прыво́льны, -ая, -ае.

1. Свабодны, прасторны.

Прывольныя палі.

2. Пра ўмовы жыцця: вольны, нічым не абмежаваны.

Прывольнае жыццё.

Прывольна (прысл.) жывецца.

|| наз. прыво́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

небяско́нцы, ‑ая, ‑ае.

Які мае канец; абмежаваны. Магчымасці яго небясконцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адво́льны -ая, -ае.

1. Нічым не абмежаваны, вольны.

Адвольныя рухі.

2. Які праводзіцца самавольна.

Адвольнае рашэнне.

3. Бяздоказны, непераканаўчы, беспадстаўны.

Адвольнае тлумачэнне.

|| наз. адво́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

безагаво́рачны, ‑ая, ‑ае.

Не абмежаваны ніякімі ўмовамі, безумоўны, беспярэчны. Безагаворачная капітуляцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

bornert

a тупагало́вы, абмежава́ны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ograniczony

абмежаваны;

człowiek ograniczony перан. абмежаваны чалавек, чалавек з абмежаваным кругаглядам

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

салдафо́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм., зневаж.).

Грубы, абмежаваны, некультурны чалавек з ваенных, інтарэсы якога не выходзяць за межы вузкапрафесійных заняткаў і ведаў.

|| прым. салдафо́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апіса́льны, ‑ая, ‑ае.

Пабудаваны на апісанні, абмежаваны адным апісаннем. Апісальная заалогія. Апісальны курс граматыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бліцтурні́р, ‑а, м.

Шахматны турнір, у якім на кожную партыю даецца максімальна абмежаваны час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

befrstet

a абмежава́ны ча́сам (тэрмінам)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)