angielski

angielsk|i

англійскі;

choroba ~a мед. рахіт

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

English2 [ˈɪŋglɪʃ] adj. англі́йскі, анге́льскі;

an English teacher наста́ўнік/наста́ўніца англі́йскай мо́вы;

English studies англі́стыка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

сле́сар, ‑а, м.

Рабочы, спецыяліст па ручной апрацоўцы, зборцы і рамонту металічных вырабаў. Слесар-інструментальшчык. Слесар-зборшчык. □ У 1698 годзе англійскі слесар Томас Ньюкомен атрымаў першы патэнт на цеплавую машыну для падняцця вады. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Райграс, райграс англійскі ’расліна Llolium perenne L.’ (Кіс.). Запазычанне, хутчэй за ўсё, праз рускую або польскую мову (гл. Нававейскі, Zapożyczenia, 84 < ням. rejgras) з англійскага словазлучэння rye grass ’іржавая трава’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шы́мі, нескл., м.

1. Англійскі бальны танец, разнавіднасць факстрота.

2. Спец. Самаваганне насавога кола трохколавага шасі самалёта на руленні, разбегу і прабегу.

3. Спец. Інтэнсіўны вагальны працэс у сістэме кіруемых колаў і пярэдняй падвескі аўтамабіля.

[Англ. shimmy.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

rozmówki

мн. размоўнік;

rozmówki polsko-angielskie — польска-англійскі размоўнік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Райт,

англійскі жывапісец.

т. 13, с. 272

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

лансье́

(фр. lancier)

англійскі парны бальны танец сярэдзіны 19 ст. тыпу кадрылі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Піт Уільям,

малодшы, англійскі дзярж.дзеяч.

т. 12, с. 390

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

шэйк, ‑а, м.

Сучасны англійскі танец, які выконваецца ў манеры сцэнічных паводзін бітлаў, а таксама музычны рытм, які з’яўляецца асновай для некаторых іншых танцаў. Ужо праз хвіліну Юрка і Алег знялі пінжакі: пілаваць дровы было б лягчэй, як танцаваць шэйк. Ярашэвіч.

[Ад англ. shake — трэсціся.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)