ЛО́ГІНАЎ (Анатоль Канстанцінавіч) (н. 6.5.1920, г. Казань, Татарстан),

бел. акцёр. Засл. арт. Літвы (1955). Нар арт. Беларусі (1968). Скончыў тэатр. студыю пры Троіцкім драм. т-ры Чэлябінскай вобл. (1938). З 1936 працаваў у тэатрах Літвы, Малдовы і інш. У 1959—89 у Брэсцкім абл. драм. т-ры. Для творчасці Л. характэрны багацце псіхал. фарбаў, шматграннасць у абмалёўцы вобразаў. Працаваў у розных сцэн. жанрах. Сярод роляў: Ермашоў («Брэсцкая крэпасць» К.​Губарэвіча), Туляга («Хто смяецца апошнім» К.​Крапівы), Тарасаў («Сэрца на далоні» паводле І.​Шамякіна), Каравай і Пракусаў («Таблетку пад язык» і «Верачка» А.​Макаёнка), Круціцкі («На ўсякага мудраца даволі прастаты» А.​Астроўскага), Бяссеменаў («Мяшчане» М.​Горкага), Роберт («Вучань д’ябла» Б.​Шоу), дон Хераніма («Дзень цудоўных падманаў» Р.​Шэрыдана), АтэлаАтэла» У.​Шэкспіра), Марозаў («Вернасць» В.​Бергольц), Капітон Ягоравіч («Шануй бацьку свайго» В.​Лаўрэнцьева), Навум Еўсцігнеевіч і Лысы («Характары» і «Энергічныя людзі» В.​Шукшына), Сава Марозаў («Трэцяя варта» Г.​Капралава і С.​Туманава), Сталін («Дзеці Арбата» паводле А.​Рыбакова) і інш.

Р.​М.​Бакіевіч.

А.К.Логінаў.

т. 9, с. 335

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРУТЧА́Н (Міхаіл) (Мікаэл) Аветавіч (29.7.1897, г. Шуша, Нагорны Карабах — 20.6.1961),

армянскі тэатральны мастак і графік. Нар. мастак Арменіі (1958). Вучыўся ў Саратаве (1920—23), у Парыжы (у акадэміі Каларосі, 1924—25). Адзін з заснавальнікаў арм. тэатральна-дэкарацыйнага мастацтва. Аформіў больш як 100 спектакляў, у т. л. «Жаніцьба Фігара» П.​А.​Бамаршэ (1933), «Атэла» У.​Шэкспіра (1940), «Пікавая дама» П.​І.​Чайкоўскага (1956) і інш.

т. 1, с. 515

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕ́НСКІ (сапр. Вервіцыёці) Аляксандр Паўлавіч

(13.10.1847, Кішынёў — 26.10.1908),

расійскі акцёр, рэжысёр, педагог і тэарэтык т-ра. На прафес. сцэне з 1865. У 1876—1908 у маскоўскім Малым т-ры (у 1882—84 у Александрынскім т-ры). З 1888 выкладаў у Маскоўскім тэатр. вучылішчы. Адзін з заснавальнікаў Новага т-ра (філіял Малога т-ра), у 1898—1903 узначальваў у ім драм. трупу. Імкнуўся да перадачы рэаліст. шматграннасці і гіст. дакладнасці характарыстыкі персанажа, да спалучэння творчага натхнення з высокай сцэн. тэхнікай. Сярод роляў: Петручыо, Гамлет, Атэла, Бенядзікт («Утаймаванне свавольніцы», «Гамлет», «Атэла», «Многа шуму з нічога» У.​Шэкспіра), Урыэль Акоста («Урыэль Акоста» К.​Гуцкава), Чацкі і Фамусаў («Гора ад розуму» А.​Грыбаедава), Паратаў («Беспасажніца» А.​Астроўскага), Сталбцоў, Дзямурын («Новая справа» і «Цана жыцця» У.​Неміровіча-Данчанкі). У Новым т-ры паставіў спектаклі: «Рэвізор» М.​Гогаля, «Казьма Захар’іч Мінін-Сухарук» і «Снягурка» Астроўскага; у Малым т-ры — «Рамэо і Джульета», «Бура» Шэкспіра, «Без віны вінаватыя» Астроўскага.

