ураджа́йнасць, -і, ж.

Узровень ураджаю (у 1 знач.) з пэўнай плошчы пасеву.

Павелічэнне ўраджайнасці бульбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бульбяна́я, -о́й, мн. -ы́я, -ы́х, ж.

Сталовая, закусачная, у меню якой пераважаюць стравы з бульбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нава́льный нава́льны;

нава́льный спо́соб хране́ния карто́феля нава́льны спо́саб захо́ўвання бу́льбы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

саджа́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Сельскагаспадарчая машына для пасадкі бульбы, агародніны, расады.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дра́ны, -ая, -ае.

1. Зношаны, падраны.

Драныя боты.

2. Здробнены на тарцы.

Аладкі з дранай бульбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зрэ́джаны, -ая, -ае.

З недастатковай гушчынёй усходаў, надта рэдкі.

Зрэджаныя ўсходы бульбы.

|| наз. зрэ́джанасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

да́рма і дарма́, прысл.

1. Бясплатна, за нішто.

Аддаць д. мех бульбы.

2. Бескарысна, марна.

Ні адной гадзіны не страціў д.

Д. вы хвалюецеся, усё будзе добра.

3. у знач. часц. Хай, так і быць.

Не хопіць бульбы? — Д.!

Дадасі яшчэ гароху.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узаме́н, прысл. і прыназ. з Р.

У абмен на што-н., замест.

Атрымаць у.

У. бульбы атрымалі буракі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абі́ркі, -рак.

Лушпінне, шалупінне і інш. адходы пасля ачысткі, абабірання бульбы, пладоў і пад., адкіды ад чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дра́нік, -а, мн. -і, -аў, м.

Аладка, блін з дранай бульбы.

Няма смачнейшай ежы, як дранікі са смятанай.