земляры́йны, -ая, -ае.

Які служыць для земляных работ.

Землярыйныя машыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

землясо́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Помпа ў землясосным снарадзе для вымання і транспарціроўкі грунту.

|| прым. землясо́сны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

землясо́сны, -ая, -ае.

1. гл. землясос.

2. У выразе: землясосны снарад — машына для земляных работ, якая пры дапамозе помпы вымае і транспартуе па трубаправодах разрэджаны вадою грунт, земснарад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

землятру́с, -у, мн. -ы, -аў, м.

Тое, што і землетрасенне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

земнаво́дны, -ая, -ае.

Прыстасаваны да жыцця ў вадзе і на сушы.

Земнаводныя жывёлы.

Вывучэнне земнаводных (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

зе́мскі, -ая, -ае.

1. гл. земства.

2. Агульнадзяржаўны (гіст.).

Земскае апалчэнне.

Земскі начальнік — у царскай Расіі — чыноўнік з судова-адміністрацыйнай і паліцэйскай уладай, кіраўнік сялянскага насельніцтва пэўнага раёна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

земснара́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Плывучы землясосны і землечарпальны снарад для гідратэхнічных работ.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

зе́мства, -а, мн. -ы, -аў, н. (гіст.).

Мясцовае самакіраванне ў сельскіх мясцовасцях з перавагай дваранства ў яго органах.

Губернскае з.

Павятовае з.

|| прым. зе́мскі, -ая, -ае.

Земская ўправа.

З. сход.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

зе́мшчына, -ы, ж. (гіст.).

Частка дзяржавы, выдзеленая Іванам Грозным у кіраванне баярам (у адрозненне ад апрычніны).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

зені́т, -у, Мі́це, м.

1. У астраноміі: найвышэйшы пункт нябеснай сферы, які знаходзіцца прама над галавой наглядальніка.

2. перан. Вышэйшая ступень, вяршыня чаго-н. (высок.).

З. славы.

|| прым. зені́тны, -ая, -ае (да 1 знач.).