра́ктна-геаметры́чным абстра́ктна-геаметры́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

РАЗГО́РТКА паверхні,

геаметрычная фігура, якая атрымліваецца ў плоскасці пры сумяшчэнні пунктаў дадзенай паверхні з гэтай плоскасцю, калі даўжыні ліній застаюцца нязменнымі. Р. крывой лініі наз. эвальвентай (гл. Эвалюта і эвальвента).

т. 13, с. 255

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАГРЭ́СІЯ (ад прагрэс),

паслядоўнасць u1, u2 ..., un, ..., кожны член uk якой атрымліваецца з папярэдняга uk−1 прыбаўленнем пастаяннага (для дадзенай П.) ліку (арыфметычная прагрэсія) ці множаннем на пастаянны лік (геаметрычная прагрэсія).

т. 12, с. 535

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗВАРО́ТНАЯ ПАСЛЯДО́ЎНАСЦЬ, рэкурэнтная паслядоўнасць,

паслядоўнасць, кожны член якой, пачынаючы з некаторага нумара, вызначаецца праз пэўную колькасць папярэдніх членаў. Напр., арыфметычная прагрэсія, геаметрычная прагрэсія. Выкарыстоўваецца пры рашэнні многіх практычных задач (гл. Набліжанае вылічэнне).

т. 7, с. 37

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прагрэ́сія, ‑і, ж.

У матэматыцы — рад лікаў, у якім кожны атрымліваецца з папярэдняга шляхам прыбаўлення пастаяннага для данай прагрэсіі ліку (арыфметычная прагрэсія) або шляхам памнажэння на пастаянны лік (геаметрычная прагрэсія).

[Ад лац. progressio — рух наперад.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трапецо́ід

(ад трапецыя + -оід)

геаметрычная фігура, якая падобна на трапецыю, але не мае паралельных старон.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПЕРАЛАМЛЕ́ННЕ ХВАЛЬ, рэфракцыя хваль,

змена напрамку распаўсюджвання хвалі ў неаднародным асяроддзі, абумоўленая залежнасцю фазавай скорасці хвалі ад каардынат. Разглядаецца як асобная (незалежная ад дыфракцыі хваль) з’ява толькі ў межах прамянёвага апісання хвалевых працэсаў (гл. Геаметрычная оптыка, Геаметрычная акустыка). Адрозніваюць П.х. на плоскай ці плаўна выгнутай мяжы падзелу аднародных асяроддзяў і П.х. у плаўна неаднародным асяроддзі.

Пры пераламленні плоскай монахраматычнай хвалі на плоскай мяжы падзелу аднародных асяроддзяў напрамкі распаўсюджвання падаючай і пераломленай хваль падпарадкоўваюцца закону Снэля (гл. Пераламлення паказчык). На мяжы падзелу анізантропных асяроддзяў, дзе фазавая скорасць хвалі залежыць ад напрамку яе распаўсюджвання, адной падаючай хвалі могуць адпавядаць некалькі пераломленых хваль (гл. Падвойнае праменепераламленне). Пры рэзкіх межах падзелу асяроддзяў П.х. суправаджаецца адбіццём хваль. Суадносіны амплітуд падаючай, адбітай і пераломленай хваль залежаць ад прыроды і палярызацыі хваль і вызначаюцца Фрэнеля формуламі. Рэфракцыяй хваль тлумачацца многія з’явы прыроды: міражы, гукавыя каналы ў атмасферы і ў акіяне, звышдалёкая радыёсувязь і інш. Гл. таксама Пераламленне святла, Сейсмічныя хвалі.

В.​В.​Валяўка.

т. 12, с. 279

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

чатырохвуго́льнік, ‑а, м.

Геаметрычная фігура, абмежаваная чатырма прамымі лініямі, што перасякаюцца і ўтвараюць чатыры ўнутраныя вуглы. // які або чаго. Фігура або прадмет такой формы. Гэта быў белы кардонны чатырохвугольнік намерам у звычайную паштоўку. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пропо́рция в разн. знач. прапо́рцыя, -цыі ж.;

геометри́ческая пропо́рция мат. геаметры́чная прапо́рцыя;

пропо́рция в частя́х зда́ния прапо́рцыя ў ча́стках буды́нка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПРАПО́РЦЫЯ (лац. proportio) у матэматыцы, роўнасць дзвюх рознасцей чатырох велічынь a, b, c, d : a − b = c − d (арыфметычная П.) або дзвюх адносін ​a/b = ​c/d (геаметрычная П.). Велічыні a і d наз. крайнімі членамі П., b і c — сярэднімі. У арыфм. П. сума крайніх членаў роўная суме сярэдніх: a + d = b + c. Уласцівасці геам. П.: a∙d = b∙c; калі b = c, то b=ad і наз. геам. сярэднім.

т. 13, с. 16

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)