АНДРО́НІК I (Andronikos) Камнін (1118—12.8.1185),

візантыйскі імператар з 1183, апошні з дынастыі Камнінаў. Захапіў прастол, скарыстаўшы нар. рух. Імкнучыся ўмацаваць бюракратычны апарат і знішчыць карупцыю, праводзіў палітыку тэрору супраць арыстакратыі. Пакараны смерцю.

т. 1, с. 356

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

totalitarian [təʊˌtæləˈteəriən] adj. таталіта́рны; тата́льны; дыкта́тарска-бюракраты́чны;

a tota litarian state таталіта́рная дзяржа́ва

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПРУСА́ЦТВА,

мілітарысцкія традыцыі юнкерства Прусіі, а пасля 1871 і аб’яднанай вакол яе Германіі. П. называюць таксама і мілітарысцкі паліцэйска-бюракратычны рэжым у Прусіі і Герм. імперыі. Адметныя рысы П. — шавінізм, нянавісць да інш., асабліва слав. народаў, агрэсіўныя памкненні, культ грубай сілы, вернападданства, пагардлівыя адносіны да культуры і прагрэсу, адданасць палачнай дысцыпліне.

т. 13, с. 52

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

казёншчына, ‑ы, ж.

Разм. Бюракратычны падыход да чаго‑н.; фармалізм, бяздушнасць. Шамякін з усёй рашучасцю сцвярджае, што бяздушны фармалізм, казёншчына вытручваюць з чалавека ўсё жывое. Кучар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фармалі́зм, -у, м.

1. Прытрымліванне якіх-н. знешніх форм на шкоду сутнасці справы.

Бюракратычны ф.

2. У мастацтве, эстэтыцы і іншых гуманітарных навуках: агульная назва кірункаў, якія абсалютызуюць ролю формы, знешняга выражэння.

Ф. у літаратуразнаўстве.

|| прым. фармалісты́чны, -ая, -ае і фармалі́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

казённы, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да казны (у 1 знач.); дзяржаўны.

Казённая маёмасць.

2. перан. Бюракратычны, фармальны (неадабр.).

Казённыя адносіны.

○

Казённая палата — губернская ўстанова па падатках у царскай Расіі.

Казённая частка (спец.) — задняя частка агнястрэльнай зброі, з якой яна зараджаецца.

|| наз. казённасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

«О́ТКЛИКИ»,

грамадска-паліт. і літ. газета радыкальнага кірунку. Выдавалася 1(14).1 і 2(15).4.1912, з 24.1(6.2).1914 да 19.4(2.5).1915 у Гомелі на рус. мове спачатку штотыднёва, а з № 25 за 1914 штодзённа. Рэдактар-выдавец М.І.Кулябка-Карэцкі, ён жа аўтар большасці матэрыялаў. Газета была ў апазіцыі да царызму, неаднаразова падвяргалася суд. спагнанням, выходзіла з перапынкамі. Крытыкавала паліцэйска-бюракратычны рэжым, засілле цэнзуры. У арт. «Сацыялісты і вайна» выступіла супраць імперыял. вайны. Асвятляла літ. жыццё Гомеля, асабліва т.зв. «Літаратурныя суды» — канферэнцыі чытачоў, прысвечаныя папулярным творам.

У.​М.​Конан.

т. 11, с. 458

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

urzędniczy

1. які датычыць служачых;

2. чыноўніцкі, бюракратычны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

фарма́льны

1. formál, forméll;

фарма́льная ло́гіка formále Lógik;

2. (пра стаўленне да справы і г. д.) formál, formalístisch; bürokrátisch (бюракратычны)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

папяро́вы

1. Papíer-; aus Papíer;

папяро́вая фа́брыка Papíerfabrik f -, -en;

папяро́выя гро́шы Papíergeld n -(e)s;

2. (бюракратычны) Papíer-; Ámts-; bürokrátisch

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)