НАЛІВА́ЙКА (Аляксандр Міхайлавіч) (н. 20.10.1922, в. Вязычын Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. літаратуразнавец, крытык. Канд.філал.н. (1954). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1951). У 1954—99 працаваў у Бел.дзярж.пед. ун-це імя М.Танка. Аўтар манаграфіі «Аповесць Якуба Коласа «Дрыгва» (1959), вучэбнага дапаможніка «Беларуская савецкая літаратура» (1979), адзін з аўтараў падручніка «Беларуская літаратура» (1971, з Т.Бурэйка). Складальнік «Хрэстаматыі па беларускай дзіцячай літаратуры» (1966, у сааўт.), «Хрэстаматыі па беларускай савецкай літаратуры» (ч. 1—2, 1984).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАСІ́ЛАВА,
вёска ў Цюрлёўскім с/с Маладзечанскага р-на Мінскай вобл., каля аўтадарогі Маладзечна—Смаргонь. Цэнтр калгаса. За 3 км на З ад горада і чыг. ст. Маладзечна, 76 км ад Мінска. 1899 ж., 702 двары (2000). Меліярац. ўпраўленне арашальных сістэм, адкрытае акц.т-ва «Маладзечанская аграхімія». Базавая школа, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік сав. воінам, партызанам, землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. У вёсцы гарадзішча штрыхаванай керамікі і банцараўскай культуры (1—8 ст.н.э.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ВЕЖА,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Сосніца, за 35 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 0.93 км², найб.шыр. 1 км, даўж. 1,5 км, найб.глыб. 3 м, даўж. берагавой лініі больш за 4,5 км. Пл. вадазбору 79,2 км². Катлавіна выцягнутая з Пн на Пд. Схілы выш. да 13 м, сярэдне стромкія; на З і Пнвыш. да 5 м, спадзістыя, пясчаныя, пад хмызняком. Праточнае. На ПнУ упадае р. Жэльцанка, выцякае р. Невежа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́МЦАВА,
возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ловаць, за 35 км на ПнУ ад г. Гарадок. Пл. 0,32 км², даўж. 1,2 км, найб.шыр. 350 м, даўж. берагавой лініі больш за 3 км. Катлавіна тэрмакарставага тыпу, выцягнута з З на У. Схілы выш. ад 6—7 м на Пн і У да 10 м на Пд і З, часткова разараныя, на Пн і З пад лесам і хмызняком. Выцякае ручай у р. Ловаць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЁГРА,
возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., бас.р. Аўсянка (цячэ праз возера), за 25 км на ПнУ ад г. Гарадок, за 1 км на З ад в. Бярозна. Пл. 0,3 км². Даўж. 800 м. Найб.шыр. 490 м. Найб.глыб. 2,5 м. Даўж. берагавой лініі 2,66 км. Пл. вадазбору 45,1 км². Схілы катлавіны невыразныя, на ПдУ і ПнЗвыш. 5—7 м, параслі лесам і хмызняком. Берагі сплавінныя, на ПдУ нізкія, пад хмызняком. Дно плоскае, сапрапелістае. Зарастае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКО́ЛЬСКІ (Міхаіл Аляксандравіч) (н. 4.9.1935, с. Сількавічы Барацінскага р-на Калужскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі. Канд.мед.н. (1972), праф. (1991). Скончыў Смаленскі мед.ін-т (1961). З 1975 у Віцебскім мед. ун-це (з 1982 дэкан, у 1984—92 заг. кафедры, з 1997 прарэктар). Навук. працы па хірургіі пашкоджанняў і захворванняў пазваночніка, магнітатэрапіі.
Тв.:
Одномоментный передний и задний спондилодез // Ортопедия, травматология и протезирование 1984. № 8;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІК (Юрый Іосіфавіч) (13.12.1946, г. Баранавічы Брэсцкай вобл. — 4.12.1999),
бел. юрыст. Д-рюрыд.н. (1991), праф. (1994). Скончыў БДУ (1974), дзе працаваў з 1979. Навук. працы ў галіне крыміналістыкі, па псіхал. праблемах правазнаўства і выкарыстання іх вынікаў у следчай практыцы.
Тв.:
Нормы права в регуляции правового поведения личности (психологич. аспекты) // Актуальные вопросы государства и права. Мн. 1994. Вып. 4;
Психологические методы и приемы при расследовании преступлений: понятие и виды // Проблемы криминалистического обеспечения борьбы с преступностью. Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІКАВА (Ганна Аляксандраўна) (н. 25.5.1933, г. Мсціслаў Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне дэндралогіі. Канд.біял.н. (1963). Дачка А.Л.Новікава. Скончыла Украінскую с.-r. акадэмію (1955). У 1960—91 у Ін-це эксперым. батанікі АН Беларусі. Навук. працы па марфалогіі, фізіялогіі і біял. асаблівасцях дрэвавых раслін, фітаэкалогіі, фітатэрапіі. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
Биология древесных растений. Мн., 1975 (у сааўт.);
Рост и развитие древесных растений в зависимости от светового режима. Мн.. 1985;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІКАЎ (Дзмітрый Кузьміч) (н. 10.8.1938, в. Рай Манастыршчынскага р-на Смаленскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне імуналогіі. Д-рмед.н. (1974), праф. (1980). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1961) і з 1964 працуе ў ім (з 1985 заг. кафедры). Навук. працы па метадах імунадыягностыкі, проціпухлінных рэакцыях лейкацытаў, клінічнай алергалогіі, бранхіяльнай астме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ЖНІЦЫ,
возера ў Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дрыса, за 36 км на У ад г.п. Расоны. Пл. 0,72 км², даўж. 1,4 км, найб.шыр. 630 м, найб.глыб. 5,6 м, даўж. берагавой лініі 5,6 км. Аб’ём вады 2,6 млн.м³. Пл. вадазбору 1,76 км². Катлавіна тэрмакарставага тыпу. Схілы выш. 5—9 м, пясчаныя, параслі лесам і хмызняком, на Пд разараныя. Берагі пясчаныя, пад хмызняком. Дно сапрапелістае. Празрыстасць 5 м. Зарастае. Бяссцёкавае. Упадаюць 3 ручаі.