Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
сакаві́ты, -ая, -ае.
1. Які змяшчае шмат соку.
Сакавітыя суніцы.
Сакавітая трава.
2.перан. Яркі, свежы, каларытны.
Сакавітыя фарбы.
3.перан. Пра гук, голас: прыемны, звонкі, гучны.
С. смех.
4.перан. Пра словы, мову: трапны, вобразны.
Сакавітае слова.
Сакавітая мова вёскі.
|| наз.сакаві́тасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
фігура́льны
(ад лац. figura = вобраз, выгляд)
вобразны, іншасказальны (напр. ф. выраз).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ДЭКАРАТЫ́ЎНАЯ СКУЛЬПТУ́РА,
скульптура, прызначаная для ўпрыгожвання інтэр’ераў, паркаў, плошчаў, вуліц, будынкаў; адзін са сродкаў эстэт. выхавання чалавека. Уключае скульптуру малых форм, манументальна-дэкаратыўную скульптуру. Удзельнічае ў маст. фарміраванні матэрыяльнага асяроддзя чалавека, уносіць у яго ідэйна-вобразны пачатак. Найб. поўна раскрывае свой змест у ансамблі, для эстэт. арганізацыі якога яна прызначана.