Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Міцкевіч Л. (бальшавік) 5/450
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛІЧА́НКА,
рака ў Беларусі, у Веткаўскім і Гомельскім р-нах, левы прыток р. Уза (бас. Дняпра). Даўж. 30 км. Цячэ па Гомельскім Палессі. Рэчышча каналізаванае. У пойме меліярац. каналы, на Пд ад р.п.Бальшавік і на правым беразе каля вусця сажалкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЕ ВЫТВО́РЧАЕ ГАРБА́РНАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ.
Створана ў 1970 у Мінску на базе галаўнога прадпрыемства Мінскага гарбарнага з-да «Бальшавік» (засн. ў 1895 як гарбарныя майстэрні), Мінскага скурсыравіннага і Смілавіцкага гарбарнага з-даў. У 1927—70 гарбарны з-д «Бальшавік». У 1962 уведзены ў дзеянне клеяварны цэх, у 1963—3-я хромавая вытв-сць, у 1970 рэканструяваны і перааснашчаны. З 1992 арэнднае прадпрыемства, з 1994 адкрытае акц.т-ва «М.в.г.а.». У 1988 прадпрыемства пераведзена ў пас. Гатава Мінскага р-на на новыя вытв. пляцоўкі; складаецца з вытв-сці першаснай апрацоўкі скурсыравіны, цэхаў: зольна-дубільнага, фарбавальна-апрацоўчага, перапрацоўкі адходаў вытв-сці і дапаможных. Асн. прадукцыя (1999): хромавы скуртавар для верху абутку, галантарэі, мэблі і лёгкадрапіравальны (для адзення); з адходаў вытв-сці: клей мяздровы, малярны, мыла гаспадарчае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зо́дчы, ‑ага, м.
Высок. Дойлід, мастак-будаўнік, архітэктар. Дружнай сілай сялян і рабочых Будаваў гэты помнік жывы Самы смелы ў гісторыі зодчы, Самы мудры ў вяках бальшавік.Глебка.Высокае майстэрства індыйскіх зодчых і будаўнікоў можна бачыць у збудаванні палацаў.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дасу́жы, ‑ая, ‑ае; дасуж, ‑а.
Здольны ўсюды паспець, да ўсяго дайсці; спрытны, дзейны. Бальшавік дасужы Гаспадарку творыць, А так дружна, удала, Што не будзе гора.Купала.// Здатны на што‑н. Ён любіць жыць сваім адумам, А сам на выдумкі дасуж.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КО́ТЧАНКА (Фёдар Пятровіч) (15.5.1918, в. Смакава Віцебскага р-на — 17.7. 1995),
удзельнік партыз. руху на тэр. Гомельскай вобл. ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Гомельскі каап. тэхнікум (1960). З 1937 працаваў у нар. гаспадарцы. З жн. 1941 у партыз. атрадзе, потым брыгадзе «Бальшавік»: камандзір падрыўной групы, якая ўдзельнічала ў дыверсіях на чыгунцы, разгроме ням. гарнізонаў. З 1945 на адм.-гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫ́КІН (Емяльян Ігнатавіч) (2.8.1902, в. Тросная Камарыцкага р-на Бранскай вобл., Расія — 25.3.1951),
адзін з кіраўнікоў партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў саўпартшколу (1939). З 1937 на парт. рабоце. У 1941 сакратар Гомельскага гаркома КП(б)Б, удзельнічаў у арганізацыі абароны горада ад ням. фашыстаў. У жн. 1941 — ліст. 1943 сакратар Гомельскага падп. гаркома КП(б)Б. Адзін з арганізатараў партыз. атрада «Бальшавік», з ліст. 1942 нач. штаба Гомельскага партыз. злучэння. З 1944 сакратар Гомельскага гаркома, Баранавіцкага абкома КП(б)Б. Дэп. Вярх. СаветаБССР з 1947.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСА́ЧАНКА (Аляксандр Лаўрынавіч) (14.3.1919, в. Хоўхла Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл. — 8.10.1942),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Гомельскага камсамольска-маладзёжнага падполля і партыз. руху ў Гомельскай вобл. ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Рэчыцкае пед. вучылішча. Да вайны сакратар Гомельскага гаркома ЛКСМБ. Са жн. 1941 падрыўнік, разведчык у партыз. атрадзе «Бальшавік», адначасова сакратар Гомельскіх падп. абкома і гаркома ЛКСМБ, чл. Гомельскага падп. гаркома КП(б)Б. Група падрыўнікоў на чале з І. пусціла пад адхон 58 эшалонаў ворага, знішчыла 87 аўтамашын, танкаў, браневікоў. Загінуў пры падрыхтоўцы да задання. У в. Хоўхла яму пастаўлены помнік.