Апора, на якой падвешваюцца або ўмацоўваюцца на неабходнай вышыні антэны наземных радыёстанцый.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кро́ква, -ы, мн. -ы, -аў, ж.
Апора, аснова для страхі — два брусы, злучаныя верхнімі канцамі пад вуглом, а ніжнімі прымацаваныя да бэлек або да верхняга вянца падоўжных сцен.
|| прым.кро́квенны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
спі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
1.гл. спіна.
2.Апора для спіны ў крэсла, канапы і пад.
С. крэсла.
3. Частка адзення, якая закрывае спіну (спец.).
Выкраіць спінку.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ла́га, -і, ДМ ла́зе, мн. -і, лаг і -аў, ж.
1. Драўляны брус, на які насцілаецца падлога.
2. Часовая апора пад што-н. у форме нятоўстага бервяна, жэрдкі.
Перакочваць бярвенне па лагах.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ВІСЯ́ЧЫ МОСТ,
від моста, асн. нясучай канструкцыяй якога з’яўляецца гнуткі элемент (канат, метал. кабель, ланцуг і інш.), замацаваны на канцах і падвешаны на пілоны (вежы). Успрымае ў асноўным расцягвальныя намаганні. Праезная ч. ў выглядзе фермы або бэлькі жорсткасці мацуецца да нясучай канструкцыі. Пралёты пабудаваных вісячых мастоў перавышаюць 1000 м (напр., сярэдні пралёт вісячага моста ў бухце каля Нью-Йорка 1298 м). Разнавіднасць вісячага моста — вантавы мост.