во́льтавы

‘да вольт

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. во́льтавы во́льтавая во́льтавае во́льтавыя
Р. во́льтавага во́льтавай
во́льтавае
во́льтавага во́льтавых
Д. во́льтаваму во́льтавай во́льтаваму во́льтавым
В. во́льтавы
во́льтавага (адуш.)
во́льтавую во́льтавае во́льтавыя
во́льтавых (адуш.)
Т. во́льтавым во́льтавай
во́льтаваю
во́льтавым во́льтавымі
М. во́льтавым во́льтавай во́льтавым во́льтавых

Крыніцы: tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

V = Volt – эл. вольт

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

VA = Voltampere – эл. вольт-ампер

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Volte ['vɔltə] f -, -n спарт. вольт, паваро́т

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

кілаво́льт

(ад кіла- + вольт)

адзінка розніцы электрычных патэнцыялаў, электрычнага напружання і электрарухальнай сілы, роўная 1000 вольт.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Voltampere [vɔltam'pε:r] n - і -s, - фіз. вольт-ампе́р

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Volt [vɔlt] n - і -es, - вольт (адзінка вымярэння электрычнага напружання)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

МАГУ́ТНАСЦЬ ЭЛЕКТРЫ́ЧНАЯ,

фізічная велічыня, якая характарызуе скорасць пераўтварэння або перадачы электраэнергіі. У эл. ланцугах пастаяннага току магутнасць роўная здабытку напружання і току: у ланцугах пераменнага току адрозніваюць імгненную, актыўную, рэактыўную і поўную магутнасць.

Імгненная М.э. (у дадзены момант часу) зменьваецца на працягу кожнага паўперыяду эл. ваганняў і роўная здабытку імгненных значэнняў напружання і току. Сярэдняе за паўперыяд значэнне імгненнай магутнасці наз. актыўнай магутнасцю, а велічыня, што характарызуе скорасць перадачы энергіі ад крыніцы да прыёмніка і назад — рэактыўнай магутнасцю. Поўная М.э. роўная здабытку дзейных значэнняў перыядычнага эл. току ў ланцугу і напружання на яго клямарах. Поўная S, актыўная P і рэактыўная Q магутнасці звязаны суадносінамі: S2 = P2+Q2. Для 3-фазных ланцугоў магутнасці S, P і Q вызначаюцца як сума магутнасцей асобных фаз. Адзінкі М.э.: актыўнай — ват, рэактыўнай вар (вольт-ампер рэактыўны), поўнай — вольт-ампер.

М.А.Караткевіч.

Магутнасць электрычная пераменнага току: P — актыўная; Q — рэактыўная; S — поўная; φ — вугал зруху фаз паміж напружаннем і токам.

т. 9, с. 486

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

міліво́льт

(ад мілі- + вольт)

адзінка напружання электрычнага току, роўная тысячнай долі вольта.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ВО́ЛЬТА ((Volta) Алесандра) (18.2.1745, г. Кома, Італія — 5.3.1827),

італьянскі фізік, хімік і фізіёлаг. Вучыўся ў школе езуітаў. Працаваў ва ун-тах Павіі (1779—1815) і Падуі (1815—19). Вынайшаў (1799) т.зв. вольтаў слуп — першую крыніцу пастаяннага эл. току. Адкрыў кантактную рознасць патэнцыялаў. Сканструяваў шэраг эл. прыбораў (кандэнсатар, электраскоп, электрометр і інш.). Выявіў і даследаваў уздзеянне электрычнасці на жывыя тканкі жывёл і чалавека. Яго імем названа адзінка эл. напружання — вольт.

т. 4, с. 269

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)