ВЫТВО́РЧАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ (ВА),

звяно арганізацыйна-вытв. структуры гаспадаркі; вытворча-гасп. комплекс. У склад яго ўваходзяць з-ды, ф-кі, асобныя цэхі і інш. вытв. адзінкі, а таксама н.-д. і канструктарскія ўстановы. У аснове фарміравання вытворчага аб’яднання — тэхнал. агульнасць працэсаў і аднароднасць прадукцыі, устойлівыя сувязі па каапераванні вытв-сці, камбінаванне вытв-сці і комплексная перапрацоўка сыравіны.

Да пач. 1990-х г. у прам-сці Беларусі было 220 вытв. і навук.-вытв. аб’яднанняў, тут працавала каля 64% усіх занятых у прам-сці і выпускалася больш як ​2/3 агульнага аб’ёму прамысл. прадукцыі. З фарміраваннем рыначнай эканомікі многія вытворчыя аб’яднанні распаліся, на іх месцы ўзніклі арэндныя, калектыўныя і сумесныя прадпрыемствы, некаторыя ўвайшлі ў акц. т-вы, канцэрны, асацыяцыі, карпарацыі і інш. ўнутрырэсп. і міждзярж. (транснацыянальныя) структурныя фарміраванні.

т. 4, с. 326

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Гомельскае дрэваапрацоўчае вытворчае аб’яднанне 3/536; 12/687

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Аб’яднанне свабодных нямецкіх прафсаюзаў 2/601; 3/447

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Мастоўскае вытворчае дрэваапрацоўчае аб’яднанне 7/74, 75; 12/689

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Швейнае вытворчае аб’яднанне «Камсамолка» 11/316; 12/302, 681

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Абутковае вытворчае аб’яднанне «Прамень» 1/43; 3/355; 6/347; 7/217; 12/681

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Мінскае вытворчае абутковае аб’яднанне «Прамень» 3/206; 12/302, гл. Абутковае вытворчае аб’яднанне «Прамень»

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АБ’ЯДНА́ННЕ СУЧА́СНЫХ АРХІТЭ́КТАРАЎ, Усерасійскае аб’яднанне сучасных архітэктараў. Існавала ў 1925—31 у Маскве. Засн. арх. групай літ.-маст. аб’яднання Левы фронт мастацтваў. Выступала пад лозунгам канструктывізму і функцыяналізму, прапагандавала выкарыстанне найноўшых канструкцый і матэрыялаў, тыпізацыю і індустрыялізацыю буд-ва. Выдавала час. «Современная архитектура» (1926—30).

т. 1, с. 55

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЛАРУ́СКАЕ ТЭАТРА́ЛЬНАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ,

гл. Саюз тэатральных дзеячаў Беларусі.

т. 2, с. 402

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Беларускае аб’яднанне пралетарска-калгасных пісьменнікаў 2/210

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)