нацыянальнае антыфаш. паўстанне рум. народа, у ходзе якога скінута дыктатура І.Антанеску. Летам 1943 па ініцыятыве камуніст. партыі Румыніі (КПР) быў створаны патрыят. антыгітлераўскі фронт. Вясной 1944 дасягнута пагадненне пра адзінства дзеянняў камуністаў і сацыял-дэмакратаў; 20.7.1944 падпісаны дагавор пра стварэнне нац.-дэмакр.блока — часовай паліт. кааліцыі нац.-ліберальнай, нац.-царанісцкай, камуніст. і с.-д. партый з мэтай ліквідацыі існуючага рэжыму і выхаду Румыніі з блокафаш. дзяржаў, створаны Ваен.к-т. Кансалідацыя партый спрыяла прыцягненню да барацьбы значных паліт. сіл краіны: ствараліся патрыят. атрады, вялася адпаведная работа ў арміі. Вызваленчая барацьба актывізавалася пасля паспяхова праведзенай Чырв. Арміяй Яска-Кішынёўскай аперацыі 1944. 23.8.1944 паўстанцы выступілі адкрыта. Кароль Міхай падтрымаў паўстанне і санкцыяніраваў арышт дыктатара Антанеску 24 жн. Румынія спыніла ваен. дзеянні супраць антыгітлераўскай кааліцыі, атрады паўстанцаў і армейскія часці распачалі ваен. дзеянні супраць ням. войск у Бухарэсце, у даліне Прахавы і інш. раёнах. З уступленнем у Бухарэст Чырв. Арміі (31 жн.) паўстанне канчаткова перамагло.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГНІ́ТНЫ ДЫСК,
носьбіт інфармацыі ў выглядзе дыска, на паверхню якога нанесена пакрыццё з магн. ўласцівасцямі. Інфармацыя запісваецца/счытваецца (пры вярчэнні М.д. вакол восі) на канцэнтрычных дарожках з дапамогай блокамагнітных галовак чытання/запісу. Бывае здымны (напр., дыскета) і няздымны (вінчэстэр). Выкарыстоўваецца ў знешніх запамінальных прыстасаваннях ЭВМ. На вял.ЭВМ выкарыстоўваюцца стацыянарныя прылады дыскавай памяці вял. ёмістасці (да некалькіх гігабайт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ГІ АНАЛІТЫ́ЧНЫЯ,
вагі для дакладнага вымярэння масы цела. Бываюць раўнаплечыя, аднаплечыя і электронныя. Манціруюцца на пластмасавай або шкляной аснове і змяшчаюцца ў спец. шафку. Забяспечваюцца прыстасаваннямі для павышэння дакладнасці і хуткасці ўзважвання: заспакойвальнікамі ваганняў каромысла, цеплавымі экранамі, механізмамі накладання і здымання ўбудаваных гіраў, найменнымі шкаламі і інш.
Апоры рычага (каромысла) вагі аналітычныя — прызмы і падушкі са спец. сталяў або цвёрдых камянёў (карунд, агат). Пункт апоры бывае пасярэдзіне (раўнаплечыя) ці зрушаны ад сярэдзіны рычага (аднаплечыя вагі аналітычныя). Асн. частка нагрузкі на адну з шаляў ураўнаважваецца гірамі на другой, астатняе вымяраецца па вугле адхілення каромысла ад становішча раўнавагі па найменнай шкале. Электронныя вагі аналітычныя маюць аналагавы і лічбавы выхад са стандартнымі сігналамі для далучэння да ЭВМ, дысплеяў, графапабудавальнікаў і інш. Прадугледжана магчымасць далучэння блока праграмнага кіравання. У памяці мікрапрацэсарнага блока закладзены праграмы для падрыхтоўкі да работы, праверкі функцыянавання, дыягностыкі дэфектаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́НІНГЕМ ((Cunningham) Уолтэр) (н. 16.3.1932, г. Крэстан, ЗША),
