гале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. Паступова агаляцца, станавіцца голым (пра лес, поле і пад.). Журба.. ішла не толькі ад таго, што поле галела, што ў ім адчуваўся нядобры, пагібельны подых недалёкай восені. Мележ. // перан. Бяднець.

2. Быць у аголеным стане, выглядаць пустым, голым (пра лес, поле і пад.). Галелі рудыя папары. Гартны. // перан. Жыць бедна. Галеюць дзеці век без хлеба, Падзёрты жончын чаравік. Не маю грош[ай] на патрэбу, — Бо я мужык, дурны мужык. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

mizernie

1. блага, кепска, дрэнна, мізэрна;

mizernie wyglądać — блага (кепска) выглядаць; мець благі (кепскі) выгляд;

2. убога, бедна

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Нішчы́мны ’посны, без тлушчу, без закрасы’ (Касп., Шат., Некр., Сцяшк., Янк. 1, Вешт., Сл. ПЗБ), ’пусты, парожні; посны; без нічога, з пустымі рукамі; дрэнны, слабы’ (ТС, Ян., Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), нішчы́мный (нисчи́мный) ’пусты, звараны без закрасы’ (Нас., Бяльк.), сюды ж нішчы́мніца ’адсутнасць тлушчу, посніца’ (Бяльк., Касп., Мат. Гом., Янк. 1-2; бых., Янк. Мат.), ’посная ежа’ (Яруш., Мат. Гом., Сл. ПЗБ), ’нясмачная ежа’ (Нас.), нішчымно́та ’пустата, нястача’ (ТС), нішчы́мнік (нисчи́мникъ) ’бядняк, які харчуецца ўсухамятку’ (Нас.). Ад спалучэння ні з чым ’без нічога’, параўн. прыслоўе ў Насовіча з этымалагічным напісаннем: нисчи́мъбедна, мізэрна; з пустымі рукамі’: Нисчимь всегды ядзим…; Нисчимъ жонку взявъ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ту́го

1. нареч. ту́га;

ту́го заплести́ ту́га запле́сці;

2. безл., в знач. сказ., разг. кру́та, ту́га; (трудно) ця́жка; (бедно) бе́дна;

ему́ пришло́сь ту́го яму́ прыйшло́ся кру́та (ту́га, ця́жка);

ту́го-на́туго ве́льмі ту́га, як найтужэ́й.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ка́федра, ‑ы, ж.

1. Узвышэнне, памост для лектара або прамоўцы. Узысці на кафедру. □ Толькі кафедра ў выглядзе невялічкай тумбачкі была бедна абшыта паркалёвай матэрыяй, такога, як і плюш, колеру. Грамовіч. Леў Раманавіч стаў за кафедру і доўга не мог гаварыць ад хвалявання. Асіпенка.

2. Аб’яднанне выкладчыкаў і навуковых работнікаў адной або некалькіх блізкіх навуковых дысцыплін у вышэйшай навучальнай установе СССР. Кафедра гісторыі. Кафедра педагогікі. Пасяджэнне кафедры. Загадчык кафедры.

3. Пасада епіскапа, які кіруе епархіяй (першапачаткова — крэсла ў царкве для епіскапа).

4. Тое, што і кафедральны сабор (гл. сабор). Зазванілі ў дробныя званы ў праваслаўнай кафедры. Чорны.

[Ад грэч. kathédra — сядзенне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нае́зд, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. наязджаць (гл. наехаць у 1 знач.). Наезд машыны на чалавека.

2. Прыезд каго‑н. куды‑н. на нейкі час. З сваіх нядоўгіх наездаў у родную вёску я ведаў, што суседзі-гусараўцы жывуць самі сабе, ні багата і ні бедна. Ракітны. // у знач. прысл. нае́здам, нае́здамі. Прыязджаючы зрэдку і ненадоўга. Гаспадаркай.. [пан] цікавіўся мала, жыў у Мінску і бываў у маёнтках толькі наездам. С. Александровіч.

3. Раптоўны набег, напад вялікай колькасці каго‑, чаго‑н. Кандрат Вус, зачуўшы наезд польскай конніцы, .. кінуўся на задворкі, каб драпануць адтуль у лес. Колас. Не задаволіліся карнікі адным наездам, дзён праз два паведаліся яшчэ раз. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сказа́ць, скажу́, ска́жаш, ска́жа; скажы́; ска́заны; зак.

1. гл. гаварыць.

2. з інф. Распарадзіцца, загадаць.

