Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
wypatrywać
незак.
1. выглядаць, выглядваць; разглядаць;
2. высочваць; падпільноўваць; пільнаваць;
wypatrywać oczy — узірацца; уважліва глядзець
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
áusschauen
vi (nachD)
1) нагляда́ць (за кім-н.); выгля́дваць, выгляда́ць
2) мець вы́гляд, вы́глядзець
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
áusspähen
1.
vt высо́чваць; шпіёніць, ві- жава́ць
2.
vi (nachD) выгля́дваць, шука́ць вача́мі (каго-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ча́ры, ‑аў; адз.няма.
1. Паводле забабонных уяўленняў — магічныя прыёмы, пры дапамозе якіх можна ўздзейнічаць на людзей і прыроду; чараўніцтва, вядзьмарства. [Юстап:] Гіну я праз людскія чары. Згубіў мяне благі чалавек — паслаў чорта на невінаватую душу.Калюга.Праходзіць не так многа часу, і ягады ўжо пачынаюць выглядваць з рыльца [гарлачыка]. Вось што значыць чары!Даніленка.
2. Чароўная сіла, прывабнасць, якая захапляе. І ўсё тут поўна мяккіх чараў: І роўнядзь ціхая палёў, І постаць стромкіх тапалёў.Колас.Косця ўжо нічога больш не бачыў, быў цалкам пад уладай чараў дзяўчыны.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шны́парыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.
Разм.
1. Заходзіць, забягаць, заглядваць у розныя месцы, шукаючы, высочваючы каго‑, што‑н. Толькі там, на востраве, і адседжваліся падпольшчыкі, пакуль карнікі шныпарылі па лесе.Новікаў.Дыспетчар у цемры, дыспетчар шныпарыць па кладоўках, шукае газавай лямпы.Шынклер.
2. Хадзіць, бегаць, рухацца сюды-туды, у розных напрамках. Каця ўздыхнула і села на лаўцы перад домам, але хутка змушана была ўстаць: міма шныпарылі хлапчукі і з цікаўнасцю пазіралі на яе.Лось.[У вадзе], як прывіды, плаваюць водарасці, мільгаюць маляўкі, варушацца на дне ракавінкі, шныпараць жукі.Асіпенка.
•••
Шныпарыць вачамі — хутка пераводзіць позірк з аднаго прадмета на другі, выглядваць што‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ні́каць ’хавацца ў кутках, схіляць галаву’ (Нас.), ’шукаючы, заглядваць усюды’ (круп., Нар. сл.; Касп.), ’выглядваць; хадзіць сюды-туды’ (Мат. Гом., Ян.), ’прыглядацца’ (Сл. ПЗБ), ’сланяцца па кутках, хадзіць без мэты’ (Шатал.), ’заглядаць, куды не просяць’ (Янк. 3.), ’сноўдацца без справы’ (Пал.), сюды ж нік ’зірк’ (Янк. 3.), укр.ника́ти ’хадзіць, бадзяцца, сноўдацца, усюды заглядваючы’, рус.ни́кать ’даваць нырца; хадзіць без справы, без мэты’, славен.nikati ’адмаўляць; нахіляцца’. Прасл.*nikati з першапачатковым значэннем ’схіляць галаву да зямлі, нахіляцца’ (Махэк₂, 399), роднаснае літ.nỹkti ’слабець, панікаць’, прус.neikaut ’бадзяцца, сноўдацца’ і інш. Мяркуецца, што трэба адрозніваць разгледжанае *nikati1 ад nikati2, прадстаўленага ў дзеясловах тыпу ўнікаць, рус.проникать і пад., роднаснага літ.įnikti ’горача ўзяцца за што-небудзь’ (Фасмер, 3, 74; Махэк₂, 399; Бязлай, 2, 223).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Празарыць, параўн. у песні: “Чаму, чаму, бабуленько, курчат ні чуваці? // Не чуваці дзедку, і чуці ні будзет, / Выпусціла на падвуор’е, прозарылі людзі”. (Федар.; навагр., Шн.). Значэнне няяснае: пакралі, ураклі? З іншай ступенню чаргавання прозы- рыць ’прагнаць энергічна, не даючы апамятацца’ (Янк. 2, Мат. Гом.), ’праматаць, праіграць (грошы, дабро)’ (ТС). Паралелі ў рус.провариться ’прагна, карыслігш глядзець некаторы час; паквапіўшыся, прамахнуцца ад прагнасці ў продажы, абмене’, што да зариться ’прыходзіць у азарт у гульні’, ’разарацца’, зарить ’разараць; забіваць’, ’глядзець, выглядваць’. Відаць, усе гэтыя розныя значэнні можна аб’яднаць адзіным семантычным кампанентам, прадстаўленым ў рус.зоркий ’прагны, юрлівы; гнеўны, сварлівы’, якое Фасмер (2, 80) не аддзязяе і ад зарить ’глядзець, не адрываючыся’ < прасл.*zbr‑/*zor‑ (гл. зорыць, зыр). Роднаснымі лічацца ст.-інд.haryati ’ён кахае, прагне’, ст.-в.-ням.gern ’прагны’, гоц.gairns, авест.žara‑ ’цэль, імкненне’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
wyglądać
незак.
1. выглядаць, выглядваць;
~ć oknem — выглядаць цераз акно;
2. выглядаць;
~ć młodo — молада выглядаць;
~ć na kogo — быць падобным да каго;
wyglądać na to, że … — здаецца, што ...; падобна на тое, што...;
3.na kogo/co чакаць каго/што
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)