Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
КРАЎЦО́Ў (Альгерд Ціханавіч) (19.7.1912, в. Забалоцце Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл. — 12.12.1993),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Ленінградскае ваенна-інж. вучылішча (1938), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1950). У Чырв. Арміі з 1936. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Паўд.-Зах., Сталінградскім, Данскім, Варонежскім і 1-м Укр. франтах. Камандзір матарызаванага пантонна-маставога батальёна маёр К. вызначыўся 2—4.8.1944 пры фарсіраванні Віслы каля г.Баранаў-Сандамерскі і ў баях за плацдарм. Да 1961 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ПЦЕЎ (Дзмітрый Якаўлевіч) (1701—1767),
расійскі даследчык Арктыкі. Віцэ-адмірал (1762). На флоце з 1718. З 1736 кіраваў адным з паўн. атрадаў Другой Камчацкай экспедыцыі. У 1739—42 даследаваў узбярэжжа паміж вусцем р. Лена і мысам Вял.Баранаў, у 1741—42 правёў здымку рэк Вял. Анюй і Анадыр. Па заканчэнні экспедыцыі да 1762 служыў на Балт. флоце. Імем Л. названы мыс у дэльце р. Лена, праліў (гл.Лапцева Дзмітрыя праліў); у гонар Дз.Я. і Х.П.Лапцевых названа Лапцевых мора.