Трост ‘мера ў 60 коп = 3600 метак уюноў’ (Байк. і Некр.), ‘мера колькасці рыбы’ (Сержп. Грам.). Другаснае ўтварэнне шляхам адсячэння суф. ка ад тростка < тросць1 ‘чараціна’, на якую нанізвалася рыба, у выніку тэрміналагізацыі стала абазначаць ‘нізка (рыбы)’, а затым — ‘адзінка вымярэння’ (Скурат, Меры, 133), аналагічна да троск ад троска1 (гл.), з адсячэннем канчатка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

назо́ўнік м.

1. грам. и́мя существи́тельное;

2. мат. знамена́тель;

прыве́сці да аднаго́ (агу́льнага) ~ка — привести́ к одному́ (о́бщему) знамена́телю

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

проста́к

1. разг. прасця́к, -ка́ м., праста́к, -ка́ м.; (ограниченный) абмежава́ны, -нага м.; (недалёкий) недалёкі, -кага м.; (глуповатый) дурнава́ты, -тага м.;

2. театр. прасця́к, -ка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

МЭ́БЛЕВАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,

галіна дрэваапрацоўчай прамысловасці, прадпрыемствы якой выпускаюць мэблю для жылых і грамадскіх памяшканняў.

У гарадах Беларусі 16—17 ст. мэблю выраблялі спец. цэхі. Многія багатыя людзі прывозілі яе з Францыі, Германіі, Польшчы, Фінляндыі і інш. краін. Паводле іх узораў бел. майстры-ўмельцы выраблялі мэблевыя гарнітуры для магнатаў, у т. л. для абсталявання Нясвіжскага замка, Гомельскага, Жыліцкага і інш. палацаў. У пач. 20 ст. ў вялікіх гарадах Беларусі працавалі спец. майстэрні, фабрыкі, у т. л. ў Бабруйску мэблевая, Мінская сталярная.

У 1998 у Рэспубліцы Беларусь дзейнічала 311 прадпрыемстваў і вытв-сцей М.п., на якіх вырабляецца мэбля самага рознага прызначэння: бытавая, дзіцячая, кухонная, для ўстаноў асветы, офісаў і інш. М.п. развіта ва ўсіх абласцях рэспублікі. Сярод найбуйнейшых прадпрыемстваў Мінская мэблевая ф-ка імя Дзімітрова, Калінкавіцкі мэблевы камбінат, Жлобінская мэблевая ф-ка, мэблевая ф-ка № 2 у Бабруйску, Сіняўская, Ружанская, Кобрынская мэблевая ф-кі. Мэблю вырабляюць таксама ў Вілейцы, Віцебску, Глуску, Крычаве, Паставах, Полацку, Слоніме, Слуцку, Шклове і ў інш. гарадах. У апошнія гады ствараюцца і сумесныя прадпрыемствы (напр., бел.-чэш. прадпрыемства «Мостэдэн»), мэблю выпускаюць таксама камерцыйныя прадпрыемствы. У 1997 бел. прадпрыемствы паставілі на экспарт мэблі на суму каля 240 тыс. долараў. М.п. найб. развіта у ЗША, ФРГ, Францыі, Вялікабрытаніі, Італіі, Фінляндыі, Польшчы, Чэхіі, Расіі.

П.​І.​Рогач.

Да арт. Мэблевая прамысловасць. Цэх мяккай мэблі Мінскай мэблевай фабрыкі.
Да арт. Мэблевая прамысловасць. Гатовая прадукцыя Полацкай мэблевай фабрыкі.

т. 11, с. 55

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бума́жникI (для денег) бума́жнік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бура́кI обл. (свёкла) бура́к, -ка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вата́жник арце́льшчык, -ка м.; см. вата́га 2;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вдохнови́тель натхні́цель, -ля м., натхня́льнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

виноку́р вінаку́р, -ра м., бро́варшчык, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

водяно́йII сущ., фольк. вадзяні́к, -ка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)