мі́стэр, ‑а, м.

Назва мужчыны ў Англіі і Амерыцы (звычайна ставіцца перад прозвішчам.)

[Англ. mister.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Машэстр ’мошаст’ (Шпіл.) узнікла ў выніку кантамінацыі лексем манчэстэр ’вельвет’ (< Manchester — горад у Англіі) і мошаст (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Stonehenge [ˌstəʊnˈhendʒ] n. Стоўнхе́ндж (дагістарычны помнік у Англіі)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Midlands [ˈmɪdləndz] n. the Midlands цэнтра́льная ча́стка А́нгліі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

workhouse [ˈwɜ:khaʊs] n. hist. рабо́тны дом (у Англіі)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

акр, акра, м.

Мера зямельнай плошчы ў Англіі і Паўночнай Амерыцы, роўная 4047 м².

[Англ. acre.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брыдж, ‑а, м.

Карцёжная гульня, распаўсюджаная ў Англіі і ў Амерыцы. Гуляць у брыдж.

[Англ. bridge.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лэ́дзі, нескл., ж.

1. У Англіі: жонка лорда, а таксама замужняя жанчына з арыстакратычнага асяроддзя.

2. Жанчына, якая вызначаецца бездакорнымі манерамі, вытанчаным густам, дасканалым знешнім выглядам і, як правіла, належыць да вышэйшых слаёў грамадства (разм.).

Яна — сапраўдная л.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ві́гі, ‑аў.

Палітычная партыя 17–19 стст. у Англіі, якая з’явілася папярэдніцай англійскай ліберальнай партыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

англіка́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пануючай у Англіі разнавіднасці пратэстанцкай рэлігіі. Англіканская царква.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)