nadto muszę powiedzieć, że ... — у дадатак я мушу (павінен) сказаць, што...
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
бязда́рнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць бяздарнага; адсутнасць здольнасці, таленту. Апрачатаго, гэта значыла б прызнацца ў сваёй бяздарнасці.Дубоўка.
2. Бяздарны чалавек; бездар. Як ні пнецца Вінцэнт Барташэвіч, з яго ніколі не будзе сапраўднага журналіста, і ён, мусіць, імкнецца ганіць усё добрае, каб самому не здавацца бяздарнасцю.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
А́ЎТАРСКАЕ ПРА́ВА,
раздзел заканадаўства, нормы якога рэгулююць адносіны, што ўзнікаюць у сувязі са стварэннем і выкарыстаннем твораў навукі, літаратуры і мастацтва. Аўтару належаць правы на апублікаванне твора, узнаўленне і распаўсюджванне яго дазволенымі законам спосабамі, на недатыкальнасць твора, атрыманне ганарару за яго выкарыстанне. Нормы аўтарскага права, якія дзейнічаюць на тэр. Рэспублікі Беларусь, змешчаны ў Цывільным кодэксе і законе «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» ад 16.5.1996. Аўтарскае права дзейнічае на працягу ўсяго жыцця аўтара і 50 гадоў пасля яго смерці, пераходзіць у спадчыну (за выключэннем права аўтара на імя і на недатыкальнасць твора). Парушэнні аўтарскага права (плагіят, незаконнае ўзнаўленне або распаўсюджванне твора, прымус да сааўтарства) цягнуць за сабой адм. або крымін. адказнасць. Апрачатаго аўтар і яго правапераемнікі маюць права патрабаваць аднаўлення парушанага аўтарскага права і пакрыцця матэрыяльных стратаў. Міжнар. ахову аўтарскага права забяспечваюць Бернская 1886 (рэд. 1971) і Жэнеўская 1952 (рэд. 1971) міжнар. канвенцыі па ахове аўтарскага права.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫБЫ́ТАК,
перавышэнне даходаў ад продажу тавараў (паслуг) над затратамі на іх вытв-сць і продаж; адзін з найб. важных паказчыкаў фін. вынікаў гасп. дзейнасці прадпрыемстваў і прадпрымальнікаў. Вылічаецца як розніца паміж выручкай ад рэалізацыі прадукту гасп. дзейнасці і сумай выдаткаў фактараў вытв-сці на гэту дзейнасць у грашовым выражэнні. Адрозніваюць П.: поўны, ці агульны, які называецца валавым (балансавым); чысты, што застаецца пасля выплаты падаткаў і адлічэнняў; бухгалтарскі, які разлічваецца па бухгалтарскіх дакументах без уліку дакументальна не зафіксаваных выдаткаў самога прадпрымальніка, у т. л. ўпушчанай выгады; эканамічны, які ўлічвае часовыя, альтэрнатыўныя выдаткі. Звычайна эканам. П. меншы за бухгалтарскі на велічыню некампенсаваных уласных выдаткаў прадпрымальніка, не ўлічаных у сабекошт, у якія часам уключаюць упушчаныя магчымасці. Апрачатаго, магчымы выдаткі, якія не пазначаны ў балансе. Чысты П. паступае ў распараджэнне прадпрыемства і выкарыстоўваецца для фарміравання фін. рэзерву, фондаў накаплення і спажывання, дывідэнднага і інш., а таксама можа быць перададзены ва ўласнасць членаў прац. калектыву, калі гэта прадугледжана статутам прадпрыемства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛАЖЭ́ННЕ АБ ПАКАРА́ННЯХ КРЫМІНА́ЛЬНЫХ І ПАПРА́ЎЧЫХ 1845—85,
асноўная крыніца дзеючага крымінальнага права ў Рас. імперыі ў 1846—1917. Кадыфікацыя ўлажэння пачата М.М.Спяранскім і завершана ў 1845. Уведзена ў дзеянне з 1.5.1846. Неаднаразова перапрацоўвалася і дапаўнялася, каб прыстасаваць устарэлыя нормы да новых умоў. У рэдакцыі 1885 дзейнічала да 1917. Большая частка раздзелаў прысвечана ахове грамадска-паліт. ладу дзяржавы. Усе крымін. правапарушэнні падзяляліся на злачынствы і ўчынкі. Сістэма пакаранняў была крайне суровая. Меры пакарання падзяляліся на 2 асн. разрады: крымінальныя, спалучаныя з пазбаўленнем правоў стапу (смяротная кара, ссылка на катаргу, на пасяленне), і папраўчыя (аддаванне ў арыштанцкія роты, зняволенне ў турму і інш.), 11 родаў і 35 ступеней. Асобна прадугледжваліся пакаранні для асоб, якія належалі да саслоўяў, непадлеглых цялесным пакаранням (дваране, купцы вышэйшых гільдый і інш.), і для ўсіх інш. асоб, да якіх ужывалася біццё розгамі, бізунамі і да т.п. Артыкулы аб дзярж. злачынствах (раздз. 3) прадугледжвалі пакаранні ў выглядзе пазбаўлення ўсіх правоў стану і, апрачатаго, смяротную кару, ссылку на катаргу (пажыццёва або на 20 гадоў) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тлу́стасць, ‑і, ж.