касманаўт ЗША. Скончыў Каліфарнійскі ун-т у Лос-Анджэлесе (1960). З 1951 у ВМС ЗША. У 1964—71 у групе касманаўтаў НАСА. 11—22.10.1968 з У.Шырам і Д.Эйзелам здзейсніў касм. палёт на караблі «Апалон-7» (праводзілася першае лётнае выпрабаванне асн.блока «Апалона»). Кіраваў групай касманаўтаў па праграме «Скайлэб». Правёў у космасе 10,83 сут (163 абароты вакол Зямлі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́СА ((Roosa) Сцюарт) (н. 16.8.1933, г. Дуранга, ЗША),
касманаўт ЗША. Палкоўнік ВПС (з 1976 у адстаўцы). Скончыў Каларадскі ун-т (1962), школу падрыхтоўкі пілотаў для аэракасм. даследаванняў (1965). З 1966 у групе касманаўтаў НАСА. 31.1—9.2.1971 з А.Шэпардам і Э.Мітчэлам здзейсніў палёт вакол Месяца як пілот асн.блокакасм. карабля «Апалон-14». У космасе правёў 9 сут. Медаль НАСА «За выдатныя заслугі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬЕ́НДЭ ГО́СЕНС ((Allende Gossens) Сальвадор) (26.7.1908, г. Вальпараіса, Чылі — 11.9.1973),
дзярж. і паліт. дзеяч Чылі. Скончыў Чылійскі ун-т (1932). Па адукацыі ўрач. Адзін з заснавальнікаў (1933) і кіраўнікоў Сацыяліст. партыі Чылі. У 1937—41 дэп.Нац. кангрэса. У 1939—42 міністр аховы здароўя ва ўрадзе Нар. фронту. У 1945—70 сенатар (у 1966—69 старшыня сената). У 1970 выбраны ад блокаНар. адзінства прэзідэнтам краіны. Загінуў у час ваен. перавароту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РДАН ((Gordon) Рычард) (н. 5.10.1929, г. Сіэтл, ЗША),
касманаўт ЗША. Скончыў Вашынгтонскі ун-т (1951). З 1963 у групе касманаўтаў НАСА. 12—15.9.1966 з Ч.Конрадам здзейсніў палёт на касм. караблі «Джэміні-11» (двойчы выходзіў у адкрыты космас; агульны час 2 гадз 44 мін); 14—24.11.1969 з Конрадам і А.Бінам здзейсніў палёт да Месяца як пілот асн.блокакасм. карабля «Апалон-12», на якім зрабіў 44 абароты вакол Месяца. Агульная працягласць палётаў 13,16 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРГАНІЗА́ЦЫЯ ДАГАВО́РУ ПАЎДНЁВА-УСХО́ДНЯЙ А́ЗІІ (South-East Asia Treaty Organization; СЕАТО),
ваенна-паліт. рэгіянальная арганізацыя ў Паўд.-Усх. Азіі ў 1954—77. Створана ў вер. 1954 у Маніле паводле Паўд.-Азіяцкага дагавору аб калект. абароне. Уваходзілі Аўстралія, Вялікабрытанія, ЗША, Новая Зеландыя, Пакістан (выйшаў у 1973), Тайланд, Філіпіны, Францыя (з 1965 абмежавала, з 1974 спыніла ўдзел у арг-цыі). Штаб-кватэра знаходзілася ў Бангкоку. У 1975 Тайланд і Філіпіны выказаліся за роспуск блока. У чэрв. 1977 дзейнасць арг-цыі спынена.
рускі кампазітар. Нар.арт.СССР (1983). Багаслоўскі — майстар песеннага жанру (больш за 300 песень), найб. папулярныя «Спяць курганы», «Цёмная ноч», «Любімы горад» і інш. Сярод інш. твораў: опера «Соль» паводле І.Бабеля (1981); муз.-лірычныя драмы «Балаганчык» і «Незнаёмка» паводле А.Блока (1982); муз. Камедыі; 8 сімфоній; сімф. аповесць «Васіль Цёркін» (1950); музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў (каля 120). Аўтар кн. «Тысяча дробязяў» (1973), «Відавочнае, але верагоднае» (1981) і інш.
рускі жывапісец і графік. Вучыўся ў вучылішчы А.Штыгліца ў Пецярбургу (1909—11), у Ф.Валатона і М.Дэні ў Парыжы (1911—12). Аўтар вострахарактарных партрэтаў, часта з элементамі гратэску. Адзін з заснавальнікаў сав. кніжнай ілюстрацыі («Дванаццаць» А.Блока, 1918). Мастак тэатра і кіно. Выпрабаваў шэраг кірункаў мастацтва 1-й чвэрці 20 ст., у т. л. кубізм. З 1924 за мяжой (Германія, Францыя). Напісаў «Дзённік маіх сустрэч» (рус.пер. 1991).