Вус, укр. вус, рус. ус, польск. wąs, чэш. vous, славац. fúz, в.-луж. wusy мн. л., палаб. vǫsбарада’, славен. vȏs ’вус’, балг. дыял. въсбарада, волас’. Прасл. *vǫsъ або *ǫsъ; параўн. ст.-прус. wanso ’першая расліннасць на твары’, ст.-ірл. fésбарада’, грэч. ἴονθος ’юначая барада’ (*vi‑vondho‑) і інш. (Махэк₂, 697; Фасмер, 4, 169 і 477; БЕР, 1, 214; Брукнер, 604; Слаўскі, 1, 266).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

broda

brod|a

ж.

1. барада;

~a się sypie komu co у каго прабіваецца барада;

2. падбародак; падбароддзе; барада;

druga ~a — другі падбародак;

pluć sobie w ~ę — кусаць сабе локці

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Vllbart m -(e)s, -bärte акла́дзістая барада́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Zegenbart m -(e)s, -bärte казлі́ная барада́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

дзіра́вы, ‑ая, ‑ае.

З дзіркай (дзіркамі). Дзіравае вядро. Дзіравая лодка. □ Галубы ў старым, дзіравым кошыку, падвязаным пад лацінай, выседзелі галубянят. Брыль. // Зношаны да дзірак, парваны (пра адзенне, яго часткі). Дзіравая кашуля. □ Дзіравую кішэню ніколі не напоўніш. Прыказка.

•••

Дзіравая барада гл. барада.

Дзіравая галава гл. галава.

Дзіравая памяць гл. памяць.

Дзіравыя рукі гл. рука.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Grubart m -(e)s, -bärte стары́; сіва́я барада́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

казлі́ны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да казла. Казліны рог. // Зроблены са шкуры казла. Казлінае футра. // Такі, як у казла. Казліная барада.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

драпе́жнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць драпежнага. Рыжая, як агонь, барада і такія ж валасы, маленькія хітрыя вочкі сведчылі аб жорсткасці і драпежнасці .. [Віркавай] натуры. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аксака́л

(цюрк. āqsaqal, ад āq = белы + saqal = барада)

паважаны, умудроны жыццём чалавек у народаў Сярэд. Азіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

клінападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Які мае форму, выгляд кліна. Клінападобная барада. □ Катэр прайшоў, пакінуўшы за сабою клінападобную паласу, што доўга яшчэ трымалася на бадзе. Капусцін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)