збраха́ць, збрашу, збрэшаш, збрэша; зак., што і без дап.
Разм. Схлусіць. Не даць збрахаць. □ Дачцы [Каетан] збрахаў, што люстэрка некалі яму падаравалі ў маёнтку.Броўка.// Сказаць, выдумаць што‑н. несур’ёзнае, пустое, смешнае. Той такі выдумшчык, што як збрэша — жываты папарвяце.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
wykombinować
зак.разм.
1.выдумаць; прыдумаць;
2. выстарацца; расстарацца; раздабыць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
зду́маць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм.Выдумаць, прыдумаць. Прасцей за той шлях, што прывёў пастушка з маленькай вёскі Раткава да высокай годнасці Героя Савецкага Саюза, цяжка здумаць.«Беларусь».// Падумаць, дадумацца. — Я ж і цяпер сад калгасны даглядаю. А ты нават не здумаеш заглянуць на мой хутар.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыду́маць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Думаючы, раздумваючы, прыйсці да якога‑н. рашэння; здагадацца зрабіць што‑н.; выдумаць. Думалі, думалі хлопцы, як выкрасці кажух. Нічога не прыдумалі, як толькі расперазаць яго і лёгенька сцягнуць.Колас.Маёр не здолеў прыдумаць нічога іншага, апроч лабавога ўдара.Брыль.// Стварыць што‑н. у думках, вынайсці. Прыдумаць мелодыю. □ Сцяг сама Галіна пашыла і на ім лозунг, які прыдумалі разам усе, вось тут жа на бярвенні каля клеці.Галавач.— Гэта — праект новай міны. Наш Сёмка прыдумаў.Брыль.Восень пакуль — не прыдумаеш лепшай.Мележ.
2.Выдумаць тое, чаго не было на самай справе. — Ты хаця не прыдумай чаго. — Нашто мне прыдумваць, калі гэта праўда.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ла́пацьI, -пця м. ла́поть;
◊ пле́сці кашалі́ з ла́пцямі — нести́ чушь;
абу́ць у ла́пці — обу́ть в ла́пти;
вы́думаць чо́рта з ла́пцямі — вы́думаць чёрт зна́ет что;
гу́лі, гу́лі ды ў ла́пці абу́лі — гу́ли, гу́ли да в ла́пти обу́ли
ла́пацьIIнесов., прост. ла́пать;
◊ не ла́пай, не ку́піш — погов. не ла́пай, не ку́пишь
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адгаво́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Рмн. ‑рак; ж.
Спасылка на што‑н. з мэтай ухіліцца, адмовіцца ад чаго‑н. — Ды вось білет у кішэні. — сказаў .. [Гвозд], засоўваючы белую, з рудымі галаскамі, вузкую руку за борт пінжака, нібы збіраўся дастаць білет, каб Зыбін не падумаў, што гэта адна адгаворка.Мележ.Лёка заўсёды магла выдумаць якую-небудзь адгаворку.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слыць, слыву, слывеш, слыве; слывём, слывяце; незак., кім-чым, закаго і без дап.
Разм. Быць вядомым у якасці каго‑, чаго‑н., лічыцца кім‑, чым‑н., славіцца. На звадку для хлопцаў, на зайздрасць дзяўчатам, Слыла паваблівай дзяўчынай яна [Гануля].Купала.[Сімха:] — А можа. Таня, хочаш есці? Я тут за кухара слыву.Глебка.[Коля:] — Ты ж, Міхась, слывеш сярод нас самым разумным. Няўжо ты не можаш што-небудзь выдумаць?Шахавец.Адным словам, школа слыла па ўсё Навагранскае ваяводства.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аддзя́каваць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., каму.
1. Выказаць удзячнасць, падзякаваць. [Людзі] прагнуць песні, ловяць яе на ляту, ціснуцца да цябе, працягваюць рукі, каб аддзякаваць мастаку-паэту.Пестрак.І не стараецца вельмі Сцяпан, не моршчыць лоб, каб выдумаць што-небудзь, — само вярзецца. Толькі каб было каму слухаць ды аддзякаваць Сцяпану вясёлым смехам захаплення.Крапіва.
2. Адплаціць падарункам, грашыма або добрай справай за якую‑н. паслугу. — Дзіцятка маё, збавіцель ты наш, чым табе аддзякаваць? Вазьмі хоць на семачкі, — працягнула Аксіння зялёненькую паперку.Пальчэўскі.//перан. Якім‑н. учынкам адпомсціць за крыўду.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уяві́ць
1. (удумкахскласцівобраз) sich (D) etw. vórstellen, sich (D) etw. vergégenwärtigen;
2. (палічыць, дапусціць) sich (D) etw. vórstellen, sich (D) éinen Begríff máchen (von D);
не́льга сабе́ ўяві́ць es ist únvorstellbar;
3. (выдумаць) sich (D) etw.éinbilden; áusdenken*vt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)