Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Зы́знуць ’ударыць’, ’апухаць’ (Шат.). Укр.дзи́знути ’хутка пранесціся, праляцець (пра камень)’. Параўн. азызнуць ’азябнуць’, азызаць ’апухаць’ (гл.). Параўн. славац.zízať ’паглядваць’, славен.zízati ’ссаць, асабліва грудзі’. Можа, ’ударыць так, што зрабіць касавокім’, ’апухнуць так, што зрабіцца касавокім’. Гл. зызы. Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адме́рзнуць, ‑не; пр. адмёрз, ‑мерзла; зак.
Загінуць ад марозу; вымерзнуць. Агуркі адмерзлі.//Разм. Страціць гібкасць, адчувальнасць на холадзе; прымерзнуць; моцна азябнуць (пра часткі цела). Пальцы адмерзлі. □ Але здаровая ступня ўжо, мабыць, адмерзла — значыць, .. [Сотнікаў] зусім аставаўся без ног.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Змерзнуць, моцна азябнуць. — Ты ж акалеў, вунь пальцы якія. — смеючыся казала.. [леснічыха] Сяргею.Шамякін.
2. Памерці (часцей пра жывёлу). — А я думала, ці не акалеў часам! — пакпіла Ганна. — Стаіць, як слуп пры шляху!Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насты́ць, ‑стыну, ‑стынеш, ‑стыне; зак.
Стаць халодным. Печ настыла. Сцены дома настылі.//Азябнуць, змерзнуць. Людзі настылі за ранак на гліністым умерзлым доле.Быкаў.— Не сядзі вельмі, а тупай, пакуль можна, — ціха параіў [бацька].. мне, — каб ногі адразу не настылі.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
азы́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Ацячы, апухнуць. [Дзеці] апухлі і азызлі з голаду, зусім не падобны да тых вяртлявых скакуноў, якімі.. [Габрусь] бачыў іх раней.Чарот.
2.Азябнуць, змерзнуць. Яўхімка доўга не выходзіў з нашай хаты. Я ўжо азыз на холадзе, чакаючы яго.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Моцна ахаладзіўшы, давесці да замярзання. Снежаньскі мароз, ступіўшы на гэтую зямлю, замарозіў не толькі жывыя стварэнні, але і гукі зямлі.Мікуліч.
2.Разм. Прымусіць азябнуць. — Прабачце мне, — вінавата сказаў Раман, папраўляючы шапку і збіраючыся ісці. — І праўда — замарозіў вас.Арабей.// Не ўберагчы ад холаду, даць азябнуць. Лыжнік замарозіў вушы.
3.перан. Спыніць жывое праяўленне чаго‑н., пазбавіць натуральнасці; скаваць. У голасе.. [начальніка] адчулася столькі афіцыйнага халадку, што яго хапіла б, каб замарозіць дзесяткі кліентаў.Лынькоў.
4.перан. Спыніць выкарыстанне або дзейнасць чаго‑н.; закансерваваць (у 2 знач.). Замарозіць сродкі. Замарозіць будаўніцтва.
5.Разм. Абязболіць які‑н. участак цела спецыяльнымі сродкамі. Замарозіць зуб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скарчане́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Вельмі азябнуць ад холаду; змерзнуць. Рукі скарчанелі. □ Ён, Паўлік, аж скарчанеў, пакуль дачакаўся чаргі.Шыцік.
2. Стаць халодным і цвёрдым; застыць (пра труп). Былы цагельны заводзік .. Пабітыя печы, ямы. І .. [людзей] шмат тысяч. Ляжаць, хто дзе скарчанеў.Адамовіч.// Адубець; засохнуць, закарэць (пра рэчы).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)