АНДРЫЯ́НАЎ Мікалай Яфімавіч (н. 14.11.1952, г. Уладзімір),
расійскі спартсмен (гімнастыка). Абсалютны чэмпіён Алімпійскіх гульняў (1976, Манрэаль), алімпійскі чэмпіён у асобных відах мнагаборства (1972, Мюнхен, 1976). Абсалютны чэмпіён свету 1978, Еўропы 1975, СССР 1972—74. Чэмпіён свету 1974 і 1978, Еўропы і СССР у 1971—75 у асобных відах мнагаборства. Уладальнік Кубка свету 1975—77.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
NOK = Nationales Olympisches Komitee – Нацыянальны алімпійскі камітэт (НАК)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ВАРАБ’ЁЎ Аркадзь Мікітавіч (н. 3.10.1924, с. Мардова Тамбоўскай вобл., Расія),
расійскі спартсмен і трэнер (цяжкая атлетыка). Засл. майстар спорту СССР (1952), засл. трэнер СССР (1964). Д-рмед.н. (1970), праф. (1972). Скончыў Свярдлоўскі мед.ін-т (1957). Алімпійскі чэмпіён у паўцяжкай вазе (1956, 1960), неаднаразовы чэмпіён свету, Еўропы і СССР у 1950—59, рэкардсмен свету ў 1950—61.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРШКО́Ў Аляксандр Георгіевіч (н. 8.10.1946, Масква),
савецкі спартсмен (фігурнае катанне на каньках). Адзін з лепшых фігурыстаў свету (спарт. танцы на лёдзе) 1-й пал. 1970-х г.Засл. майстар спорту СССР (1970). Скончыў Цэнтр.ін-тфіз. культуры (1970, Масква). Алімпійскі чэмпіён 1976, чэмпіён свету ў 1970—74, 1976, Еўропы 1971, 1973—76 (усё ў пары з Л.Пахомавай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ЙСМЮЛЕР, Вейсмюлер (Weissmuller) Джон
[сапр.Вайсцмюлер (Weiszmüller) Янаш; 2.6.1904, Фрайдорф, каля г. Тымішаара, Румынія — 20.1.1984],
амерыканскі спартсмен (плаванне). Алімпійскі чэмпіён 1924 (100 м, 400 м, эстафета 4 × 200 м) і 1928 (100 м, эстафета 4 × 200 м) у плаванні вольным стылем. Устанавіў 67 сусв. рэкордаў. У 1932—48 выканаўца гал. ролі ў 12 фільмах пра Тарзана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫБІЯ́СІ (Dibiasi) Клаўс (н. 6.10.1947, г. Зольбад-Халь, Аўстрыя),
італьянскі спартсмен (скачкі ў ваду). Алімпійскі чэмпіён (1968, 1972, 1976) і чэмпіён свету (1973, 1975) у скачках з вышкі. Чэмпіён Еўропы ў скачках з вышкі (1966, 1974) і трампліна (1974). Пераможца спаборніцтваў на Кубак Еўропы ў скачках з вышкі (1965, 1967, 1975), трампліна (1969, 1973, 1976), вышкі і трампліна (1971).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СТА́ЙКІ»,
алімпійскіспарт. комплекс за 12 км на ПдУ ад Мінска, паблізу магістралі Мінск — Магілёў. Засн. ў 1947, пабудаваны ў канцы 1960-х г. З 1970 гал. база падрыхтоўкі да чэмпіянатаў Еўропы, свету і Алімп. гульняў па розных відах спорту. Пл. 90 га. Комплекс уключае: 2 універсальныя залы-манежы (50×72 м, арх. П.Пугач, У.Машукоў; 54×36 м), 2-зальны гімнастычны комплекс, залы спецыялізаваныя для штангі з 12 памостамі, боксу з рынгам, трэнажорныя. павільён з трэніровачнымі прыстасаваннямі, 5 крытых 140-метровых бегавых дарожак з сінт. пакрыццём. На тэр. комплексу знаходзяцца 6 футбольных палёў, 5 тэнісных кортаў, 5 універсальных пляцовак, 5 валейбольных і 2 баскетбольныя пляцоўкі, 4 кругавыя 400-метровыя лёгкаатлетычныя дарожкі, вучэбныя гарадкі для скачкоў у вышыню і для кідання кап’я, вадасховішча. Функцыянуюць 8 гасцінічных карпусоў, медыка-рэабілітацыйны цэнтр, рэстаран, бары, буфеты, 2 кіназалы, канферэнц-зала, зала актыўнага адпачынку (більярд, настольны тэніс), б-ка, чытальная зала. У «С.» арганізоўваюцца і праводзяцца спарт.-масавыя мерапрыемствы рэсп. і міжнар. узроўняў, семінары, сімпозіумы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛІМПІ́ЙСКАЯ ХА́РТЫЯ,
збор статутных дакументаў па пытаннях алімпійскага руху. Зацверджана ў 1894 Міжнар.спарт. кангрэсам у Парыжы. Вызначае асн. мэты, прынцыпы, палажэнні і правілы арганізацыі і правядзення Алімпійскіх гульняў. Гал. палажэнні алімпійскай хартыі распрацаваны П. дэ Кубертэнам. Складаецца з 5 раздзелаў, афіц. тлумачэнняў і інструкцый, якія маюць абавязковы характар. Да Алімпійскай хартыі прыкладаюцца правілы правядзення рэгіянальных гульняў, якія апякуе Міжнародны алімпійскі камітэт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫ́ШЫН Яўген Раманавіч (н. 23.3.1931, г. Тула, Расія),
расійскі спартсмен (канькабежны спорт). Засл. майстар спорту (1952). Засл. трэнер СССР (1972). Скончыў Смаленскі ін-тфіз. культуры (1965). Алімпійскі чэмпіён на дыстанцыях 500 і 1500 м (1956, 1960). Абсалютны чэмпіён Еўропы (1956). 10-разовы чэмпіён СССР на дыстанцыях 500 і 1500 м. У 1955—68 шматразовы рэкардсмен свету на дыстанцыях 500, 1000 і 1500 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛІМПІ́ЙЦЫ,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі багі, якія жылі на Алімпе. Паводле міфаў, дзеці бога Кронаса на чале з Зеўсам паўсталі супраць бацькі і тытанаў, перамаглі ў гэтай барацьбе і замацаваліся на Алімпе, падзяліўшы паміж сабой уладу над светам. Вярх. уладыкам стаў Зеўс. Алімпійцы былі абыякавыя да зямных пакут і хваляванняў. Адсюль пераноснае значэнне слова алімпійцы — людзі, якія захоўваюць непарушны («алімпійскі») спакой у любых жыццёвых сітуацыях.