1. Тлушч. Седзячы кружком вакол агню, задуменна глядзелі на скваркі сала, пакручвалі іх і — каб не сцякала дарэмна шмат тлустасці — падстаўлялі акрайцы хлеба.Нікановіч.Апрачатаго, тлустасць барсука вельмі памагае ад прастуды і ідзе для шмаравання ботаў, асабліва паляўнічых.Маўр.
2. Ступень утрымання тлушчу ў чым‑н. Тлустасць малака.
3. Укормленасць, сытасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ро́жайст.-бел. ’від, гатунак’, ’род’, ’пол’ (1457 г.) з ст.-польск.rodzaj ’від, гатунак’. Мена ‑dz‑ > ‑ж‑, як у радзі́ць — дыял.ража́ць. Апрачатаго, прасл.*dj, якое пераходзіла ў бел.*дж, у помніках пісьменства абазначаецца праз ж: промежу, преже, гражане, хожене (Карскі, 1, 381).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МАЛЯРЫ́ЙНЫЯ КАМАРЫ́, анофелесы (Anopheles),
род насякомых сям. сапраўдных камароў атр. двухкрылых. Больш за 300 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў тропіках і субтропіках. На Беларусі 3 віды. Найб. трапляецца М.к. звычайны (A. maculipennis) М.к. з’яўляюцца пераносчыкамі плазмодыяў — узбуджальнікаў малярыі, тулярэміі, японскага энцэфаліту. М.к. звычайны таксама прамежкавы гаспадар паразітуючых на сабаках філярыід (гл.Філярыятоз). Жывуць паблізу вадаёмаў, у балоцістых мясцінах, каля населеных пунктаў. Кампанент гнюсу.
Даўж. да 8 мм. Цела жаўтавата-бурае. Крылы вузкія, закругленыя, з 4—5 бурымі плямкамі. Ногі доўгія. Вусікі 15-членікавыя, у самцоў з густымі доўгімі валаскамі. Ротавыя органы колюча-сысучыя. У адрозненне ад інш. камароў характэрная пастава М.к. — цела, узнятае пад вуглом да паверхні, уніз галавой. Самцы кормяцца сокамі раслін, самкі, апрачатаго, пасля апладнення смокчуць кроў пазваночных жывёл і чалавека (высмоктваюць крыві больш, чым важаць самі). Яйцы, лічынкі і кукалкі развіваюцца ў вадзе. Лічынкі дыхаюць атм. паветрам, трымаюцца пад паверхняй вады. За год 3—5 генерацый. Для знішчэння лічынак выкарыстоўваюць інсектыцыды, рэпеленты і інш., разводзяць рыб (напр., гамбузія), якія кормяцца лічынкамі і кукалкамі насякомых (біял. метад).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКАНО́МІКА ДАБРАБЫ́ТУ,
галіна эканам. тэорыі, што вывучае метады такой арганізацыі дзейнасці, якая забяспечвае максімізацыю эканам.дабрабыту. У ёй найчасцей выкарыстоўваюцца ацэначныя меркаванні: пра тое, што неабходна вырабляць; якая вытв-сць павінна быць арганізавана найперш; якім чынам павінны быць размеркаваны даходы і маёмасць на гэты час і ў будучым і інш. Эканамісты-класікі (гл.Класічная школа палітэканоміі) трактавалі карыснасць як вымераны ўзровень задавальнення спажыўцоў. Найб. просты яе крытэрый распрацаваў В.Парэта, які сцвярджаў, што любое перамяшчэнне рэсурсаў, якія выклікаюць змену структуры выпушчаных тавараў або іх размеркавання сярод спажыўцоў, можа разглядацца як «паляпшэнне», калі яно прыносіць людзям нейкую выгаду (па іх уласнай ацэнцы), не прычыняючы нікому страты. Н.Кэлдар і Дж.Хікс прапанавалі альтэрнатыўны крытэрый (прынцып кампенсацыі): любыя эканам. змены павінны разглядацца як выгадныя тады, калі ў выніку іх тыя, хто атрымлівае выгаду, гіпатэтычна маглі б кампенсаваць страты тых, каму яны прычынены. Апрача распрацоўкі крытэрыяў дабрабыту некаторыя эканамісты (напр., П.Самуэльсан) імкнуліся пабудаваць функцыю грамадскага дабрабыту, якая б магла стаць інструкцыяй па ацэнцы таго, ці будзе адна эканам. сітуацыя лепшая або горшая за другую. Функцыя грамадскага дабрабыту можа разглядацца як функцыя дабрабыту кожнага спажыўца. Гл. таксама Неакласічная эканамічная тэорыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шаўкапра́д, ‑а, М ‑дзе, м.
1. Матыль, вусень якога ўе коканы з шаўковага валакна, якое ён сам выдзяляе. /увобразнымужыв.А рэактыўны шаўкапрад З хмурынкі белай Цягне пражу...Барадулін.
2. Матыль, вусень якога з’яўляецца небяспечным шкоднікам дрэвавых насаджэнняў. Апрачатаго, ці не бачыў ён, Восіп Максімавіч, як хутка размнажаецца ў яго лясах сасновы шаўкапрад і сасновы рыжы пільшчык.Мяжэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)