варсі́т, ‑у, М ‑сіце, м.

Спец. Штучная скура для верху абутку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падно́скавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да падноска. Падноскавая частка абутку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насо́к, -ска́, мн. -скі́, -ско́ў, м.

1. гл. нос.

2. Пярэдняя частка абутку, панчох і пад.

Н. бота.

3. Пярэдняя частка якога-н. прадмета (звычайна вузкая).

Н. касы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абутко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да абутку. Абутковая прамысловасць. Абутковы магазін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

locker [ˈlɒkə] n. ша́фка з замко́м (для адзення, абутку ў школе, спартзале, на працы)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

набо́йка ж. (на абутку) bsatzfleck m -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

лы́жы, лыж і -аў, адз. лы́жа, -ы, ж.

Плоскія драўляныя або пластыкавыя палазкі для перамяшчэння па снезе, прымацаваныя да абутку.

Хадзіць на лыжах.

|| прым. лы́жны, -ая, -ае.

Л. паход.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падно́сак, -ска, мн. -скі, -скаў, м.

Частка другой падэшвы ў абутку ад наска да палавіны ступні.

На хаду падноскі адарве (перан.: пра вельмі спрытнага чалавека).

|| прым. падно́скавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэ́пці, ‑яў; адз. тэпаць, ‑пця, м.

Разм. Від лёгкага хатняга абутку, часцей дзіцячага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Schhputzer m -s, - чысці́льшчык (абутку)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)