нерыфмаваны верш у сілабічным і сілаба-танічным вершаскладаннях. Узнік у 16 ст. як імітацыя ант. паэзіі, у якой адсутнічала рыфма. Традыцыйны яго памер — пяцістопны ямб. Форма белага верша дае магчымасць паэту шырока карыстацца размоўнымі пластамі нац. мовы, свабодна і гнутка будаваць фразу, узмацняць інтанацыйную і сэнсавую ролю рытму. Асабліва пашыраны ў драматургіі («Гамлет», «Кароль Лір» У.Шэкспіра, «Вільгельм Тэль» Ф.Шылера, «Барыс Гадуноў» А.Пушкіна). У бел. л-ры ўпершыню белы верш ужыты Сімяонам Полацкім у творах на лац. мове. Найчасцей ім карысталіся аўтары драм. паэм П.Глебка («Над Бярозай-ракой»), П.Панчанка («Маладосць у паходзе»), М.Танк («Люцыян Таполя») і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АФАНА́СЬЕЎ (Барыс Ігнатавіч) (13.1.1920, г. Мціслаў Магілёўскай вобл. — 28.9.1992),
бел. Скрыпач, дырыжор. Нар.арт. Расіі (1971). Скончыў Бел. кансерваторыю (1947, клас А.Амітона). З 1944 у Дзярж.сімф. аркестры Беларусі (у 1953—60 маст. кіраўнік і гал. дырыжор). Інтэрпрэтаваў сімфоніі Р.Пукста, Я.Глебава, Я.Цікоцкага, сімф. паэмы У.Алоўнікава. Як скрыпач-ансамбліст удзельнічаў у выкананні бел. квартэтаў 1940—50-х г. З 1960 гал. дырыжор Пермскага, з 1976 — Адэскага, з 1984 — Днепрапятроўскага т-раў оперы і балета. Пад яго кіраўніцтвам паст. оперы «Арлеанская дзева» П.Чайкоўскага, «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага, «Турандот» Дж.Пучыні, «Не толькі любоў» Р.Шчадрына і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАВІТАШВІ́ЛІ (Георгій Міхайлавіч) (27.2.1893, Баку — 4.7.1966),
грузінскі акцёр. Нар.арт. Грузіі (1934). Вучыўся ў школе сцэн. мастацтва ў Пецярбургу (1913—15). У 1915 выступаў у т-рах Таганрога, Уладзікаўказа, Баку, Батумі, з 1920 у драм. т-ры ў Тбілісі (цяпер Груз.т-р імя Ш.Руставелі). Яго творчасць вызначалася вял.сцэн. культурай, мяккай, высакароднай манерай выканання, рамантычнай узнёсласцю. Сярод роляў: Міндзія («Ламара» паводле Важы Пшавелы), Гелахсан («Тэтнульд» Ш.Дадыяні), Гарсія Лорка («Алькасар» Г.Мдывані), Гадуноў («Вялікі гасудар» У.Салаўёва), Захар Бардзін («Ворагі» М.Горкага), Гамлет (аднайм. п’еса У.Шэкспіра), Франц Моар («Разбойнікі» Ф.Шылера). Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэмія СССР 1946.
грузінскі спявак (барытон), педагог; адзін з заснавальнікаў груз. оперна-вак. мастацтва. Нар.арг.СССР (1950). Скончыў Тбіліскае муз. вучылішча (1916). З 1917 саліст, з 1933 заг.маст. часткі Груз.т-ра оперы і балета. З 1937 выкладаў (з 1942 праф.) у Тбіліскай кансерваторыі. Сярод лепшых партый у операх нац. рэпертуару: Мурман, Кіязо («Абесалом і Этэры», «Даісі» З.Паліяшвілі), Гоча («Дарэджан Каварная» М.Баланчывадзе); у класічных — Анегін («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Эскамільё («Кармэн» Ж.Бізэ), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Барыс Гадуноў (аднайм. опера М.Мусаргскага), Дэман («Дэман» А.Рубінштэйна), Мефістофель («Фауст» Ш.Гуно). Сярод вучняў М.Аміранашвілі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЧАРГА́ (Анатоль Іванавіч) (н. 9.7.1947, с. Самгарадок Казацінскага р-на Вінніцкай вобл., Украіна),
украінскі спявак (бас). Нар.арт. Украіны (1979). Нар.арт.СССР (1983). Скончыў Кіеўскую кансерваторыю (1973). З 1972 саліст Кіеўскага т-ра оперы і балета. Сярод партый: Сільвестр («Яраслаў Мудры» Г.Майбарады), Дасіфей, Пімен («Хаваншчына», «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Галіцкі («Князь Ігар» А.Барадзіна), Грэмін («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Мефістофель («Фауст» Ш.Гуно), Дон Базіліо («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Філіп II («Дон Карлас» Дж.Вердзі), Нілаканта («Лакмэ» Л.Дэліба), Стары катаржнік («Кацярына Ізмайлава» С.Пракоф’ева). Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя Глінкі (1-я прэмія, 1971), Міжнар. конкурсу імя Чайкоўскага (1974). Дзярж. прэмія Украіны 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛАС ((Klas) Эры) (н. 7.6.1939, Талін),
