пахваста́ць, ‑хвашчу, ‑хвошчаш, ‑хвошча; зак., каго-што.
Разм.
1. Пабіць, паламаць усё, многае. Якуб, браток гэтай самай Тадоры, не адзін кол на спіне пахвастаў бы сыну свайму за такія.. штучкі. Брыль.
2. і без дап. Хвастаць некаторы час. Кароткі месячны адпачынак хацелася пабыць дзе-небудзь на пяшчотным поўдні, каб цябе пахвасталі ласкавыя чарнаморскія хвалі. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пільча́к, ‑а, м.
Абл. Кароткая верхняя вопратка пераважна з грубага даматканага сукна. Тым не меней, нават і такі «лапсярдак», са спушчаным станам, усё ж такі больш стасаваўся з важнасцю моманту, чым які-небудзь .. пільчак вясковага настаўніка. Колас. Толькі праз якую гадзіну хлопец заўважыў, што Данута, прымасціўшыся ля кастра на пеньчуку, лапіла яго пільчак. Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прасве́тласць, ‑і, ж.
1. Здольнасць ясна, правільна мысліць; часовая яснасць, выразнасць усведамлення. Чуткі ўлілі нейкую прасветласць у напружанае становішча ў мястэчку. Гартны. І ці давалі гэтыя гаворкі якую-небудзь прасветласць у думках? Чорны.
2. Разм. Уласцівасць прасветлага. Гора, нястача, няўпраўка як бы глядзяць на героя з кожнага кутка і шчыліны, адбіраючы ўсю прасветласць жыцця. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спатрэ́біцца, ‑блюся, ‑бішся, ‑біцца; зак.
Стаць патрэбным, неабходным. Як ведаў, што шатровачка на блінцы спатрэбіцца. Грахоўскі. Зяць, відаць, дапытваўся, навошта ён так тэрмінова спатрэбіўся. Шамякін. [Дуся], відаць, чакала, ці не спатрэбіцца ў чым-небудзь яе паслуга. Ракітны. Настойлівасць .. [Тураўца] тут вельмі спатрэбілася. Мележ. / у безас. ужыв. Аднойчы ўвосень Антонаваму бацьку спатрэбілася паехаць нечага на станцыю. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
учы́нак, ‑нку, м.
Дзеянне, учыненае кім‑н., тое, што здзейснена кім‑н. Думкі Насці былі накіраваны да таго, каб зменшыць сваю віну і як-небудзь апраўдаць свой учынак. Мележ. Ніяк не верылася, што.. [Клінцэвіч] рашыўся на такі смелы ўчынак, як забойства мацёрага правакатара. Машара. [У вачах дзеда Талаша] часамі блукаў і затоены агеньчык гатовы разгарэцца .. пажарам рашучых учынкаў. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
воспосле́довать сов., книжн. (произойти после чего-л., явиться следствием) адбы́цца; вы́йсці; з’яві́цца; (наступить) наста́ць, надысці́; (случиться) ста́цца, зда́рыцца (пасля́ чаго́-не́будзь).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ко́со нареч.
1. ко́са;
2. перен. ско́са, скры́ва;
ко́со смотре́ть на кого́-, что́-л. ско́са (скры́ва) глядзе́ць на каго́-, што-не́будзь.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
неудовлетворе́ние
1. (действие) незадавальне́нне, -ння ср.;
неудовлетворе́ние чьей-л. про́сьбы, хода́тайства незадавальне́нне чыёй-не́будзь про́сьбы, хада́йніцтва;
2. (неудовлетворённость) незадаво́ленне, -ння ср.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
помеча́ть несов. памяча́ць, пазнача́ць, зна́чыць;
помеча́ть га́лочкой памяча́ць (пазнача́ць, зна́чыць) пту́шкай;
помеча́ть письмо́ каки́м-л. число́м памяча́ць ліст які́м-не́будзь чысло́м;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прое́хаться (прокатиться) разг. прае́хаць, прае́хацца;
◊
прое́хаться на че́й-л. счёт (по чьему́-л. а́дресу) прае́хацца па кім-не́будзь, паджартава́ць (з каго).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)