Мураві́ны, мураві́нки, муры́ны, мур змываць ’абрад купання дзіцяці на другі (трэці, восьмы) дзень хрысцін ад мірапамазання і частаванне з гэтай нагоды’ (Нас., Анік., Мікуц., Шн., Мядзв., Касп., Чуд.; Нас. Бел. песни; Сцяшк. Сл.; Юрч. Фраз. 3). Да мур5 < ц.-слав. мѷро ’міра’. Параўн. таксама рус. пск. мури́ть ’мазаць мірам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КАХІ́ДЗЕ (Джансуг Іванавіч) (н. 10.1.1936, Тбілісі),

грузінскі дырыжор. Нар. арт. Грузіі (1978), нар. арт. СССР (1985). Скончыў Тбіліскую кансерваторыю (1958), выкладае ў ёй. Вучань А.Дымітрыядзі. З 1955 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Дзярж. хар. капэлы Грузіі. У 1962—71 дырыжор, з 1982 гал. дырыжор Груз. т-ра оперы і балета. З 1973 адначасова маст. кіраўнік і гал. дырыжор Дзярж. сімф. аркестра Грузіі. Сярод пастановак: оперы «Саламея» Р.​Штрауса, «І быў год восьмы...» Б.​Квернадзе (абедзве 1983), «Музыка для жывых» Г.​Канчэлі (1984). Інтэрпрэтатар сімфоній С.​Пракоф’ева, Дз.​Шастаковіча, Канчэлі, твораў І.​Стравінскага, Г.​Малера, Р.​Штрауса, груз. кампазітараў. Дзярж. прэмія Грузіі 1977.

т. 8, с. 190

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

трыяле́т, ‑а, М ‑леце, м.

Верш з васьмі радкоў, дзе чацвёрты і сёмы паўтараюць першы радок, а восьмы — другі, пры гэтым увесь верш мае дзве рыфмы. [Максім Багдановіч] быў умелы майстар верша — і перад чытачом упершыню разгарнуліся беларускія папірусы пентаметраў і ярка зазвінелі не чутыя на гэтай мове беларускія тэрцыны, трыялеты, актавы... Клышка.

[Фр. triolet.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

«Ваенная апазіцыя» 2/549, гл. Восьмы з’езд РКП(б)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

трыяле́т

(фр. triolet)

верш з васьмі радкоў, дзе аднолькавымі з’яўляюцца першы, чацвёрты і сёмы радкі, а таксама другі і восьмы, пры гэтым ужываюцца толькі дзве рыфмы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фларэа́ль

(фр. floreal, ад лац. floreus = багаты кветкамі)

восьмы месяц (з 20—21 красавіка па 19—20 мая) французскага рэспубліканскага календара, які дзейнічаў у 1793—1805 гг.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Трынаццатая канферэнцыя КП(б)Б, гл. Восьмы з’езд КП(б)Б

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЖНІ́ВЕНЬ (ад слова «жніво»),

восьмы месяц каляндарнага года (31 дзень), апошні месяц лета на Беларусі. 15 Ж. працягласць дня ў Мінску 14 гадз 56 мін, сярэдняя выш. Сонца над гарызонтам 50,3°, сярэдняя сума сонечнай радыяцыі за месяц 478 МДж/м², радыяц. баланс дадатны (252 МДж/м²). На тэр. Беларусі сярэдняя т-ра паветра 15,5—18 °C, у 2-й пал. Ж. магчымы замаразкі на глебе (часам і ў паветры). Звычайна Ж. халаднейшы за ліпень, але прыкладна раз у 5 гадоў бывае наадварот. Адносная вільготнасць паветра ў Ж. не ніжэй за 70%, ападкаў 60—85 мм, у асобныя гады можа быць і больш (149 мм, Бабруйск, Жыткавічы, 1970) ці ападкі зусім не выпадаюць (Лепель, 1939). У сярэднім з ападкамі бывае 14—16 дзён. Частыя ліўневыя дажджы з моцнымі вятрамі выклікаюць паляганне збожжавых культур. У Ж. канчаецца жніво азімых, убіраюць яравыя, лён. З сярэдзіны месяца пачынаецца сяўба азімых жыта і пшаніцы. Даспявае садавіна, у разгары збор брусніц, касцяніц, чаромхі, ажыны. Ж. самы багаты месяц на грыбы. Паступова пачынаюць адлятаць у вырай птушкі: стрыжы, ластаўкі, зязюлі, івалгі, мухалоўкі, валасянкі, пліскі. Збіраюцца ў чароды шпакі, гракі. У канцы Ж. размнажаюцца змеі, яшчаркі, пачынаецца гон у казуль, нараджаюцца зайчаняты (другі прыплод).

т. 6, с. 436

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

размяня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

1. Абмяняць каго‑, што‑н. на другое падобнае або на другога падобнага. Размяняць палонных. // У шахматнай гульні — зрабіць размен фігур. Размяняць ферзёў.

2. Абмяняць адны грашовыя купоны або манеты на больш дробныя ў адпаведнай колькасці. [Алесь:] — Толькі паўрубель гэты дзеду ўсё ж аддамо. Размяняем на медзь і аддамо. Караткевіч. Размяняю зарплату на медзякі — І грашыма цябе засыплю! Барадулін. // Пачаць расходаваць, траціць (буйную купюру). [Гарык:] «Дарагая матуля, жыву нішто сабе: учора размяняў апошні чырвонец». Скрыган. / Пра гады. [Трахім:] І так зажыўся на гэтым свеце — хвала богу, восьмы дзесятак размяняў... Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Восем (БРС, Яруш., Бяльк., КТС, Шат.). Рус. во́семь, укр. ві́сім, ст.-рус., ст.-слав. осмь ’восем’, балг. о́съм, серб.-харв. о̏сам, славен. ósem, чэш. osm, славац. osem, польск. ośm, в.-луж. wosom, н.-луж. wosym. Прасл. *osmь ’восем’ — новаўтварэнне ад osmъвосьмы’, падобна šestь : šestъ, devętь : devętъ і г. д. (Праабражэнскі, 1, 99; Фасмер, 1, 231). І.‑е. *ok̑tō(u); параўн. літ. aštuonì, лат. astuôni, ст.-інд. aṣṭā́u, aṣtã́, авест. ašta, арм. utʼ, грэч. ὀκτώ, лац. octō, гоц. ahtáu, ірл. ocht, тахар. okadh (Траўтман, 15; Торп, 8; Майргофер, 1, 63). У і.-е. *ok̑tōu ’восем’ бачаць форму пар. л. ад *oketā ’барана’, першапачаткова ’чатырохзубая’ (літ-ру гл. Фасмер, там жа). Гл. таксама Махэк₂, 419; Шанскі, 1, В, 170; Супрун, Числит., 11 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)