даход б. — валавы даход без выліку расходаў (параўн.нета).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
gross
[groʊs]1.
adj.
1) уве́сь, по́ўны; бру́та, валавы́
gross receipts — валавы́ прыбы́так
gross weight — вага́ бру́та
2) ве́льмі благі́, вялі́кі (памы́лка)
3) грубія́нскі, вульга́рны
4) ве́льмі сы́ты, таўсты́(чалаве́к)
5) густы́, зьбі́ты (за́расьнік)
2.
n.
1)
а) цэ́лая су́ма; уся́ ко́лькасьць
б) Obsol. бо́льшая ча́стка, бальшыня́
2) 12 ту́зінаў, 144 шту́кі
•
- in the gross
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
profit1[ˈprɒfɪt]n.
1. прыбы́так, дахо́д;
gross profitвалавы́ дахо́д;
net profit чы́сты прыбы́так
2.fml кары́сць, вы́гада;
It would be your profit. Гэта будзе табе карысна.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ДАХО́ДЫ ПРАДПРЫЕ́МСТВА,
грашовыя паступленні ад вытворчай і невытворчай дзейнасці за вылікам затрат на яе ажыццяўленне. Крыніца фарміравання даходаў — выручка ад рэалізацыі прадукцыі асн. вытв-сці, а таксама ад выканання работ і аказання паслуг паза вытв-сцю, якія аплачаны пакупніком і заказчыкам. Крыніцай пазарэалізацыйных даходаў служаць дывідэнды на ўкладзеныя паі, набытыя акцыі і інш. каштоўныя паперы, а таксама штрафы, атрыманыя ад контрагентаў, і інш. непланавыя даходы. Адрозніваюць таксама валавы і гасп.-разліковы Д.п. Валавы Д.п. вызначаецца як розніца паміж аб’ёмам выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, выкананых работ і паслуг і велічынёй матэрыяльных і прыраўнаваных да іх затрат (амартызацыйных адлічэнняў і адлічэнняў органам сац. страхавання). Частка валавога даходу па ўстаноўленых нарматывах накіроўваецца ў дзярж. бюджэт, вышэйстаячай арг-цыі, банку у форме платы працэнтаў за карыстанне пазык. Астатняя частка выступае як гасп.-разліковы даход, г.зн. даход, які застаецца ў распараджэнні прадпрыемства. Гасп.-разліковы даход з’яўляецца крыніцай і паказчыкам для ўтварэння па вызначаных нарматывах фондаў развіцця вытв-сці, навукі, тэхнікі, фонду сац. развіцця і фонду аплаты працы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
product[ˈprɒdʌkt]n.
1. (прамысловы) праду́кт, вы́раб;
food products харчо́выя праду́кты;
gross national productвалавы́ праду́кт; суку́пны грама́дскі праду́кт
2. вы́нік;
products of one’s labour вы́нікі чыёй-н. пра́цы
3.math. здабы́так
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ГЛЕ́БАВЫ АНА́ЛІЗ,
даследаванне складу і ўласцівасцей глебавых гарызонтаў, іх колькасных характарыстык і хім. саставу. Пры глебавым аналізе вызначаюць грануламетрычны і агрэгатны састаў, структуру глебы, гумус (перагной), колькасць хім. элементаў і іх назапашванне (валавы аналіз), састаў і колькасць водарастваральных рэчываў глебы і яе рэакцыю, паглынальную здольнасць, забяспечанасць злучэннямі азоту, фосфару, калію і інш. рэчывамі, даступнымі для жыўлення раслін, даследуюць склад элементаў глебы, дынаміку размеркавання ў ёй пажыўных рэчываў і дынаміку глебавых працэсаў. На аснове глебавага аналізу складаюць глебавыя карты і картаграмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
total2[ˈtəʊtl]adj.
