патранава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; незак., каго-што.

Ажыццяўляць патранат (у 3 знач.); апекаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радыёфікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак., што.

Ажыццявіць (ажыццяўляць) радыёфікацыю. Радыёфікаваць калгас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ажыццяўле́нне, ‑я, н.

Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. ажыццяўляць — ажыццявіць і ажыццяўляцца — ажыццявіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

bewérkstelligen vt ажыццяўля́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

дэмакратызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Ажыццявіць (ажыццяўляць) дэмакратызацыю чаго‑н. Дэмакратызаваць выбарчую сістэму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэалізо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Праводзіць у жыццё, ажыццяўляць, здзяйсняць.

2. Пераводзіць у грошы; прадаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апекава́ць, апяку́ю, апяку́еш, апяку́е; апяку́й; незак., каго (што).

1. Ажыццяўляць апеку (у 1 знач.) над кім-н.

А. дзяцей.

А. сірот.

2. Клапаціцца, наглядаць за кім-н.

А. малых сясцёр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэзідэнту́ра, ‑ы, ж.

Рэзідэнт замежнай разведкі, упаўнаважаны разведвальным цэнтрам ажыццяўляць сувязь з агентурай і кіраваць яе дзеяннямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канверці́раваць

(лац. convertere = змяняць, ператвараць)

ажыццяўляць канверсію.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

accomplish [əˈkʌmplɪʃ] v. выко́нваць, здзяйсня́ць, ажыццяўля́ць, завярша́ць;

accomplish one’s aim дасяга́ць сваёй мэ́ты

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)