бэ́та-акты́ўнасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. бэ́та-акты́ўнасць
Р. бэ́та-акты́ўнасці
Д. бэ́та-акты́ўнасці
В. бэ́та-акты́ўнасць
Т. бэ́та-акты́ўнасцю
М. бэ́та-акты́ўнасці

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

бэ́та-апраме́ньванне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. бэ́та-апраме́ньванне
Р. бэ́та-апраме́ньвання
Д. бэ́та-апраме́ньванню
В. бэ́та-апраме́ньванне
Т. бэ́та-апраме́ньваннем
М. бэ́та-апраме́ньванні

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

бэ́та-праме́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. бэ́та-праме́нне
Р. бэ́та-праме́ння
Д. бэ́та-праме́нню
В. бэ́та-праме́нне
Т. бэ́та-праме́ннем
М. бэ́та-праме́нні

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

бэ́та-радыеакты́ўнасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. бэ́та-радыеакты́ўнасць
Р. бэ́та-радыеакты́ўнасці
Д. бэ́та-радыеакты́ўнасці
В. бэ́та-радыеакты́ўнасць
Т. бэ́та-радыеакты́ўнасцю
М. бэ́та-радыеакты́ўнасці

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

бэ́та-выпрамяне́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. бэ́та-выпрамяне́нне
Р. бэ́та-выпрамяне́ння
Д. бэ́та-выпрамяне́нню
В. бэ́та-выпрамяне́нне
Т. бэ́та-выпрамяне́ннем
М. бэ́та-выпрамяне́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

бэ́та-жале́за

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. бэ́та-жале́за
Р. бэ́та-жале́за
Д. бэ́та-жале́зу
В. бэ́та-жале́за
Т. бэ́та-жале́зам
М. бэ́та-жале́зе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

бэ́та-распа́д

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. бэ́та-распа́д
Р. бэ́та-распа́ду
Д. бэ́та-распа́ду
В. бэ́та-распа́д
Т. бэ́та-распа́дам
М. бэ́та-распа́дзе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

БЭ́ТА-ЧАСЦІ́ЦЫ,

β-часціцы, элементарныя часціцы — электроны і пазітроны, якія выпраменьваюцца атамнымі ядрамі пры бэта-распадзе.

т. 3, с. 386

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЭ́ТА-ВЫПРАМЯНЕ́ННЕ,

β-выпрамяненне, паток электронаў ці пазітронаў (β-часціц), якія выпраменьваюцца пры бэта-распадзе. Бэта-выпрамяненне выклікае іанізацыю, люмінесцэнцыю, уздзейнічае на фотаэмульсію.

Дзеянне бэта-выпрамянення на жывыя арганізмы падобна да біялагічнага дзеяння іанізавальных выпрамяненняў інш. відаў. Пры вонкавым апрамяненні арганізма бэта-выпрамяненнем пашкоджвае паверхневыя тканкі (пранікальная здольнасць β-часціц не перавышае некалькіх міліметраў). Пры пападанні β-радыеактыўных ізатопаў у арганізм асаблівасці прамянёвага пашкоджання залежаць ад размеркавання іх у тканках і ад перыяду паўраспаду (можа адбывацца гібель клетак, тканак і ўсяго арганізма). Адносная біялагічная эфектыўнасць бэта-выпрамяненняў блізкая да 1. Выкарыстоўваецца ў медыцыне (прамянёвая тэрапія).

т. 3, с. 386

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЭ́ТА-СПЕКТРО́МЕТР,

прылада для вымярэння энергетычнага размеркавання (спектра) электронаў ці пазітронаў, што ўтвараюцца пры бэта-распадзе, а таксама электронаў, якія вылучаюцца рэчывам пры ўздзеянні на яго іанізавальных выпрамяненняў.

Асн. характарыстыкі бэта-спектрометра: раздзяляльная здольнасць (найменшая розніца ў энергіі электронаў, якая можа быць зарэгістравана) і святласіла (адносіны колькасці электронаў, што папалі ў дэтэктар, да ўсёй колькасці электронаў дадзенай энергіі, якія вылучаны крыніцай). Здабытак святласілы на плошчу крыніцы электронаў наз. свяцільнасцю: чым яна большая, тым больш адчувальны бэта-спектрометр. Адрозніваюць бэта-спектрометры, што вымяраюць энергію электронаў па выніку іх уздзеяння на рэчыва (іанізацыйныя камеры, сцынцыляцыйныя лічыльнікі, паўправадніковыя дэтэктары), і бэта-спектрометры, якія прасторава раздзяляюць электроны розных энергій у эл. і магн. палях.

т. 3, с. 386

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)