НУ́КУАЛО́ФА (Nukualofa),

горад, сталіца каралеўства Тонга, на в-ве Тангатапу. Каля 40 тыс. ж. (1998). Гал. порт краіны. Міжнар. аэрапорт Харч. прам-сць, у т. л. перапрацоўка какосавых арэхаў, рыбы.

т. 11, с. 387

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АБЕШЭ́ (Abéché),

горад на У Чала. Адм. ц. прэфектуры Вадаі. 83 тыс. ж. (1988). Вузел шашэйных дарог. Аэрапорт. Цэнтр жывёлагадоўчага раёна (пераважна буйн. раг. жывёла). Прадпрыемствы па перапрацоўцы с.-г. прадукцыі.

т. 1, с. 21

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІЛО́НГВЕ (Lilongwe),

горад, сталіца Малаві, на р. Лілонгве. Адм. ц. Цэнтральнай правінцыі. Засн. ў 1902. 395,5 тыс. ж. (1993). Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Цэнтр раёна вырошчвання тытуню і тытунёвай прам-сці.

т. 9, с. 259

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАДЖКО́Т,

горад на З Індыі, у штаце Гуджарат, на п-ве Катхіявар. Каля 600 тыс. ж. (2000). Аэрапорт. Гандлёва-транспартны цэнтр. Прам-сць тэкст. і харчовая. Каледжы — філіялы Гуджарацкага ун-та.

т. 13, с. 208

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СПА (Spa),

горад на У Бельгіі, у паўн. перадгор’ях Ардэнаў. Каля 10 тыс. ж. (2000). Аэрапорт. Бальнеагразевы курорт. З-д мінер. вады. Раманскі касцёл Сен-Рэмакль, інш. арх. помнікі 17 ст.

т. 15, с. 93

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТАМА́ЛЕ (Tamale),

горад на Пн Ганы. Адм. ц. Паўн. вобласці. Каля 200 тыс. ж. (2001). Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Гандл. цэнтр. Прам-сць: тэкст., харч., маш.-буд., першасная апрацоўка с.-г. сыравіны.

т. 15, с. 411

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕНДЭ́Р-АБА́С,

горад на Пд Ірана. Адм. ц. астана Хармазган. Засн. ў 1623. 202 тыс. ж. (1986). Порт у Армузскім праліве. Міжнар. аэрапорт. Харч., тэкст., суднабуд. прам-сць. Рыбалоўства і марскія промыслы.

т. 3, с. 96

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕ́ГІЯН,

горад у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе (Расія). Размешчаны на р. Об (прыстань), за 15 км ад чыг. ст. Мегіян. 41,8 тыс. ж. (1996). Аэрапорт. Здабыча нафты і газу. Гіст.-этнагр. музей.

т. 10, с. 246

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПА́САЙ (Pasay),

горад на Філіпінах, на в-ве Лусон, у складзе Вял. Манілы. Каля 350 тыс. ж. (2000). Трансп. вузел. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: тытунёвая, харч., тэкст., швейная, каляровая металургія. Ун-т.

т. 12, с. 160

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФУНША́Л (Funchal),

горад у Партугаліі, на в-ве Мадэйра. Адм. ц. аўт. раёна Мадэйра. 50 тыс. ж. (1990). Порт. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: харч. (вінаробная, цукр.), суднарамонт. Кліматычны, пераважна зімовы, курорт. Турызм.

т. 16, с. 503

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)