Мне сказалі падрыхтаваць ілюстрацыйны матэрыял да тэмы.

Мама сказала сыну хутчэй бегчы дадому.

3. (звычайна з адмоўем). Зрабіць вывад, падумаць.

Па тваім адзенні не скажаш, што бедна жывеш.

4. у форме 1 ас. мн. буд. ска́жам ужыв. таксама як пабочн. сл. Напрыклад (разм.).

Скажам, заўтра я не змагу пайсці ў бібліятэку.

5. заг. скажы́(це). Вокліч, які служыць для выражэння здзіўлення, абурэння і пад. з прычыны чаго-н.

Скажыце, які ты спрытны!

6. у форме 2 і 3 ас. буд. ска́жаш (ска́жаце), ска́жа (ска́жуць). Вокліч з асобай інтанацыяй, ужыв. для выражэння нязгоды, недавер’я.

Схадзі ў лес па ягады! — Скажаш жа! — Куды ёй у лес!

Скажы(це), калі ласка — ветлівы зварот пры запытанні аб чым-н.

Скажыце, калі ласка, куды вядзе гэта дарога?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прыга́на, прыга́нка ’недахоп; загана’ (ТСБМ, Дзмітр., Нас., Нас. Доп., Янк. БП). Відаць, сюды ж фальклорнае прыга́нка з няясным значэннем (Шн. 1, з паметай “Прынёманне”): “А соро́чки, як прыданки, /скачуць каля лаўки: // Бедна наша голо́венька, /не маем прыганки”. Вядомае ўжо ў ст.-бел. пригана ’загана’, параўн.: “Несть въ речахъ твоихъ ни единое приганы” (Сл. Скарыны); параўн. таксама аналагічныя фармальна і семантычна укр. прига́на ’ганьба, знеслаўленне, папрок; недахоп, загана’, польск. przygana ’абгавор’, чэш. příhana ’дакор’, славац. príhana ’тс’. Усё гэта дае падставы рэканструяваць прасл. дыял. *prigana, прэфіксальнае ўтварэнне ад *gana > якое, у сваю чаргу, ад *ganati, суадноснага і роднаснага *ganiti (ЭССЯ, 6, 99–100, з літ-рай), гл. га́ніць. Разам з тым нельга цалкам выключыць і магчымасць старога запазычання з заходнеславянскіх моў, у такім выпадку ст.-бел. пригана — з чэш. (у мове Скарыны), іншыя формы — з польскай, гл. Банькоўскі, 2, 934, дзе адпаведнае слова адзначана з 1399 г. Параўн., аднак, зага́на і нага́на (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кармі́цца, кармлюся, кормішся, корміцца; незак.

1. Прымаць ежу, корм; насычацца. [Вепр] ішоў павольна і пачынаў ужо корміцца. Самуйлёнак. Лось карміўся каля стога, Піў ваду, лядок пратоўк. Лужанін. [Дзіцятка] ляжала на руках маці і кармілася, прыпаўшы да адкрытых белых грудзей. Пестрак.

2. чым і без дап. Мець за сродак для існавання, пражыцця; харчавацца. Чапля корміцца рыбай. □ Стрыжы адлятаюць першымі таму, што кормяцца толькі тымі насякомымі, якіх яны могуць схапіць сваім шырокім ротам у паветры, у час палёту. В. Вольскі.

3. чым, з чаго, на што. Здабываць сродкі для існавання, пражыцця. Выпраўляў кульгавы Цыпрук хлопчыкаў да купца ў лес на заработкі. Гэтым кармілася сям’я. Бядуля. — [Марыля] хоча рабіць нешта, каб .. корміцца. Чыгрынаў.

4. Зал. да карміць.

•••

Карміцца акрыдамібедна харчавацца, галадаць (з евангельскага апавядання пра Іаана Хрысціцеля, які ў пустыні еў акрыды і дзікі мёд).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нужда́ться несов.

1. (быть в бедности) жыць (быць) у няста́чы (бе́днасці, гале́чы); см. нужда́ 2; цярпе́ць няста́чы; (бедствовать) гарава́ць;

он си́льно нужда́ется ён жыве́ ве́льмі бе́дна (у вялі́кай няста́чы);

2. (в ком, чём) мець (адчува́ць) патрэ́бу (у кім, чым), патрабава́ць (каго, чаго); быць жа́дным (каму, чаму);

он нужда́ется в по́мощи ён ма́е (адчува́е) патрэ́бу ў дапамо́зе;

он нужда́ется в куске́ хле́ба ён жадзён куску́ хле́ба;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)