эстонскі дырыжор. Нар.арт. Эстоніі (1978), Нар.арт.СССР (1986). Скончыў Талінскую кансерваторыю (1964, клас Г.Эрнесакса). З 1965 дырыжор, з 1975 гал. дырыжор т-ра оперы і балета «Эстонія» ў Таліне. З 1985 адначасова гал. дырыжор Шведскай каралеўскай оперы ў Стакгольме, у 1989—91 дырыжор Фінскай нац. оперы. Пад кіраўніцтвам К. пастаўлены оперы «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага, «Трубадур», «Травіята», «Луіза Мілер» Дж.Вердзі, «Поргі і Бес» Дж.Гершвіна, «Кацярына Ізмайлава» Дз.Шастаковіча, «Жалезны дом» Э.Тамберга, балеты «Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага, «Жызэль» А.Адана, «Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева, «Цудоўны мандарын» Б.Бартака і інш.Дзярж. прэмія Эстоніі 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́СЛЕНІКАЎ (Аляксей) (Альберт) Дзмітрыевіч (н. 9.9.1929, г. Новачаркаск Растоўскай вобл., Расія),
расійскі спявак (лірычны тэнар). Нар.арт. Расіі (1973). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1956, клас А.Катульскай). З 1956 саліст, з 1986 рэжысёр Вял.т-ра ў Маскве. Сярод партый: Ленскі («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Юродзівы і ’Самазванец («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Берандзей («Снягурачка» М.Рымскага-Корсакава), Фін («Руслан і Людміла» М.Глінкі), Уладзімір Ігаравіч («Князь Ігар» А.Барадзіна), Рудольф, Пінкертон («Багема», «Чыо-Чыо-сан» Дж.Пучыні), Вертэр («Вертэр» Ж.Маснэ), Альфрэд («Травіята» Дж.Вердзі), Фауст («Фауст» Ш.Гуно), Аляксей Іванавіч («Гулец» С.Пракоф’ева). Інтэрпрэтатар вак. твораў Дз.Шастаковіча і Г.Свірыдава. Дзярж. прэмія Расіі 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ЙЧАЎ (Пётр) (9.3.1887, г. Варна, Балгарыя — 30.8.1960),
балгарскі спявак (лірыка-драм. тэнар), оперны рэжысёр. Нар.арт. Балгарыі (1949). Вучыўся ў Сафіі, Маскве (да 1911). Выступаў у еўрап. і рас. т-рах. Спяваў разам з Ф.Шаляпіным, Т.Даль Монтэ, Цітам Руфа. З 1936 саліст Сафійскай нар. оперы. У 1950—58 праф. Балгарскай кансерваторыі. Сярод партый: Герман («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Садко («Садко» М.Рымскага-Корсакава), Шуйскі («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Хазэ («Кармэн» Ж.Бізэ), Альфрэд («Травіята» Дж.Вердзі), Рудольф («Багема» Дж.Пучыні), Фауст («Фауст» Ш.Гуно). Паставіў больш за 20 опер у Балгарыі і за яе межамі. Аўтар мемуараў «Жыццё і песня» (1951). Дзімітроўская прэмія 1950.
руская спявачка (мецца-сапрана), педагог. Нар.арт.СССР (1976). Скончыла Ленінградскую кансерваторыю (1964). З 1984 праф. Маскоўскай кансерваторыі. З 1964 салістка Вял.т-ра Расіі. Выступае ў буйнейшых т-рах свету («Ла Скала» і інш.). Сярод партый: Марфа, Марына Мнішак («Хаваншчына», «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Графіня («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ), Амнерыс («Аіда» Дж.Вердзі). 1-я прэмія на Міжнар. конкурсах імя П.І.Чайкоўскага (Масква), Ф.Віньяса (Барселона; абодва 1970). Дзярж. прэмія Расіі 1973, Ленінская прэмія 1976.
Літ.:
Тимохин В.В. Е. Образцова: Творч. портрет. 2 изд. М., 1988;
Шейко Р. Елена Образцова: Записки в пути. Диалоги. 2 изд. М., 1987.