rubicund [ˈru:bɪkənd] adj. lit. румя́ны (пра твар);

She has rubicund complexion. У яе румяны твар.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

shifty [ˈʃɪfti] adj. хі́тры, ло́ўкі, спры́тны; несумле́нны;

She has shifty eyes. У яе бегаюць вочкі.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

touching [ˈtʌtʃɪŋ] adj. крана́льны, хвалю́ючы, узруша́льны;

Her story was very touching. Яе аповед усхваляваў нас.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

геагра́фія, -і, ж.

Комплекс навук, якія вывучаюць паверхню Зямлі з яе прыроднымі ўмовамі, насельніцтва, эканамічныя рэсурсы і матэрыяльную вытворчасць.

Фізічная г.

Эканамічная г.

|| прым. геаграфі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

блі́жні, -яя, -яе.

1. Самы блізкі па адлегласці.

Бліжнія вёскі.

2. у знач. наз. блі́жні, -яга, мн. -ія, -іх, м. Родны чалавек або прыяцель.

Дапамога сваім бліжнім.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыжыві́ць, -ыўлю́, -ы́віш, -ы́віць; -ы́ўлены; зак., што.

Далучыўшы, даць прырасці, зрасціся.

П. перасаджаны орган.

П. галінку.

|| незак. прыжыўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. прыжыўле́нне, -я, н.

П. тканак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разя́віць, разя́ўлю, разя́віш, разя́віць; разя́ўлены; зак., што (разм.).

Шырока раскрыць (рот, пашчу).

◊

Разявіць горла (разм., груб.) — моцна, на ўсю сілу загаварыць, закрычаць.

|| незак. разяўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перастраля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак.

1. каго (што). Застрэліць усіх, многіх.

П. ваўкоў.

2. што. Расходаваць стральбою ўсё, многае.

П. патроны.

|| незак. перастрэ́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пла́хта, -ы, ДМ -хце, ж.

Саматужнага вырабу ўкраінская тканіна, паласатая і клятчастая, а таксама чатырохвугольны адрэз яе, які носіцца ў якасці спадніцы.

|| прым. пла́хтавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падба́віць, -а́ўлю, -а́віш, -а́віць; -а́ўлены; зак., што і чаго.

Крыху прыбавіць.

П. цукру ў чай.

|| незак. падбаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. падба́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)