прака́шляцца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

Прачысціць горла кашлем; адкашляцца. Варухнулася ў .. [Версана] на гарляку вострая бугрынка, нібы каўтнуў даўкі камяк, пракашляўся. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́шчур, ‑у, м.

Вострая заразная хвароба буйной рагатай жывёлы і іншых парнакапытных. [Гаспадыня:] — У нас, Шурачка, няшчасце: каровы пачынаюць яшчурам хварэць. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шкарляты́на, ‑ы, ж.

Вострая заразная хвароба, пераважна ў дзяцей, якая характарызуецца агульнай інтаксікацыяй арганізма і суправаджаецца болем у горле і чырванаватай высыпкай.

[Іт. scarlattina.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Слупня́квострая інфекцыйная хвароба, якая прыводзіць да сутаргі мышцаў’ (ТСБМ). Да слуп (гл.); калька рус. столбня́к ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цэ́дра, ‑ы, ж.

Вонкавы каляровы слой скуры ў пладоў цытрусавых (лімонаў, апельсінаў і пад.). // Высушаная апельсінавая або лімонная скурка, якая ўжываецца як вострая прыправа.

[Ад іт. cedro — цытрон.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кары́ца 1, ‑ы, ж.

Ласк. да кара ​1.

кары́ца 2, ‑ы, ж.

Высушаная пахучая кара з галінак карычных дрэў (скарыстоўваецца як вострая прыправа і інш.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Курдо́ўнік ’зараснік аеру, асакі’ (Яшк.). Магчыма, да *кардоўнік (*корд‑ов‑ник). Ад ст.-рус. кордъ ’меч’ адпаведна форме. Параўн. асака вострая, целарэз.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гарчы́ца, ‑ы, ж.

1. Травяністая расліна сямейства крыжакветных з невялікімі жоўтымі кветкамі і плодам-стручком.

2. Вострая прыправа да стравы, якая гатуецца з размолатых зярнят гэтай расліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лязовострая частка рэжучай або сякучай прылады’, ’лязо для галення’ (ТСБМ; шальч., Сл. ПЗБ), шкл. лязцо ’тс’ (Мат. Маг.). Да ле́зіва2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пароліцавострая драўляная лапатка, якой аддзяляюцца пласты мёду’ (Машынскі, Uwagi, 43). Дэрыват з суф. -ліца (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 50) ад пароць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)