1.Апрытомнець. Доўга ляжала Гэлька на беразе паміж высокай травы і пахучых лугавых кветак, пакуль апомнілася і адпачыла.Чарот.
2. Прыйсці ў стан цвярозай развагі пасля моцнага душэўнага ўзрушэння. [Люба] не магла адразу апомніцца, такое.. з’яўленне [Стафанковіча] сюды было нечаканае і дзіўнае.Чорны.
3. Зразумеўшы памылковасць сваіх паводзін, адмовіцца ад іх; абдумацца. — Што вы робіце? Апомніцеся! — прагучаў чыйсьці моцны, абураны голас.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Наступіць, настаць, узнікнуць.
Прыйшоў час ісці ў школу.
Прыйшло каханне.
3.у што. Дайсці да якога-н. стану (абазначанага назоўнікам).
П. ў заняпад.
П. ў норму.
П. ў захапленне.
П. ў сябе (заспакоіцца, апрытомнець).
4.да чаго. Дасягнуць чаго-н. шляхам якіх-н. дзеянняў, намаганняў.
П. да ладу.
П. да вываду.
|| незак.прыхо́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.
|| наз.прыхо́д, -у, М -дзе, м. (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Óhnmachtf -, -en
1) бяссі́лле, сла́басць
2) непрыто́мнасць;
in ~ fállen* стра́ціць прыто́мнасць;
aus der ~ erwáchen прыйсці́ да свядо́масці [памя́ці], ачну́цца, апрыто́мнець
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
senses
ро́зум -у m.; сьвядо́масьць f.
in one’s senses — пры сваі́м ро́зуме (у нарма́льным псыхі́чным ста́не)
to come to one’s senses —
а) прыйсьці́ да сябе́, апамята́цца, апрыто́мнець
б) узя́цца за ро́зум
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
przytomność
ж. прытомнасць, памяць;
przytomność umysłu — прысутнасць духу;
odzyskać przytomność — прыйсці да прытомнасці, апрытомнець;
stracić przytomność — страціць прытомнасць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
апа́мятацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Пасля моцнага душэўнага ўзрушэння, перажывання, разгубленасці зноў пачаць спакойна разважаць і дзейнічаць. — Як ты сюды трапіла? — першая апамяталася Валя.Карпаў.Не чакаючы, пакуль немцы апамятаюцца,.. Туравец загадаў адыходзіць.Мележ.
2. Адумаўшыся, зразумець памылковасць сваіх паводзін, адмовіцца ад сваіх намераў. [Лабыш:] Дачушка! Апамятайся, што ты гаворыш!Козел.
3. Прыйсці да памяці; апрытомнець. [Людвік:] — А як мае быць апамятаўся я праз некалькі дзён у шпіталі.Чорны.
4. Агледзецца, заўважыць. Мы і не апамяталіся, як мінуўся мамін адпачынак.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Прачнуцца, абудзіцца. Як ачнуўся, была ўжо раніца.Краўчанка./уперан.ужыв.Вось толькі няхай падгуляе, няхай ачнецца ў .. [дзеда Мікіты] яго маладая бунтоўная кроў, — не выцерпіць, прасуне рукі ў камяні-жарнавікі і пойдзе з гэтымі камянямі, як з лёгкімі кацёлкамі, упрысядкі па хаце.Колас.
2.Апрытомнець, апамятацца. Калі.. [Палазок] ачнуўся, пякучы боль быццам аціх, але ўсё цела дрыжала, а ў галаве моцна шумела.Колас.// Выйсці са стану глыбокай задуменнасці, забыцця; схамянуцца. Казімір ачнуўся ад успамінаў, якія прамільгнулі перад ім кароткімі малюнкамі,.. і рвануў краёчак канверта.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прываро́т ’прычароўванне, варажба; чароўная сіла варажбы’ (Нас., Байк. і Некр., Растарг.), ’тое, што можа прывабіць, выклікаць любоў да каго-небудзь’ (Нар. Гом.). Сюды ж пры́воротынь ’піжма звычайная’ (Сіг.), прывараті́ть ’прываражыць’ (Растарг.), прываро́тны ’ў забабонных уяўленнях — які можа прывабіць, выклікаць любоў да каго-небудзь’ (ТСБМ), прыва́ратны карэнь ’корань для чаравання, любчык, любіста’ (Др.-Падб.), нарэшце, прываротны́й ’добразычлівы, прыхільны’ (Клім.) са стратай базавай семантыкі. Да прывараці́ць ’прычараваць’ < вараці́ць (гл. варо́чаць) з семантыкай (і практыкай) рытуальнага дзеяння, накіраванага на вяртанне аб’екту магічнага ўздзеяння, параўн. ст.-бел.приворотити ’аднавіць, вярнуць’, приворотитися ’апамятацца, апрытомнець’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ачну́цца (БРС, Яруш., Бяльк.), ’адгукнуцца, адазвацца; паказацца, праявіцца’ (Ян.), ачынуцца ’апынуцца, з’явіцца дзе-небудзь нечакана’ (Нас.), укр.очнутися ’апрытомнець, прачнуцца’, рус.очнуться (і очкнуться, гл. КСРНГ), польск.acknąć się ’прачнуцца’, славац.ocitnúť sa, чэш.oc(i)tnouti se ’апынуцца, аб’явіцца’. Звязана чаргаваннем галосных з ачуціцца; найбольш прымальная этымалогія Махэка, Studie, 41, згодна з якой з прасл.ot‑jъtnǫti se, што адпавядае літ.atjùsti, atjuntù ад jùsti, juntù ’адчуць’, параўн. Фасмер, 3, 179. Брукнер (374) польскую форму тлумачыць пазнейшай устаўкай к, што, відаць, адносіцца і да рус.дыял.очкнуться, очхнуться, бел.ачхнуцца, ачхнуць ’заехаць куды-небудзь, зайсці’ (Яўс.) і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
wrócić
wróc|ić
зак.
1. вярнуць;
2. вярнуцца;
~ę do ciebie — я вярнуся да цябе;
~ić do siebie — вярнуцца дадому;
~ić do przytomności — апрытомнець; ачомацца;
~ić do zdrowia — вылечыцца;
wrócić! — вайск. адставіць!
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)