камфарта́бельны, -ая, -ае.

Які адпавядае ўсім патрабаванням камфорту.

Камфартабельная гасцініца.

|| наз. камфарта́бельнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канаі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спартсмен, які займаецца грэбляй на каноэ.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

капры́чыа, нескл., н. (спец.).

Віртуозны музычны твор, які вызначаецца жывасцю, нечаканымі і арыгінальнымі пераходамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́рны, -ая, -ае.

Які мае сваёй мэтай караць каго-н.

Карныя меры.

К. атрад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карэляты́ўны, -ая, -ае (кніжн.).

Які знаходзіцца ў карэляцыі з чым-н.; суадносны.

Карэлятыўныя паняцці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ката́ль, -я́, мн. -і́, -ёў, м. (уст.).

Рабочы, які займаецца падвозам грузаў на тачцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

збяле́лы, -ая, -ае.

Які збялеў, стаў белым, бледным.

З. твар.

З. ад інею лазняк.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зды́мны, -ая, -ае.

Такі, які можна зняць, не прымацаваны да чаго-н.

Здымнае кола.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

земляме́рны, -ая, -ае.

Які адносіцца да вымярэння і адвядзення зямельных участкаў; каморніцкі.

Землямерныя работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

злашча́сны, -ая, -ае.

Які паслужыў прычынай няшчасця, непрыемнасці.

З. выстрал.

|| наз. злашча́снасць, -і, ж.