Дзейнічала ў 1616—1773 (з перапынкамі) у Магілёве. У 1616 выдадзены «Служэбнік» (2-е выд. 1617), у 1619 — «Евангелле вучыцельнае» Кірылы Транквіліёна Стаўравецкага. Пасля гэтага на нейкі час друкарня спыніла дзейнасць. 19.3.1633 кароль Уладзіслаў IV даў Магілёўскаму правасл. брацтву прывілей на права адкрыцця друкарні і выданне вучэбных і інш. кніг на «рускай» (старабел. і царк.-слав.), грэчаскай, лац. і польск. мовах. У 1636—38 гэта права брацтва, верагодна, перадала Спірыдону Собалю, які ў 1636 выдаў «Буквар языка славенска». У 1676 брацтва атрымала ад караля Яна III Сабескага прывілей на адкрыццё друкарні пры Богаяўленскім манастыры і выданне кніг на «рускай» і польск. мовах. У 1680 друкарню ўзначаліў Максім Вашчанка, які ў 1698 атрымаў на яе прывілей без дазволу брацтва і стаў выдаваць кнігі ад свайго імя. У 1701 брацтва дамаглося пацвярджэння свайго ранейшага прывілея на друкарню. У розны час у друкарні працавалі друкары і гравёры: Васіль Вашчанка (сын Максіма), Фёдар Ангілейка, Афанасій П. (Пігарэвіч ?), М.Антушкевіч. У канцы 17—18 ст. ў друкарні выдаваліся царк., навуч., палемічныя кнігі: «Псалтыр» (1693), «Акафісты і каноны» (1693), «Малітваслоў» (1695), «Дыоптра» (1698), «Перла мнагацэннае» (1699), «Неба новае» (1699), «Трыфалагіён» (1754), «Часаслоў» (1762) і інш. У апошнія гады дзейнасці друкарня перавыдавала раней надрукаваныя кнігі.
Літ.:
Жудро Ф. История Могилевского Богоявленского братства. Могилев. 1890;
Пічэта У.І. Друк на Беларусі ў XVI і XVII стст. // Чатырохсотлецце беларускага друку. Мн., 1926.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕНУСІ́ТЫ,
члены мусульманскага рэліг.-паліт.брацтва (тарыката) сенусія, заснаванага ў 1837 у г. Мекка Мухамедам ібн Алі ас-Сенусі. С. заклікалі да аднаўлення «чысціні» першапачатковага ісламу і свяшчэннай вайны (джыхаду) супраць іншаверцаў; асаблівае месца ў абраднасці С. займае ўслаўленне прарока Мухамеда. У 1843 ас-Сенусі перанёс сваю дзейнасць у Кірэнаіку (Лівія), якая стала гал. апорай руху С. Кіраўнікі брацтва — нашчадкі ас-Сенусі сталі фактычнымі правіцелямі Кірэнаікі; Мухамед аш-Шарыф узначаліў у 1911—31 барацьбу супраць італьян. акупацыі, Мухамед Ідрыс быў каралём незалежнай Лівіі [1951—69]. Пасля антыманархічнай рэвалюцыі 1969, нягледзячы на захады ўрада М.Кадафі, працягваюць адыгрываць важную ролю ў жыцці Усх. Лівіі, дзе складаюць каля трэці насельніцтва.
чэшскі дзеяч гусіцкіх войнаў, з 1428 гал. начальнік сірот. Згадваецца ў гіст. крыніцах ў 1424 як чл. Арабіцкага брацтва і паплечнік святара Амбража (сябра Я.Жыжкі). Загінуў у бітве пад Ліпанамі.
