Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
СЛАВЯ́НА-ГРЭ́КА-ЛАЦІ́НСКАЯ АКАДЭ́МІЯ,
адна з першых агульнаадук. вышэйшых навуч. устаноў у Расіі. Засн. ў Маскве ў 1687 па ініцыятыве Сімяона Полацкага, наз. Эліна-грэч. акадэміяй або Славяна-грэка-лац. вучылішчам. Размяшчалася ў Заіканаспаскім манастыры. Першыя кіраўнікі і выкладчыкі — грэкі-манахі, д-ры Падуанскага ун-та браты Іаанікій і Сафроній Ліхуды. Рыхтавала святароў, перакладчыкаў, рэдактараў кніг, выкладчыкаў. У межах акадэміі ажыццяўляліся рэцэнзаванне духоўных кніг, выпраўленнеслав. перакладу Бібліі, барацьба з ератыкамі і вераадступнікамі. У 17 ст. выкладаліся слав., грэч. і лац. мовы, «сем вольных мастацтваў» і багаслоўе. З 18 ст. курс навучання пашырыўся (ням. і франц. мовы, медыцына, фізіка). У 1701 акадэмія перайменавана ў Славяна-лацінскую, у 1775 — у С.-г.-л.а. У 1814 пераўтворана ў Маскоўскую духоўную акадэмію і пераведзена ў Троіца-Сергіеву лаўру. У акадэміі вучыліся многія вядомыя дзеячы рус. культуры 17—18 ст., у т. л. М.В.Ламаносаў, А.Дз.Кантэмір, В.К.Традзьякоўскі, першы рус.д-р медыцыны П.В.Поснікаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Beríchtigungf -, -en
1) выпраўле́нне, папра́ўка; абвяржэ́нне
2) фін. пла́та
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
рэктыфіка́цыя
(с.-лац. rectificatio = выпраўленне)
ачыстка вадкіх рэчываў ад прымесяў паўторнай перагонкай у спецыяльным перагонным апараце.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КАНТРО́ЛЬ САЦЫЯ́ЛЬНЫ,
спосаб самарэгуляцыі сац. сістэмы, які забяспечвае ўпарадкаванае ўзаемадзеянне яе кампанентаў (індывідаў, груп, супольнасцей) з дапамогай нарматыўнага рэгулявання адпаведнымі нормамі, правіламі, традыцыямі, звычаямі. Важнейшая яго функцыя — стабілізуючая. Для ажыццяўлення К.с. неабходна аўтарытэтная інтэрпрэтацыя нарматыўных абавязацельстваў спец. створанымі сац. ін-тамі культуры, права, кіравання і інш., якія ў неабходных выпадках павінны прыняць не толькі меры выхавання і заахвочвання, але і прымусу. Гэтыя ін-ты ўжываюць санкцыі: фармальныя, афіц. прадпісаныя грамадствам або арг-цыяй (павышэнне або зніжэнне службовага статусу, узнагарода, пакаранне); нефармальныя (ухваленне, абурэнне і інш.); пазітыўныя (грамадскае прызнанне заслуг, прэміраванне, прысваенне ганаровага звання), негатыўныя (вымова, штраф, асуджэнне, ізаляцыя і інш.). Асн. спосабы К.с.: заахвочванне за ўчынкі, якія адпавядаюць каштоўнасцям і нормам, што існуюць у грамадстве; прадухіленне непажаданых учынкаў; устрымліванне ад дзеянняў, якія парушаюць нормы і правілы паводзін; пакаранне за парушэнне прававых, маральных і інш. нормаў; выпраўленне асоб, якія парушылі сац. нормы, учынілі злачынства і г. д. У сістэме К.с. асаблівая роля належыць сац. ін-там [крымінальнае права, міліцыя (паліцыя), суды, пракуратура і інш.], а таксама грамадскай думцы, культ. традыцыям народа.