здра́віца, ‑ы, ж.

Тост за здароўе; кароткая прамова з пажаданнем здароўя. Здравіца ў гонар пераможцаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зладзе́йства, ‑а, н.

1. Занятак злодзея; крадзеж чужой маёмасці. Пакараць за зладзейства.

2. Зладзейскі ўчынак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змяле́ць, ‑ее; зак.

Разм. Стаць мелкім; памялець, абмялець. Азярцо за некалькі дзён.. зусім змялела. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блюзна́, ‑ы, ж.

Брак у тканіне з-за няправільнага перапляцення або абрыву ніткі ў аснове.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маладзічо́к, ‑чка, м.

Ласк. да маладзік. За .. [хмарамі] то хаваўся, то выбліскваў тоненькі халодны маладзічок. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кара́льны, ‑ая, ‑ае.

Які падлягае пакарання), цягне за сабой пакаранне. Каральны ўчынак. Каральнае парушэнне законнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касметы́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Разм. Спецыялістка па догляду за скурай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навыкіда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.

Выкінуць за некалькі прыёмаў што‑н. Навыкідаць смецця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надво́р, прысл.

Вонкі адкуль‑н., за межы чаго‑н.; проціл. унутр. Выйсці з дому надвор.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нажы́н, ‑у, м.

Колькасць нажатага збожжа. За сялом жытоў нажын, Копкі ў неба лезуць. Калачынскі.