Тв.:

Статьи. Письма. Записки. 2 изд. М., 1950.

Літ.:

Зограф Н.Г. АП.​Ленский. М., 1955.

т. 9, с. 204

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАРЭ́ЙКА ((Noreika) Віргіліюс-Кястуціс) (н. 22.9.1935, г. Шаўляй, Літва),

літоўскі спявак (тэнар), педагог. Нар. арт. СССР (1970). Скончыў Вільнюскую кансерваторыю (1958, клас К.Пятраўскаса), з 1976 выкладае ў Літ. муз. акадэміі (з 1987 праф.). З 1957 саліст, у 1975—91 маст. кіраўнік і дырэктар Літоўскай оперы. Спявае ў буйнейшых т-рах свету. Валодае гнуткім голасам прыгожага тэмбру вял. дыяпазону, роўным ва ўсіх рэгістрах, яскравым артыстызмам. Сярод партый: Даніла, Андрус, Нагліс, Юлюс («Піленай», «Дачка», «Вайва», «Ave, vita» В.​Кловы), Скудуціс і Юргяліс («Даля» Б.​Дварыёнаса), Тадас («Птушкі, якія заблудзіліся» В.​Лаўрушаса), Альфрэд, Герцаг, Атэла («Травіята», «Рыгалета», «Атэла» Дж.​Вердзі), Хазэ («Кармэн» Ж.​Бізэ), Пінкертон, Каварадосі, Рудольф («Мадам Батэрфляй», «Тоска», «Багема» Дж.​Пучыні), Вертэр і дэ Грые («Вертэр» і «Манон» Ж.​Маснэ), Эдгар, Немерык («Лючыя ды Ламермур», «Любоўны напітак» Г.​Даніцэці), Ленскі («Яўген Анегін» П.​Чайкоўскага), Уладзімір Ігаравіч («Князь Ігар» А.​Барадзіна), Моцарт («Моцарт і Сальеры» М.​Рымскага-Корсакава), Прынц («Любоў да трох апельсінаў» С.​Пракоф’ева), Валодзя Гаўрылаў («Не толькі любоў» Р.​Шчадрына). Здымаецца ў кіно. Дзярж. прэміі Літвы 1960, 1970.

Літ.:

Гусев А., Хачатурова Н. Виргилиюс Норейка. М., 1982.

В.Нарэйка.

т. 11, с. 196

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АБДУРАХМА́НАВА (Дзільбар Гулямаўна) (н. 1.5.1936, Масква),

узбекскі дырыжор. Нар. артыстка СССР (1977). Скончыла Ташкенцкую кансерваторыю (1960). Дырыжор, з 1976 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Узб. т-ра оперы і балета. Пад яе кіраўніцтвам паст. оперныя («Пікавая дама» П.​Чайкоўскага, «Атэла» Дж.​Вердзі, «Вогненны анёл» С.​Пракоф’ева, «Пётр Першы» А.​Пятрова) і балетныя («Лебядзінае возера» Чайкоўскага, «Жызэль» А.​Адана, «Спартак» А.​Хачатурана, «Ганна Карэніна» Р.​Шчадрына) спектаклі. Дзярж. прэмія Узбекістана 1973.

т. 1, с. 18

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

А́ЛЬТЭРМАН ((Altermann) Тэадор Юр’евіч) (24.11.1885, в. Равіла, Эстонія — 31.3.1915),

эстонскі акцёр. Творчую дзейнасць пачаў у 1902. Адзін з арганізатараў і акцёр (з 1906) т-ра «Эстонія». Стварыў яркія вобразы Лео Саалепа і Пійбілехта («Няўлоўны цуд» і «Дамавік» Э.​Вільдэ), Барона («Скупы рыцар» А.​Пушкіна), Атэла, Гамлета (аднайм. п’есы У.​Шэкспіра). Ігра Альтэрмана вылучалася майстэрствам пераўвасаблення, унутранага маналога. Як рэжысёр паставіў «Няўлоўны цуд», «Маскарад» М.​Лермантава, «Без віны вінаватыя» А.​Астроўскага і інш.

