расчо́ска, -і, ДМо́сцы, мн. -і, -сак, ж.

Грэбень для расчэсвання валасоў.

Металічная р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Трыхамікозы, гл. Валасоў хваробы

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ка́слаўка, -і, ДМ -лаўцы, мн. -і, -лавак, ж. (разм.).

Пасма валасоў, травы, лёну і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пе́рхаць¹, -і, ж., зб.

Дробныя лусачкі рагавых клетак скуры, якія ўтвараюцца на галаве каля каранёў валасоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шампу́нь, -ю, мн. -і, -яў, м.

Мыльная пахучая вадкасць або крэм.

Ш. для валасоў.

Аўтамабільны ш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аднаві́цель, -я, м.

Рэчыва, пры дапамозе якога выклікаецца рэакцыя аднаўлення (саставу, колеру і пад.).

А. для валасоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

на́гала, прысл.

1. Не пакінуўшы валасоў.

Пастрыжаны н.

2. Выняўшы з ножнаў (шаблю, цясак).

Трымаць шашкі н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вычэ́свацца

‘выдаляцца з валасоў грэбенем; апрацоўвацца часаннем’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. вычэ́сваюся вычэ́сваемся
2-я ас. вычэ́сваешся вычэ́сваецеся
3-я ас. вычэ́сваецца вычэ́сваюцца
Прошлы час
м. вычэ́сваўся вычэ́сваліся
ж. вычэ́свалася
н. вычэ́свалася
Загадны лад
2-я ас. вычэ́свайся вычэ́свайцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час вычэ́сваючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

валасяны́, ‑ая, ‑ое.

Які складаецца з валасоў. Валасяное покрыва. // Зроблены з валасоў. Валасяная сетка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

hairbrush [ˈheəbrʌʃ] n. шчо́тка для валасо́ў

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)