панажыва́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Нажыцца, разбагацець — пра ўсіх, многіх.

Многія панажываліся за гэтыя гады.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Wnderjahre

pl гады́ вандро́ўніцтва

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Knbenjahre

pl гады́ падле́тка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

міну́лы, -ая, -ае.

1. Які ўжо прайшоў, мінуў.

Мінулыя гады.

2. у знач. наз. міну́лае, -лага, н. Тое, што прайшло, адышло; былое.

Успомніць мінулае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

белагвардзе́ец, -дзе́йца, мн. -дзе́йцы, -дзе́йцаў, м.

У гады Грамадзянскай вайны: член белай гвардыі — рускіх ваенных фарміраванняў, што змагаліся супраць савецкай улады.

|| прым. белагвардзе́йскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пагні́сці і пагні́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ніе́; пагні́ў, -ніла́, -ло́; зак.

Згнісці — пра ўсё, многае.

За многія гады салома пагніла на стрэхах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папакасі́ць, -кашу́, -ко́сіш, -ко́сіць і папако́шваць, -аю, -аеш, -ае; зак., што і без дап. (разм.).

Пакасіць доўга, неаднаразова.

За апошнія гады папакасіў (папакошваў) розных траў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

провоева́ть сов. праваява́ць;

провоева́л три го́да праваява́ў тры гады́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

triennial [traɪˈeniəl] adj. які́ паўтараецца ко́жныя тры гады́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

гадаўё, -я́, н., зб.

1. Гадзюкі, гады (у 1 знач.).

У балоце многа гадаўя.

2. Пра людзей, дзеянні і ўчынкі якіх выклікаюць агіду, асуджэнне (разм., лаянк.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)