1. уве́сь, агу́льны;
total silence по́ўная цішыня́, магі́льнае маўча́нне;
total outputвалавы́ праду́кт;
total population агу́льная ко́лькасць насе́льніцтва
2. по́ўны; суку́пны;
in total darkness у апраме́тнай це́мры;
a total failure по́ўны права́л
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
zysk, ~u
м. прыбытак; выгада;
czysty zysk (zysk netto) — чысты прыбытак;
zysk ogólny (brutto) — валавы прыбытак;
zysk dodatkowy эк. звышпрыбытак
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
НАЦЫЯНА́ЛЬНЫЯ РАХУ́НКІ, нацыянальнае рахункаводства,
лагічна паслядоўная і ўзаемазвязаная сістэма рахункаў, балансавых ведамасцей і табліц, мэта якой — атрыманне поўнай стат. інфармацыі пра эканам. дзейнасць дзяржавы.
Як навук. кірунак узнікла ў канцы 1930 — пач. 40-х г. у Вялікабрытаніі; у яго аснову пакладзена вучэнне Дж.М.Кейнса пра эканам. абарачэнне. Родапачынальнік — Р.Стоўн; тэрмін «нацыянальнае рахункаводства» ўведзены нідэрл. эканамістам Э. ван Кліфам у пач. 1940-х г. Развіццё міжнар.эканам. супрацоўніцтва і ўзмацненне рэгулюючых функцый дзяржавы абумовілі распрацоўку Н.р. у інш. краінах Еўропы і Амерыкі, даследаванні ў гэтай сферы стат. органамі ААН, што ўвасоблена ў стандартнай сістэме Н.р. у 1953. Сістэма Н.р. удакладнялася і дапаўнялася ў 1960-я г.; апошняя версія ў 1993 (у 1995 адаптавана да ўмоў Еўрап. Саюза).
У Рэспубліцы Беларусь укараняюцца ў практычную дзейнасць міжнар. стандарты ў галіне ўліку і статыстыкі. Выкарыстоўваюцца наступныя віды Н.р.: рахунак тавараў і паслуг; вытв-сці; утварэння даходаў; размеркавання першасных даходаў; другаснага размеркавання даходаў; пераразмеркавання даходаў у натуры; выкарыстання наяўных даходаў; аперацый з капіталам; «рахункі астатняга свету».
Рахункі ў сістэме Н.р. будуюцца па двухбаковай форме: атрыманыя вартасці запісваюцца як рэсурсы, а тыя, што выплачваюцца, — як выкарыстанне гэтых рэсурсаў. Рознасць паміж рэсурсамі і іх выкарыстаннем складае балансіруючы артыкул, які адлюстроўваецца ў рэсурсах наступнага рахунку. На ўзроўні эканомікі ў цэлым балансіруючым артыкулам рахунку вытв-сці з’яўляецца валавы ўнутраны прадукт (ВУП), што характарызуе канчатковы вынік вытв. дзейнасці эканам. адзінак — рэзідэнтаў у сферы матэрыяльнай вытв-сці і ў сферы нематэрыяльных паслуг. Велічыня рэальнага ВУП на душу насельніцтва — адна з састаўных частак Індэкса развіцця чалавечага патэнцыялу і характарыстыка ўзроўню багацця і беднасці краіны. Балансіруючым артыкулам рахунку размеркавання першасных даходаў для эканомікі ў цэлым з’яўляецца валавынацыянальны даход.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
збор, -у, мн. -ы, -аў, м.
1.гл. сабрацца, сабраць.
2. Тое, што сабрана; агульная колькасць чаго-н. сабранага.
Валавы з. збожжа.
3. Збіраемыя ці сабраныя за што-н. або на што-н. грошы.
Памольны з.
У тэатры поўны з.
4.чаго. Сукупнасць сабраных і выдадзеных разам якіх-н. тэкстаў.
З. законаў.
З. твораў пісьменніка.
5. Сход членаў якой-н. арганізацыі.
З. ветэранаў вайны.
6. Кароткачасовае знаходжанне ваеннаабавязаных у распараджэнні ваеннага ведамства для абучэння, а таксама (звычайна мн.) знаходжанне дзе-н. групы спартсменаў для трэніровак.
Лагерны з.
Вучэбна-трэніровачныя зборы.
7.мн. Падрыхтоўка да якога-н. дзеяння (ад’езду, адпраўлення куды-н.).
Зборы ў дарогу.
○
Гербавы збор — асобы дзяржаўны збор (да 1930 г.) пры афармленні дакументаў, які рэалізоўваўся шляхам продажу марак пэўнай вартасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)