устойлівае павелічэнне памераў шчытападобнай залозы без прыкмет запалення і злаякаснага пераўтварэння. Адзін з асн. сімптомаў розных па этыялогіі і клінічных праявах хвароб. Прычына ўзнікнення валляка дыфузнага таксічнага (тырэатаксікоз) дакладна не выяўлена. Яе звязваюць з ператамленнем, нерв. перанапружаннем, перанесенымі вострымі інфекцыямі, псіхічнымі траўмамі і інш. фактарамі, у т. л. спадчыннымі. Найчасцей хварэюць жанчыны. Валляк спарадычны (нетаксічны) працякае звычайна без яўных парушэнняў функцыі шчытападобнай залозы. Пры значным павелічэнні залозы магчымы расстройствы дыхання (сціскаюцца трахеі), глытання (сціскаецца стрававод), расшырэнне вен твару, шыі (з прычыны сціскання крывяносных сасудаў). Валляк эндэмічны пашыраны ў геагр. зонах з малой колькасцю ёду ў асяроддзі (вада, глеба, прадукты харчавання; у Беларусі на Палессі) і яго дэфіцытам для сінтэзу і сакрэцыі тырэоідных гармонаў. Лячэнне медыкаментознае ці хірургічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
kozera
kozer|a
ж.уст. козыр;
nie bez ~y — не безпрычыны; не проста так
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
раскуда́хтацца, ‑хчуся, ‑хчашся, ‑хчацца; зак.
1. Пачаць кудахтаць моцна і доўга (пра курэй).
2.перан.Разм. Раскрычацца без толку, безпрычыны. [Нічыпар:] — Толькі ж не я збег ад цябе, а ты. Дык чаго ты раскудахталася годы?Асіпенка.— Раскудахталіся! — раптам раззлаваўся Хамутоўскі. — У ступі ды ўступі. Сам ведаю, што рабіць.Курто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трыумфава́ць, ‑фую, ‑фуеш, ‑фуе; незак.
Разм.
1.надкім-чым і без дап. Атрымліваць перамогу, браць верх. Над краем шыбеніц, астрогаў Трыумфаваў каронны кат.Купала.
2.без дап. Радавацца, весяліцца з прычыны перамогі над кім‑н., з поваду поспеху ў чым‑н. Станіслаў трыумфаваў, смакуючы наперад выйгрыш закладу.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГІДРАЦЭ́ЛЕ (ад гідра... + грэч. kēlē пухліна),
збіранне серознай вадкасці ў абалонках яечка з прычыны цяжкага адтоку яе па лімфатычных вузлах. Бывае прыроджаным (пры парушэннях эмбрыягенезу) і набытым (пры траўмах, запаленчых працэсах, пухлінах яечка і яго прыдатка, сардэчнай дэкампенсацыі). Пры вострым гідрацэле — раптоўны боль, прыпухласць, пачырваненне скуры; хранічнае гідрацэле развіваецца павольна, гадамі. Машонка пры гідрацэле грушападобнай формы, межы вадзянкі акрэслены пахвінным каналам, скура расцягнутая, без складак, бліскучая, яечка можа не вызначацца. Лячэнне: пры вострым гідрацэле — устараненне асн. захворвання, пры хранічным — хірургічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Немала́ду (німала́ду) ’невядома’ (Янк. 1), ’безпрычыны, немаведама за што’ (Некр.), немаладу́ ’невядома; вельмі многа’ (саліг., гл. Мат-лы науч.-теор. конф. Мин. пед. ин-та. Мн., 1966, 9). Са спалучэння няма́ ла́ду, гл. лад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
жыгу́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.
Разм. Пякучая крапіва з дробным лісцем. Расло ў мяне вялікае замілаванне да прыроды. Нават крапіву, нават жыгучку, якой, даводзілася, частавалі мяне.. за некаторыя грахі дзяцінства, забаранялася збіваць без дай прычыны пугаю.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
moan2[məʊn]v.
1. стагна́ць
2. (about)BrE, infml ска́рдзіцца (асабліва без належнай прычыны, так што гэта раздражняе);
What are you moaning about now? Ну на што скардзішся цяпер?
3. лямантава́ць; жальбава́ць, гарава́ць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
прычы́наж.Úrsache f -, -n; Grund m -es, Gründe (аснова); Ánlass m -es, -lässe, Veránlassung f -, -en (падстава); Motív n -(e)s, -e, Bewéggrund m (матыў);
прычы́ны вайны́ die Kríegsursachen pl;
ува́жлівая прычы́на ein stíchhaltiger [tríftiger] Grund;
без ува́жнай прычы́ны ein únentschuldigtes Féhlen;
з незразуме́лай прычы́ны aus únerfindlichen Gründen;
паслужы́ць прычы́най der Grund sein (чаго-н., für A)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
АЦЫДО́З (ад лац. acidus кіслы),
парушэнне кіслотна-шчолачнай раўнавагі ў арганізме, якое характарызуецца абсалютным або адносным лішкам кіслот. Часцей узнікае абменны, або нягазавы, ацыдоз пры вял. колькасці ў арганізме нелятучых кіслот (пры некаторых захворваннях печані, нырак, дыябеце) ці пры страце шчолачных злучэнняў (пры працяглай ірвоце, паносе). Дыхальны, або газавы, ацыдоз узнікае пры затрымцы вуглякіслага газу лёгкімі (прыступ астмы, цяжкая задышка). Адрозніваюць кампенсаваны ацыдоз, калі назіраецца зніжэнне шчолачнай рэакцыі крыві і тканак без значнага павышэння іх кіслотнасці, і некампенсаваны, пры якім кіслотнасць значна павышаецца. Лячэнне: ліквідацыя прычыны ўзнікнення ацыдозу, а таксама выкарыстанне соды і шчолачнай мінер. вады.