палітычная партыя. Утворана ў чэрв. 1991. Абвясціла сябе пераемніцай Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Кіруючы орган — каардынацыйная рада. Асн. мэта БХДЗ — духоўна-маральнае, нац., паліт. і эканам. адраджэнне Беларусі на прынцыпах негвалтоўнасці, плюралізму, прыватнай уласнасці, хрысц.брацтва з усімі народамі. Злучнасцю ў 1991 адноўлена выданне газ.«Беларуская крыніца».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЛЕНСКІ СВЯТАДУ́ХАЎСКІ МАНАСТЫ́Р,
праваслаўны мужчынскі манастыр у Вільні. Упершыню згадваецца ў 1604, заснаваны пры правасл. царкве Св. Духа, пабудаванай у 1597 на сродкі дачок смаленскага ваяводы Р.Валовіча Фядоры і Ганны. З 1609 пры манастыры дзейнічала брацтва (да гэтага знаходзілася пры Троіцкім манастыры) з уласнай друкарняй. Да 1686 Віленскі Святадухаўскі манастыр падпарадкоўваўся канстанцінопальскаму патрыярху, пазней маскоўскаму. З’яўляўся архімандрыяй, яму былі падначалены 17 мужчынскіх і 2 жаночыя манастыры на Беларусі і ў Літве, у т. л. Петрапаўлаўскі ў Мінску, Еўінскі ў Трокскім, Цеперскі ў Навагрудскім, Купяціцкі і Навадворскі ў Брэсцкім ваяв. Настаяцелямі манастыра былі Л.Карповіч (1-ы настаяцель), М.Сматрыцкі, І.Бабрыковіч, І.Нелюбовіч-Тукальскі, Р.Яноўскі і інш. Манастыр валодаў значнымі матэр. сродкамі (маёнткамі, дамамі, млынамі), частка якіх складалася з ахвяраванняў чл. Святадухаўскага правасл.брацтва. У 1833 Віленскі Святадухаўскі манастыр быў прылічаны да манастыроў 1-га класа. Ад часу заснавання манастыр не перапыняў сваёй дзейнасці. Цяпер падпарадкоўваецца архіепіскапу віленскаму і літоўскаму. Сучасны арх. ансамбль манастыра пабудаваны ў сярэдзіне 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́СЕР ((Passer) Арэнт) (?—1637),
эстонскі скульптар і архітэктар. Паходзіў з Нідэрландаў. Працаваў пераважна ў Таліне (1589—1637) і г. Хаапсалу (1626—28). У творах апіраўся на традыцыі нідэрл.маньерызму, спалучаў выкананыя ў высокім рэльефе фігуры з пышным паліхромным арнаментам (надмагілле Понтуса дэ ла Гардзі ў Домскай царкве, 1589—95; фасад будынка брацтва Чорнагаловых, 1597, у Таліне).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕФЕВІ́ДЫ,
дынастыя правіцеляў дзяржавы на Блізкім і Сярэднім Усходзе ў 1502—1736. Паходзілі з азерб. шэйхаў суфійскага брацтва (тарыката) Сефевіе (13—15 ст.), потым шахаў Сефевідаў дзяржавы (1502—1736), стваральнікаў сучаснай іранскай дзяржавы. Шахі С.: Ісмаіл I [1502—24], Тахмасп I [1524—76], Ісмаіл II [1576—77], Мухамед Худабендэ [1578—87], Абас I Вялікі [1587—1629], Сефі I [1629—42], Абас II [1642—66], Сулейман [1666—94], Султан Хусейн [1694—1722], Тахмасп II [1722—32], Абас III [1732—36].
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕФЕВІ́Е, Сефевія,
суфійскае брацтва (тарыкат), якое заснаваў у канцы 13 ст. Сефі ад-дзін Ісхак (1252—1334). У 15 ст. кіраўнікі С. ператварыліся ў правіцеляў (шэйхаў) г. Ардэбіль (Іранскі Азербайджан). У 1499 шэйх Ісмаіл (гл.Ісмаіл I) пад лозунгамі шыізму пачаў барацьбу супраць правіцеляў-сунітаў з дзяржавы Ак-Каюнлу, якая скончылася яго перамогай і стварэннем Сефевідаў дзяржавы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ГАЧ з Дубы
(Roháč z Dubé) Ян (? — 9.9.1437),
дзеяч гусіцкага руху ў Чэхіі (гл.Гусіцкія войны), паплечнік Яна Жыжкі. З 1420 кіраўнік табарытаў у крэпасці Ломніцы, з 1421 гетман. У 1423 разам з Жыжкам засн.брацтва арэбітаў. Пасля паражэння табарытаў пад Ліпанамі (1434) узначальваў войскі табарыцкага гар. саюза. У 1436 кіраваў абаронай крэпасці Сіён — апошняй апорнай базы табарытаў, якую асадзілі войскі Сігізмунда I. Пасля падзення Сіёна (1437) пакараны смерцю ў Празе разам з 52 паплечнікамі.