т. 1, с. 285

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БА́РНАЙ ((Barnay) Людвіг) (11.2.1842, Будапешт — 1.2.1924),

нямецкі акцёр і тэатр. дзеяч. Адзін з заснавальнікаў Нямецкага т-ра (1883) і кіраўнік Каралеўскага т-ра (1906—08; абодва ў Берліне), кіраўнік Прыдворнага т-ра ў Гановеры (1908—12). Акцёр-трагік. Асн. ролі: Гамлет, Атэла (аднайм. п’есы У.​Шэкспіра), Вільгельм Тэль, Валенштайн («Вільгельм Тэль» і «Смерць Валенштайна» Ф.​Шылера), Кін (аднайм. п’еса А.​Дзюма-бацькі). Стварыў «Таварыства ням. супрацоўнікаў тэатра» (1871), прэзідэнтам якога быў да канца жыцця.

т. 2, с. 311

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГУ́НІЯ (Валяр’ян) (Валіко) Леванавіч (21.1.1862, с. Экі, Цхакаеўскі р-н, Грузія — 31.7.1938),

грузінскі акцёр, рэжысёр, драматург. Нар. арт. Грузіі (1933). З 1882 у груз. драм. трупе ў Тбілісі. Акцёр яркага тэмпераменту, глыбокай думкі. Ствараў рознахарактарныя вобразы: Како («Како разбойнік» паводле І.​Чаўчавадзе), Кароль Лір, Атэла (аднайм. п’есы У.​Шэкспіра), Эдып («Цар Эдып» Сафокла), Скалазуб («Гора ад розуму» А.​Грыбаедава). Аўтар п’ес (першая — «Незаконнанароджаны», 1882), лібрэта да опер. З 1913 здымаўся ў кіно.

т. 5, с. 534

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗО́НЕНТАЛЬ ((Sonnenthal) Адольф фон) (21.12.1834, Будапешт — 4.4.1909),

аўстрыйскі акцёр венскага «Бургтэатра» Г.​Лаўбе. З 1856 вядучы акцёр. Мастацтва З. вызначалася высокім майстэрствам сцэн. слова, тонкасцю, элегантнасцю, імкненнем ствараць гарманічна выразныя вобразы. Выконваў вядучыя ролі ў бюргерскай драме, свецкіх камедыях, п’есах Ф.​Шылера («Змова Фіеска ў Генуі», «Дон Карлас»), У.​Шэкспіра — Гамлет, Атэла (аднайменныя п’есы), Г.​Лесінга — Натан Мудры (аднайменная п’еса), І.​Тургенева — Ракіцін («Месяц у вёсцы»), Г.​Гаўптмана — Геншэль («Вазніца Геншэль») і інш.

т. 7, с. 107

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІШАНТУРА́ЕВА (Сара Абдурахманаўна) (н. 8.11.1911, с. Бешбулак Наманганскай вобл., Узбекістан),

узбекская актрыса. Нар. арт. СССР (1951). З 1927 ва Узб. т-ры імя Хамзы (Ташкент). Творчасці характэрны эмацыянальнасць, імкненне да драм. паглыбленага раскрыцця вобразаў. Сярод лепшых роляў: Анахон («Гонар і каханне» К.​Яшэна), Джаміля («Бай і батрак» Хамзы), Кацярына («Навальніца» А.​Астроўскага), Афелія, Дэздэмона («Гамлет», «Атэла» У.​Шэкспіра), Іакаста («Цар Эдып» Сафокла), Седзу («Жыццё жанчыны» М.​Каору) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1949, 1977.

т. 7, с. 369

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)