наводзіць м. — прыводзіць у парадак свой знешні выгляд, прыбіраць кватэру, горад іг.д.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
маршру́т
(ням. Marschrute, ад фр. marche = хадзьба + route = шлях, дарога)
загадзя вызначаны шлях руху (людзей, войск, паяздоў, самалётаў іг.д.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пратэ́кцыя
(лац. protectio = прыкрыццё)
заступніцтва, падтрымка з боку ўплывовых асоб ва ўладкаванні на працу, у прасоўванні па службе іг.д.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
СТЫ́ЛІ МО́ВЫ, стылі функцыянальныя,
разнавіднасць мовы з пэўнымі асаблівасцямі фанет., лексічных, марфал., сінтакс. сродкаў, адбор якіх залежыць ад задач камунікацыі. Іх існаванне абумоўлена патэнцыяльнымі рэсурсамі мовы, яе сінанімікай. Для фарміравання функцыян. С.м. патрэбны і знешнія, экстралінгвістычныя фактары, што вызначаюць умовы адбору моўных адзінак: форма зносін (вусная і пісьмовая, дыялагічная і маналагічная), сац. сфера зносін (быт., вытв., дзярж.іг.д.), змест інфармацыі (тэма і прадмет выказвання), мэта і ўмовы зносін (характар узаемаадносін удзельнікаў акта камунікацыі: паведамленне, просьба, загад іг.д. Вылучаюць размоўны стыль, афіцыйна-дзелавы стыль, навуковы стыль, публіцыстычны стыль, мастацкі стыль. Усе С.м., акрамя размоўнага, — кніжныя стылі. Межы паміж С.м. адносныя, умоўныя. Ім аднолькава ўласціва тэндэнцыя да раздзялення, дыферэнцыяцыі і тэндэнцыя да ўзаемапранікнення, узаемаўплыву і нейтралізацыі стылявых моўных сродкаў. С.м. вывучае стылістыка.
Літ.:
Юрэвіч А.К. Стылістыка беларускай мовы. Мн., 1983;
Цікоцкі М.Я. Стылістыка беларускай мовы. 2 выд.Мн., 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
überlássen*II
1.vt
1) уступа́ць, аддава́ць, прада́ць
2) дава́ць (магчымасць, права, дазвол іг.д.); дазваля́ць;
er hat es mir ~ zu entschéiden ён даў мне магчы́масць [пра́ва] выраша́ць;
sich (D) selbst ~ sein быць пакі́нутым сам на сябе́
3) перадава́ць, давяра́ць (работу, хворага іг.д.)
2.~, sich (D) аддава́цца (разважанням, адчаю іг.д.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
мост, -а, М -сце, мн. масты́, масто́ў, м.
1. Збудаванне для пераходу або пераезду цераз раку, канал, чыгунку іг.д.
Чыгуначны м.
Пантонны м.
2.перан. Тое, што служыць звяном сувязі паміж кім-, чым-н.
Паветраны м.
3. У спорце: пастава, пры якой цела выгнута грудзямі ўверх з апорай на далоні і ступні.
4. Частка шасі аўтамашыны (спец.).
5. Планка, на якой замацоўваецца рад штучных зубоў у зубным пратэзе.
|| памянш.мо́сцік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1—3 знач.) імасто́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м. (да 1 знач.).
|| прым.маставы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АРМІ́РАВАННЕ (ад лац. armare умацоўваць, забяспечваць),
умацаванне матэрыялу ці канструкцыі інш. матэрыялам. Выкарыстоўваецца пры вырабе жалезабетонных і каменных канструкцый (гл.Армакаменныя канструкцыі, Армацэментавыя канструкцыі, Жалезабетонныя канструкцыі), вырабаў са шкла (гл.Арміраванае шкло), пластмасаў, керамікі, гіпсу іг.д. (гл.Арміраваныя матэрыялы). Пашыраны кампазіцыйныя матэрыялы, арміраваныя высокатрывалымі валокнамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕЛІНЕ́ЙНАЯ СІСТЭ́МА,
вагальная сістэма, параметры якой (маса, жорсткасць, ёмістасць, супраціўленне іг.д.) залежаць ад працэсаў, што ў ёй адбываюцца. Напр., электрычны ланцуг, што складаецца з элементаў, параметры якіх залежаць ад сілы току і прыкладзенага напружання. У адрозненне ад лінейнай сістэмы працэсы ў Н.с. апісваюцца нелінейнымі дыферэнцыяльнымі ўраўненням.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПО́ЛАК,
піламатэрыял, атрыманы з бакавой часткі бервяна. Калі пукаты бок аполка не прапілаваны ці прапілаваны менш як на ½ даўжыні, аполак наз. гарбельным, прапілаваны больш як на ½ — дашчаным. Аполкі ідуць на выраб буд. рыштаванняў, апалубкі, мацавання горных выпрацовак іг.д.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫ́БАРЫ,
працэдура выбрання шляхам адкрытага або закрытага (тайнага) галасавання. Пры прамых выбарах выбаршчыкі непасрэдна выбіраюць кіраўніка дзяржавы або інш. службовых асоб. Ускоснымі (непрамымі) называюцца выбары, у працэсе якіх выбіраюцца прадстаўнікі (выбаршчыкі) для далейшага галасавання па выбарах кіраўніка дзяржавы, дэпутатаў іг.д.Гл. таксама Выбарчае права.