Ару́д1 ’засек’, гару́д (Гіст. мовы, 2, 59), ару́да (Яруш.). Рус. зах. ару́д ’тс’, польск. вільн. (h)orud ’тс’. Ст.-бел. орудъ (Гіст. лекс., 148). Беларускае (як і польскае) з літ. arúodas (Грынблат, Белор., 152; Кіпарскі, Лекс. балт., 14; Аткупшчыкоў, Лекс. балт., 32; Курс суч., 159 — у форме аруда; Гіст. лекс., 148; Урбуціс, Baltistica, V (I), 1969, 47–48). Карскі (Труды, 391) адзін з першых высунуў думку пра літоўскае паходжанне бел. аруд, лічыў беларускае слова рэдкім, без пратэтычных в або г і з неславянскім коранем. Адзначым, што ў не так ужо рэдкага беларускага слова ёсць і форма з пачатковым г‑, а таксама, што ў старабеларускай на пачатку пісалі о‑; этымалогію літоўскага слова нельга лічыць бездакорнай. Параўн. рус. орудница ’кладоўка зброі’ (ці не орудий?). Гл. Супрун, Балтийские яз., 42.

Ару́д2 ’парушальнік грамадскіх правіл паводзін’ (КЭС, брэсц.). Магчыма, бязафіксны назоўнік ад дзеяслова арудаваць, параўн. укр. дыял. оруда ’праца, кіраўніцтва’ (застар.), ’клопат’, орударверхавод’, ці не сюды ж прозвішча Арудко (Бірыла, Бел. антр., 242). Параўн. смал. а́ред ’шум, непарадак’, магчыма, звязанае з а́ред ’стары чалавек, чорт’, сувязь аруд са словам аред няпэўная (адрозненні ў фанетыцы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

cock

I [kɑ:k]

1.

n.

1) пе́вень -ўня m.

2) саме́ц і́ншых пту́шак

3) кран -а m.

4) куро́к -ка́ m.

5) гало́ўны заправі́ла, верхаво́дm.

6) Archaic пе́ршыя, другі́я пе́ўні а́ньні час)

2.

v.

узво́дзіць куро́к (пістале́та)

II [kɑ:k]

v.

1) ста́віцца задзі́рліва

2) насо́ўваць наба́кір

to cock a hat — залама́ць ша́пку наба́кір

3) напы́жвацца, задзіра́ць нос

III [kɑ:k]

1.

n.

капа́, ко́пка f.

2.

v.t.

склада́ць у ко́пкі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)