рася́ны, ‑ая, ‑ае і расяны́, ‑а́я, ‑о́е.
Які мае адносіны да расы. Расяная кропля. // Пакрыты расой; росны. Расяная трава. □ Асцярожна ступаў [Бамбала] па мяккай расянай сцежцы. Карамазаў. // Які адбываецца ў час выпадзення расы. Расяное вымочванне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сацыя́л-шавіні́зм, ‑у, м.
Апартуністычная плынь у міжнародным рабочым руху, якая ўзнікла ў час першай сусветнай вайны (1914–1918 гг.), высунула ідэю абароны буржуазнай айчыны ў імперыялістычнай вайне і прапаведвала класавы мір з буржуазіяй.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
селько́раўскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да селькора. Другі работнік, непаваротлівы таўстун Апанас Канонаў увесь час маўчаў і ўважліва падкрэсліваў алоўкам важнейшыя факты ў селькораўскіх пісьмах, каб потым адразу прадыктаваць іх на машынку. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сцяге́нца, ‑а, н.
Памянш.-ласк. да сцягно. Мы самі харчаваліся ў гэты час зялёным пер’ем цыбулі ды шчаўем, але дзеля цёткі былі зняты з гарышча вэнджанае сцягенца і мяшэчак з жоўтым, ёлкім салам. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сцяка́ць, ‑ае; незак.
1. Незак. да сцячы.
2. Цячы, працякаць, спускаючыся адкуль‑н. Некаторы час маўчалі, слухаючы, як недзе непадалёк цурчаў, сцякаючы ў раку, ручай ды на другім беразе раз-поразу крычаў драч. Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
франтаві́к, ‑а, м.
Той, хто знаходзіцца або знаходзіўся ў час вайны на фронце. [Ганна Сцяпанаўна:] — Тут адзін франтавік прыйшоў на пабыўку, бацька Вадзі Тапаркова. Кулакоўскі. Геаграфію вывучалі мы па медалях Франтавікоў, што прыйшлі з вайны. Гаўрусёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хутарыза́цыя, ‑і, ж.
Перасяленне сялян з вёсак на хутары. У час правядзення хутарызацыі і Анупрэй і Нічыпар разам з беднатою выступаюць супраць каморнікаў і паліцыі, змагаюцца за агульныя інтарэсы сялянства. Гіст. бел. сав. літ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чыну́ша, ‑ы, м.
Разм. пагард. Чыноўнік, бюракрат. Асабліва радавала.. [Лабановіча] тая акалічнасць, што зкзаменатарам назначаўся не інспектар народных вучылішч, сухі і бяздушны чынуша, а выкладчык, які ў свой час быў таксама настаўнікам пачатковай школы. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штурва́л, ‑а, м.
Рулявое кола, паваротам якога кіруюць суднам, самалётам і інш. машынамі. Ля штурвала ў рубцы застыў рулявы. Даніленка. Бывала, у полі.. [Паходня] садзіўся на нейкі час за рычагі трактара ці штурвал камбайна. Хадкевіч.
[Гал. stuurwiel.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
nadrabiać
незак.
1. наганяць;
nadrabiać stracony czas — наганяць страчаны час;
2. дарабляць;
3. надточваць;
nadrabiać miną — рабіць добрую міну; не падаваць выгляду
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)