істо́тнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць істотнага; значнасць, важнасць. Горка маці ад усведамлення істотнасці гэтай трывогі. Ды ці адной ёй горка!.. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палітыка́нства, ‑а, н.

Пагард. Паводзіны і спосаб дзеяння палітыкана. [Шыковіча] заўсёды абурала, калі дзе пачыналася палітыканства — гульня ў важнасць і строгасць. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зна́чимость зна́чнасць, -ці ж.; (важность) ва́жнасць, -ці ж.; (значение) значэ́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЗНАЧЭ́ННІ І СЭНС,

паняцці філасофіі, логікі, агульнай тэорыі знакавых сістэм (семіётыка). Значэнне выражае важнасць, значнасць, ролю прадмета або з’явы ў чалавечай дзейнасці. Яно выяўляецца ў аб’ектыўнай сутнасці рэчы і выконвае толькі тыя функцыі, якія адпавядаюць яе ўласнай прыродзе. Сэнс — канкрэтызацыя значэння ў адпаведнасці са зместам і сутнасцю рэальных рэчаў і з’яў. Суадносіны і ўзаемасувязь значэнняў, якія параджаюць іх сэнс, устанаўліваюцца аб’ектыўнымі фактарамі рэчаіснасці і аб’ектыўнай логікай разважання або суб’ектыўнымі фактарамі: жаданнямі, імкненнямі, грамадскімі і асабістымі мэтамі, намерам чалавека і інш. У мове практычнае значэнне рэчаў фіксуецца, замацоўваецца і захоўваецца ў значэнні слова.

т. 7, с. 100

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

напы́шлівасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць напышлівага. Напышлівасць мовы. Напышлівасць выгляду.

2. Празмерная важнасць, ганарлівасць. З.. твару адразу знікла напускная ганарлівасць і напышлівасць. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

актуа́льнасць

(ад актуальны)

важнасць, значнасць чаго-н. на гэты момант, сучаснасць, надзённасць (напр. а. пытання).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

э́кий разг. ах, які́; вось (які́); такі́;

э́кий шалу́н! ах, які́ дураслі́вец!, вось (які́) дураслі́вец!;

э́ко ди́во! вось (яко́е) дзі́ва!;

э́кая (э́ка) ва́жность! ах, яка́я вялі́кая ва́жнасць!, така́я ва́жнасць!

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

самалюбі́васць, ‑і, ж.

Тое, што і самалюбства. [Шыковіч] не вызначаўся залішняй самалюбівасцю, але яго заўсёды абурала, калі дзе пачыналася палітыканства — гульня ў важнасць і строгасць. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Gezíertheit f - мане́рнасць, чапуры́стасць, надзьму́тасць, ва́жнасць, напы́шлівасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Gravität [-vi-] f - часта іран. ва́жнасць, урачы́стасць; ме́рнасць (рухаў)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)