Рабочы, спецыяліст па ручной апрацоўцы, зборцы і рамонту металічных вырабаў. Слесар-інструментальшчык. Слесар-зборшчык. □ У 1698 годзе англійскі слесар Томас Ньюкомен атрымаў першы патэнт на цеплавую машыну для падняцця вады.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Райграс, райграс англійскі ’расліна Llolium perenne L.’ (Кіс.). Запазычанне, хутчэй за ўсё, праз рускую або польскую мову (гл. Нававейскі, Zapożyczenia, 84 < ням.rejgras) з англійскага словазлучэння rye grass ’іржавая трава’.
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
лансье́
(фр. lancier)
англійскі парны бальны танец сярэдзіны 19 ст. тыпу кадрылі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
шэйк, ‑а, м.
Сучасны англійскі танец, які выконваецца ў манеры сцэнічных паводзін бітлаў, а таксама музычны рытм, які з’яўляецца асновай для некаторых іншых танцаў. Ужо праз хвіліну Юрка і Алег знялі пінжакі: пілаваць дровы было б лягчэй, як танцаваць шэйк.Ярашэвіч.
[Ад англ. shake — трэсціся.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Tommy['tɔmi]m -s, -s разм.
1) англі́йскі салда́т (пехаці́нец)
2) англіча́нін
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
квікстэ́п
(англ. quickstep = літар. хуткі крок)
разнавіднасць хуткага факстроту, парны англійскі танец свабоднай кампазіцыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Брыта́н ’сабака англійскай пароды’, ’таўсцяк’ (Нас.), чалавек моцнага складу’ (Клім.). Параўн. укр.брита́н ’бульдог, парода вялікіх сабак’. Усё гэта запазычанне з польск.brytan ’сабака’ (першапачаткова ’брытанскі, англійскі сабака’, гл. Брукнер, 43). Адсюль пераносна ’таўсцяк, моцны чалавек’, гл. Кюнэ, Poln., 46. Параўн. брысь2.